Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
- Усім добрыя нашы танцы, але такога агнявога, як польскі мазур, няма. "Лявоніха" - толькі яна і магла б паспрачацца, але для яе трэба некалькі пар, а гэтыя бабздыры і слінцяйчыкі хіба могуць? Тут трэба балетнымі нагамі валодядь, вось як у мяне.
І зарагатаў. А я з жахам глядзеў на яго ногі-шынкі і думаў: "Што ён зробіць з добрага танца?!"
Між тым усе адышлі ўбок, расчысцілі месца. Я чуў галасы:
- Сам... Сам будзе скакадь.
Я не пайшоў ад гэтай прафанацыі далей толькі таму, што жадаў паглядзець на забыты танец, пра які я толькі аднойчы чуў і які, як кажуць, быў вельмі распаўсюджаны год восемдзесят таму.
Вялізная туша Дубатоўка выпрасталася, ён хмыкнуў і ўзяў Яноўскую шчопанню зверху за празрыстую кісць левай рукі.
З першымі ж тактамі "Ветрыку" ён стукнуў абцасамі і пайшоў трайным крокам, то з правай, то з левай нагі. І яго туша рухалася нечакана лёгка, спачатку прыстукваючы абцасамі пасля кожных трох крокаў, а пасля проста так, на цыпках. А поруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры.
Пасля яны круціліся, плылі, то збліжаючыся, то аддаляючыся, то перасякаючы адзін аднаму шлях. Не, гэта не была прафанацыя, як не з'яўляецца прафанацыяй танец старога нацяжэлага танцора, які быў калісьці вялікім майстрам. Гэта быў сапраўды "Ветрык", які паступова пераходзіў у буру, і вось ужо толькі круціўся ў паветры вэлюм, мільгаделі ногі... І раптам музыкі раўнулі мазура. Гэта быў не цалкам мазур, гэта была нейкая спрадвечная мясцовая варыяцыя на яго тэму, якая ўключала ў сябе элементы таго самага "Ветрыку".
І тут туша памчалася наперад, загрукала абцасамі, па-кадячы мякка пачала заносіцца ў паветра, стукаючы ў ім нагой аб нагу. А поруч плыла яна, лёгкая, усмешлівая, вялікасная.
Гэта было сапраўднае дзіва, нябачаны цуд: два чалавекі ў старажытных вопратках стваралі перад намі гэтую казку.
Зрабіўшы круг, Дубатоўк падвёў Яноўскую да мяне. Ён быў чырвоны як рак.
- Замарыла яна мяне... "Вы, дзядзечка, як малады". Ма-ала-ды, ма-ла-ды! Не, няма чаго казаць, з'ездзіўся конь. Пашлюць мяне хутка да Абрама па піва. Вам, маладыя, жыць, вам песні спяваць, скокі скакаць. Скачы, хлопча.
Зноў пачаліся танцы. Свеціловіч танцавадь не любіў. Варона дзьмуўся і таксама не падыходзіў, і мне давялося танцаваць з ёю да самай вячэры. І як яна танцавала! Я мімаволі заглядзеўся на гэты дзідячы твар, які раптам стаў такім жвавым і прыемна хітраватым. Мы танцавалі, і нам усё было мала, мы мчаліся па зале, плылі ў паветры, сцены круціліся вакол, і на іх нельга было нічога заўважыць. Напэўна, і яна адчувала тое самае, што я, а маё пачуццё можна параўнаць толькі з тымі снамі, якія часам бываюць у юнацтве: табе сніцца, што ты танцуеш, і нязначае шчасце ахапляе сэрца. Бачыў я толькі яе ружовы закінуты твар, галаву, якая злёгку пахіствалася ў такт музыцы.
Пайшлі вячэрадь. Калі я вёў яе ў сталовую, мне здалося, што я чую ў кутку залы нейкае шыпенне. Я глянуў туды, у змрок, пабачыў нечыя вочы - там сядзелі старыя панны - і пайшоў далей. І выразна пачуў, адышоўшы, як сухі голас сказаў:
- Весялідца, як перад пагібеллю. Награшылі, прагнявілі Бога і яшчэ весяляцца. Кляты род... Нічога, хутка прыйдзе дзікае паляванне... Ач, бессаромніца, цэлы вечар з гэтым чужынцам, з бязбожнікам. Сябра сабе знайшла... Нічога, пабажуся, што і на яе кароль Стах паўстане. Пачынаюцца цёмныя ночы.
Гэтыя халодныя словы напоўнілі мяне трывогай. Сапраўды, я паеду і, магчыма, пазбаўлю гэту дзяўчыну магчымасці выйсці замуж. Нашто я з ёю цэлы вечар? Што я раблю? Я ж зусім, зусім не кахаю яе і ніколі не буду кахаць, бо ведаю сваё сэрца. І я цвёрда вырашыў не танцавадь больш з ёю і не сядзець поруч за сталом. І наогул, трэба ехаць. Хопіць гэтай панска-шляхецкай ідыліі, хутчэй да простых людзей, да працы. Я пасадзіў яе і стаў поруч, цвёрда намерваючыся спаймаць Свеціловіча і пасадзідь з ёю. Але ўсе мае намеры расплыліся дымам. Свеціловіч як увайшоў, так і сеў у канцы стала. А Дубатоўк шчыльна сеў справа ад гаспадыні і буркнуў:
- Што стаіш? Сядай, браце.
I калі я се ў, дадаў:
- Добры з цябе шляхціц бы атрымаўся год сто таму. Рукі моцныя, вочы сталёвыя. I сабою гожы. Толькі цікава мне ведаць, ці сур'ёзны ты чалавек? Ці не шалыган ты часам?
I я быў вымушаны сядзець поруч з гаспадыняй: служыць ёй, дакраняцца рукою да яе рукі, часам датыкацца каленям да яе калена. I добра мне было, і ў той жа час злосць разбірала на Дубатоўка. Сядзіць хмуры, як цмок, глядзіць на мяне дапытліва. На мужа сваёй падапечнай прымервае, ці тто?
Хутка ўсе развесяліліся. Было шмат з'едзена і ятчэ больш выпіта. Твары пачырванелі, досціпы сыпаліся градам. А Дубатоўк піў і еў больш за ўсіх, адпускаючы жарты, ад якіх усе за жываты браліся.