Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
- Не чыніце крыўды... Выпіце, - зараўлі госці мядзведжымі галасамі.
Давялося выпіць. Вадкасць апаліла ўсе мае вантробы, вогненныя кругі захадзілі ў галаве, але я стрымаўся, не скрывіўся.
- Мужчына! - пахваліў Дубатоўк.
- Што гэта? - праглынуўшы добры кавалак шынкі, спытаў
я.
- Го! Старку польскую ведаеш, гарэлку ведаеш, хахлацкі спатыкач таксама, а нашага "трыс дзівінірыс" не ведаеш. Гэта, браде, па-літоўску1 "тройчы дзевяць", гарэлка на дваццаці сямі травах. Мы яе сакрэт у літоўцаў выведалі стагоддзі таму. Зараз яе і самі літоўцы забылі, а мы яшчэ памятаем. Пі на здароўечка, пасля я цябе стаўным мёдам пачастую.
- А гэта што? - спытаў я, торкаючы відэльцам у нешта цёмнае на талерцы.
- Каханенькі ты мой, гэта ласіныя губы ў падсалоджаным воцаце. Еш, браде, сілкуйся. Гэта страва для волатаў. Продкі нашы, зямля ім пухам, не дурныя былі. Еш, абавязкова іх еш.
А праз хвіліну, забыўшыся, што рэкамендаваў "губы", крычаў:
- Не, браце, ты ў мяне адсюль, не пакаштаваўшы халодных пірагоў з гусінай пячонкай, не пойдзеш. Антось, сюды!
Падышоў Антось з пірагамі. Я быў адмовіўся.
- Падай да госця ў ногі. Бі дурной галавою ў падлогу, прасі, бо госць нас крыўдзідь.
Праз хвіліну я быў таксама нападпітку. Вакол крычалі, спявалі, але я не забываў есці. Дубатоўк вісеў у мяне на плячы і дудніў нешта, што я не вельмі і слухаў. Пакой пачынаў разгойдвацца.
роў нехта. І раптам я прыпомніў далёкі дом у яловым парку, бараду моху на дрэвах, камін, сумную постадь ля яго. Мне стала сумна. "Я п'яная свіння, - паўтараў я, - нельга раскашаваць, калі іншаму дрэнна". І так мне стала шкада яе, што я паспрабаваў заплакаць і... адразу зрабіўся цвярозым. Госці ўставалі з-за стала.
- Панове, - казаў Дубатоўк, - вы прагуляйцеся трошкі, трэба стол паднавідь.
Божа, гэта быў яшчэ толькі пачатак! А яны ж былі ўжо добра напітыя. Было восем гадзін вечара. Нічога. Яшчэ рана. Я ведаў, што, так раптоўна працверазеўшы, я больш не буду сёння п'яным, але ўсё ж вырашыў підь асцярожна, бо яшчэ ў балоце загразнеш - будзе тады штука.
Разважаліся. Дубатоўк паказваў добрую калекдыю зброі. Вельмі хваліў адну старую шаблю, якую выпрасіў у Рамана Яноўскага. Казаў, што расейскі булат бярэ медную пласціну, польская "зыгмунтоўка" даволі тоўсты цвік, а гэта - наша, сакрэт яшчэ татары пры Вітаўце завезлі. І ўнутры ртудь, удар такі, што не тонкую медную пласцінку возьме, але і тоўстую. Яму не верылі. Ён раскрычаўся, загадаў Антосю прынесці чурак. Антось унёс у пакой кароткае бервяно таўшчынёю ў тры чалавечыя шыі, паставіў на падлогу.
Усе прыціхлі. Дубатоўк прымерыўся, выскаліўся, і раптам шабля апісала ў паветры амаль нябачнае паўкола.
Хакнуўшы нутром, Дубатоўк падягнуў шаблю на сябе і... перасек бервяно наўскос. Памахаў кісцю рукі ў паветры. Усе маўчалі, прыгаломшаныя.
- Вось як трэба, - каротка сказаў ён.
У гэтай пярэрве мне ўдалося адвесці Свеціловіча на ганак і, напамятаўшы яму ягоныя словы, расказадь пра ўсё, што адбывалася ў Балотных Ялінах. Ён надта ўсхваляваўся, сказаў, што чуў пра ўсё гэта і раней, але не вельмі верыў.
- Цяпер верыце?
- Вам веру, - проста сказаў ён. - І абяцаю вам, пакуль я жывы, ніводны волас не ўпадзе з яе галавы. Д'ябал гэта, здань або штосьці іншае - я стану на ягоным шляху.
Мы дамовіліся, што ён і я будзем расследаваць гэту справу разам, што ён праз дзень прыйдзе да мяне і раскажа, пра што ён даведаўся ў наваколлі (розныя пагалоскі і плёткі маглі прынесці пэўную карысць). Дубатоўка вырашылі пакуль што ў справу не блытаць: стары мог разнервавацца і, па сваім звычаі, секчы з пляча.
Вячэра цягнулася далей. Зноў частавалі, зноў пілі. Я заўважыў, што Дубатоўк падлівае сабе і мне роўна, п'е і дапытліва паглядае на мяне. Калі я выпіваў чарку, на яго твары з'яўляўся выраз задавальнення. Гэта было сваероднае падбухторванне на спаборнідтва. А ў пярэрвах ён прапаноўваў то "бліны з мачанкаю", то "надзвычайныя штонікі з мясам, так і плаваюць у масле, святыя такіх не елі". Відадь, ён апрабоўваў мяне з усіх бакоў. Я піў і амаль не п'янеў.
Астатнія, акрамя Свеціловіча, былі ўжо ў тым стане, калі кожны не слухае, што кажа другі, калі твары чырвоныя, калі адзін спявае, другі расказвае сябру пра гісторыю з яго каханкай, трэці наддзіраецца, каб звярнуць увагу ўсіх на нейкі каларытны факт сваёй біяграфіі, а чацвёрты сам сабе распавядае, якая добрая ў яго была маді, і які ён п'янюга, і які ён ганебны: няварты такой маді сын.
Спявалі, цалаваліся. Нехта выў: