Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
- Дазвольце запрасіць вас, пані Надзея, на вальс.
Яна павагалася трохі, нясмела прыўзняла на мяне пушыстыя вейкі.
- Калісьці мяне вучылі. Напэўна, я забылася. Але...
І яна паклала руку, паклала неяк няўпэўнена, няёмка, ніжэй майго пляча. Я спачатку думаў, што мы будзем пасмешышчам для ўсяе залы, але хутка супакоіўся. Я ніколі не бачыў большай лёгкасці ў танцах, ніж у гэтай дзяўчыны. Яна не танцавала, яна лётала ў паветры, і я амаль нёс яе над падлогай. І лёгка было, бо ў ёй, як мне здавалася, не было больш за 125 фунтаў. Прыблізна на сярэдзіне танца я заўважыў, як твар яе, да таго засяроджаны і няпэўны, стаў раптам простым і вельмі мілым. Вочы заіскрыліся, ніжняя губка трошкі выдалася наперад.
Пасля танцавалі яшчэ. Яна дзіўна пажвавела, паружавела і такое ззянне маладосці, ап'янення, радасці з'явілася на яе твары, што мне стала цёпла на сэрцы.
"Вось я, - як быццам казала яе душа праз вочы, вялікія, чорныя і бліскучыя, - вось яна я. Вы думалі, што мяне няма, а я тут, а я тут. Хоць у адзін гэты кароткі вечар я паказалася вам, і вы здзівіліся. Вы лічылі мяне нежывой, бледнай, бяскроўнай, як парастак вяргіні ў падполлі, але вы вынеслі мяне на свет, я так вам усім удзячна, вы такія добрыя. Бачыце, і жывая зелень з'явілася ў маей сцябліне, і хутка, калі будзе прыпякадь сонейка, я пакажу ўсяму свету цудоўную ружовую кветку сваю. Толькі не трэба, не трэба мяне адносідь зноў у падпол".
Незвычайны быў выраз радасді і адчування паўнадэннасці ў яе вачах. Я таксама захапіўся ім, і вочы мае, напэўна, таксама заблішчалі. Толькі краем вока бачыў я навакольнае.
І раптам вавёрка зноў схавалася ў дупло, радасць знікла з яе вачэй, і той самы жах пасяліўся за веямі: Варона даваў указанні двум лёкаям, якія вешалі над камінам партрэт Рамана Старога.
Музыка змоўкла. Да нас набліжаўся Дубатоўк, чырвоны і вясёлы.
- Надзеечка, прыгажунька ты мая. Дазвольце старому хрэну лапэтку.
Ён цяжка ўпаў на калена і, смеючыся, пацалаваў яе руку.
А яшчэ праз хвіліну казаў зусім іншым тонам:
- Правіла яноўскага наваколля такое, што трэба агаласіць апякунскую справаздачу адразу, як толькі апякаемай споўніцца васемнаццаць год, гадзіна ў гадзіну.
Ён выцягнуў з кішэні вялізную срэбную з сіняй эмаллю цыбуліну гадзінніка і, зрабіўшыся афіцыйным і падцягнутым, агаласіў:
- Сем гадзін. Мы ідзём агалошвадь справаздачу. Пайду я, а за другога апекуна, пана Калатэчу-Казлоўскага, які жыве ў губерні і па хваробе не мог прыехадь, пойдудь па даверу пан Сава-Стахоўскі і пан Алесь Варона. Патрэбен яшчэ нехта са старонніх. Ну... (вочы яго дапытліва затрымаліся на маёй асобе), ну, хоць вы. Вы яшчэ чалавек малады, жыць будзеце доўга і зможаце потым засведчыць, што ўсё тут рабілася шчыра, па старых звычаях і сумленню чалавечаму. Пані Яноўская - з намі.
Наша наряда адбывалася нядоўга. Спачатку прачыталі вопіс маёмасці, рухомай і нерухомай, якая засталася па тэстаменту ад бацькі. Выявілася, тто гэта галоўным чынам палац з ябсталяваннем і парк, маярат, з якога ніводная рэч не павінна знікнуць і які павінен "у велькшай славе падтрымлівяць гонар роду".
"Добры гонар, - падумаў я. - Гонар здохнуць з голаду ў багатым доме".
Дубатоўк давёў, што нерухомая маёмасць зберяглася непарушна.
Пасля выявілася, што па субстытуцыі старэйшай і адзіняй наследніцай з'яўляецца пані Надзея Яноўская.
Перайшлі да прыбыткаў. Дубатоўк паведаміў, што невялічкі кяпітал, змешчаны Раманам Яноўскім у дзвюх банкірскіх канторах пад восем працэнтаў без права чапяць асноўны кяпітал, дяе заряз ад ста пяцідзесяці да ста сямідзесяці рублёў штомесячна. Гэты прыбытак нават павялічыўся дбяннем апекуна, мала гэтага, атрымалася прыбаўка да асноўнага капіталу ў дзвесце восемдзесят пяць рублёў, якія, пры жаданні, могуць пайсці на пасяг спадчынніцы.
Усе пакруцілі галовямі. Прыбыткі былі мізэрнымі, асабліва пры неабходнасці падтрымлівяць парадак.
- А як плаціць слугам? - спытаў я.
- Ьм выдзелена ў тэстаменце частка спадчыны, бо яны -неад'емная частка маярату.
- Я прасіў бы пана Дубатоўка растлумачыць мне, як справа з зааряндавянай зямлёю пры маёнтку Балотныя Яліны? -спытаў Сава-Стахоўскі, маленькі хударлявы чалавечак з такімі вострымі каленямі, што яны, здавалася, вось-вось прарэжуць яго светлыя штонікі. Ён, відаць заўжды трохі пікіраваўся з Дубатоўкам і даў яму зараз нейкяе з'едлівяе пытанне. Але той не зніякавеў. Ён выцягнуў вялікія срэбныя акуляры, хустку, якую расклаў на каленях, пасля ключ і толькі пасля гэтага клапцік паперы. Акуляры ён, аднак, не надзеў і пачаў чытаць: