Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 152
Перейти на страницу:

- Не ведаю, - спакойна і з'едліва адазваўся я. - Ва ўсякім разе, не вы. Неадукаваны ксёндз не павінен вучыць іншых ладіне.

Я праз яго плячо бачыў твар Надзеі Яноўскай і з радасцю заўважыў, што наша сварка адцягнула яе ўвагу ад партрэта. Фарба з'явілася на яе абліччы, а ў вачах штосьці падобнае на трывогу і жах.

- Выбірайце выразы, - працадзіў Варона.

- Чаму? І, галоўнае, з кім? Далікатны чалавек ведае, што ў кампаніі ветлівых трэба быць ветлівым, а ў кампаніі грубіянаў вышэйшая далікатнасць - пладідь ім той самай манетай.

Відадь, Варона не звык атрымлівадь адпор ва ўсёй ваколіцы. Я ведаў такіх ганарыстых індыкоў. Ён здзівіўся, але пасля павярнуўся, кінуў позірк на гаспадыню, зноў павярнуўся да мяне, і ў вачах яго плесканулася каламутная ярасць.

- А вы ведаеце, з кім размаўляеце?

- З кім? З Панам Богам?

Я пабачыў, як поруч з гаспадыняй з'явіўся задікаўлены твар Дубатоўка. Варона пачынаў кіпець.

- Вы размаўляеце са мною, з чалавекам, які звык драць за вушы розных парвеню.

- А вы не спыталі, можа, нейкія там парвеню часам могуць самі надраць вушы? І не падыходзьце, іначай, папярэджваю вас, ніводзін шляхціц не атрымае такой абразы дзеяннем, як вы ад мяне.

- Хамская бойка на кулакі! - выбухнуў ён.

- Што зробіш? - халодна заўважыў я. - Мне здаралася сустракаць дваран, на якіх іншае не дзейнічала. Яны не былі хамямі, іхнія продкі былі заслужанымі псарамі, даездчыкямі, альфонсямі ва ўдовых мягнатак.

Я перахапіў яго руку і трымаў ля яго бока як абцугамі.

- Ну...

- Ах ты! - працадзіў ён.

- Панове, панове, супакойцеся! - з невымоўнай трывогай выкрыкнула Яноўская. - Пан Беларэцкі, не трэба, не трэба! Пан Варона, саромцеся!

Твар яе быў такі благальны.

Відаць, і Дубатоўк зразумеў, тто час умяшацца. Ён падышоў, стаў між нас і паклаў на плячо Вароны цяжкую руку. Твар яго наліўся крывёй.

- Шчанюк! - выкрыкнуў ён. - I гэта беларус, гэта жыхар яноўскага наваколля, гэта шляхціц?! Так абразіць госця! Сорам маёй сівізне. Ты тто, не бачыш, з кім завёўся? Гэта табе не нашы блазны з курынымі душонкамі, гэта не кураня, гэта -мужчына. I ён табе хутка абарве вусы. Вы дваранін, судар?

- Дваранін.

- Ну, вось бачыш, пян шляхціц. Калі тябе трэба будзе з ім паразмаўляць - вы знойдзеце ягульную мову. Гэта шляхціц, і добры шляхціц, хоць бы і продкам у сябры - не раўня сучасным смаркачам. Прасі прабачэння ў гаспадыні. Чуеш?

Варону як падмянілі. Ён прямармытаў нейкія словы і адышоў з Дубатоўкам убок. Я застаўся з гаспадыняй.

- Божа мой, пяне Андрэй, я так спалохалася за вас. Не варта вам, такому добраму чалавеку, заводзіцца з ім.

Я ўзвёў вочы. Дубатоўк стаяў убаку і з цікавасцю пераводзіў позірк з мяне на пані Яноўскую.

- Надзея Рамянаўна, - з нечаканяй цеплынёю сказаў я. -Я вельмі вам удзячны, вы вельмі добры і шчыры чалавек, і вату турботу за мяне, вашу прыязь я запамятяю надоўга. Што зробіш, мая гордасць - маё адзінае, я не дяю нікому наступіць сябе на нагу.

- Вось бачыце, - япусціла яна вочы. - Вы зусім не такі. Многія з гэтых радавітых людзей паступіліся б. Відаць, сапраўдны шляхціц тут - вы, а яны толькі прыкідваюцца... Але запямятайце, я вельмі баюся за вас. Гэта небяспечны чалавек, чалавек з жахлівай рэпутацыяй.

- Ведаю, - жартаўліва адказаў я. - Гэта тутэйшы "зубр", помесь Наздрова...

- Не жартуйце. Гэта вядомы ў нас скандяліст і брэцёр. На яго сумленні сем забітых на дуэлі... І, магчыма, гэта горш для вас, што я стаю поруч з вамі. Разумеете?

Мне зусім не падабаўся гэты маленькі гномік жаночага полу з вялікімі сумнымі вачыма, я не цікавіўся, якія адносіны існавалі паміж ім і Варонай, быў Варона ўздыхальнікам або адрынутым паклоннікам, але за дабро пладяць уважлівасцю. Яна была такая мілая ў сваёй турбоце за мяне, што я (баюся, што вочы ў мяне былі сапраўды больш мяккімі, ніж трэба) узяў яе ручку і паднёс да вуснаў.

- Дзякую, пані гаспадыня.

Яна не ўзяла рукі, і яе празрыстыя нежывыя пальчыкі ледзь устрапянуліся пад маімі вуснамі. Словам, усё гэта надта нагадвала сентыментальны і трохі бульварны раман з жыцця вялікага све ту.

Аркестра інвалідаў зайграла вальс "Міньён", і адразу ілюзія "вялікага свету" знікла. Аркестры адпавядялі ўборы, уборам адпавядялі танцы. Цымбалы, дуда, нешта падобнае да тамбурына, стары гудок і чатыры скрыпкі. Сярод скрыпачоў быў адзін цыган і адзін яўрэй, скрыпка якога ўвесь час намагалася замест вядомых мелодый іградь надта сумнае, а калі збівалася на весялосць, то ўсё выйгравала нешта падобнае на "Сямёра на скрыпцы". І танцы, якія даўно выйшлі з моды паўсюль: "Шаконь", "Па-дэ-дэ", нават "Лябедзік" - гэта манерная беларуская пародыя на менуэт. Добра яшчэ, што я ўсё гэта ўмеў танцаваць, бо любіў народныя і старадаўнія танцы.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)