Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 254
Перейти на страницу:

Так ён памалу клыпаў па людным пероне сярод нязвыклай для яго людской гаманы і беганіны, скаланаючыся ад раптоўных паравозных гудкоў і знянацкага чмыхання пары з-пад абмазучаных вагонных колаў. Галава яго была бы ў п’янага — аж гуло ў ёй і круцілася, і ён не разумеў, ці то ад бяссоннай начы ў перапоўненым людзьмі вагоне, ці ад гэтай гарадской калатнечы. Галоўнае — ён не ведаў, куды падацца з вакзала, і добра, што ў вагоне трапіўся чалавек з Халопеніч, які і паказаў, куды яму трэба рушыць. І Пятрок скіраваў ад вакзала вузенькім тратуарам, беручы бліжэй да будынкаў, часам аж натыкаючыся на бляшаныя трубы, што тырчэлі на сценах. Але ён баяўся апынуцца на краі, бо па бруку раз за разам з грукатам і лязгам несліся трамваі — не дай Бог наедзе — так і трыбухі вон. Таму ён ціснуўся да камяніц з бясконцым чаргаваннем дзвярэй і акон, у некаторых былі выстаўлены нейкія тавары, але ён не глядзеў на іх. Неяк з дзвярэй шыбанула чымсь смачным, і ён аж спыніўся, глянуў, здаецца, то была сталоўка: за невялічкімі столікамі сядзелі па чатыры чалавекі і елі штось белае на талерках, мабыць, пшонную кашу. У другім месцы пачалі трапляцца людзі насустрач, што неслі свежыя буханкі хлеба, некаторыя часам адломвалі ад іх скарынкі і крадком на хаду жавалі. Далей уздоўж нізкай абшарпанай будыніны выцягнулася шумная гаманкая чарга, пачатак якой хаваўся ў расчыненых дзвярах з вялізнымі літарамі «Хлеб» на шыльдзе. Пятрок аж падзівіўся: столькі народу, і ціха прайшоў па бруку, амаль страхавіта мінаючы той чалавечы гармідар. Далей па вуліцы і на тратуары было вальней. Яшчэ праз невялікі час, не дайшоўшы, аднак, да павароткі, дзе халопеніцкі чалавек наказваў павярнуць управа, ён адчуў, што зрабіў памылку, абуўшы ссохлыя за вясну боты, якія цяпер страшэнна мулялі ў пальцах, аж неяк было ісці. Знаў бы, дык паехаў бы лепш босы. Але босых тут не было відаць, усе ішлі абутыя, не тое што ў вёсцы. Ды і Сцепаніда насела: абуй боты, нягожа цяпер у горадзе босым. І во абуў на сваю пакуту.

Але неўзабаве ён забыўся на боты, мо прыцярпеўшыся, а мо ад здзіўлення, якое ахапіла яго на рагу дзвюх вуліц, як ён убачыў той гмах — шэрую, не зразумець, на колькі паверхаў, будыніну, цэлае нагрувашчанне камяніц з аднолькавымі вокнамі, але няроўных памераў і няроўна пастаўленымі фасадамі — то бліжэй, то далей ад вуліцы, з аграмадным пляцам-дваром пасярэдзіне і вялізнаю, з настольнік, палатніной сцяга паверсе. Там жа, пад дахам, быў і каменны герб Беларусі. Ну ведама, то быў самы галоўны дом Менска, дзе засядаў урад.

Пятрок замарудзіў хаду: трэба было сабрацца з духам, набыць рашучасці. Гэта ж не сельсавет і не райвыканкам, дзе ступіў тры крокі з вуліцы — і ты ўжо ў дзвярах, на парозе. А тут? Перш трэба было адгадаць, дзе тыя дзверы ці, можа, вароты, каб падысці да іх. Але ж там, пэўна, ахова, ці яна пусціць яго без дакументаў? Трэба будзе прасіцца. Усё болей пабойваючыся і трацячы невялікую сваю рашучасць, Пятрок памалу ішоў уздоўж дома-палаца і ўсё ўзіраўся ў прыступкі, дзверы, якіх тут было замнога нават для такога гмаху. Да якіх падысці? Ён думаў, што, можа, хто скіруе туды з вуліцы, тады б і ён павярнуў следам, але з вуліцы ніхто туды не скіроўваў, усе ішлі ўдоўжкі па тратуары. Невядома, колькі мінула часу, але сонца, напэўна, недзе ўзышло, толькі ці яго тут убачыш сярод камяніц. У доле скрозь ляжаў густы і прахладны, нібы ў ельніку, цень.

Так, нічога не вырашыўшы і ні на што не наважыўшыся, Пятрок мінуў шырокі падворак-пляц, пратупаў яшчэ крыху і ўбачыў збоку дужа прыгожы, змураваны з чырвонай цэглы касцёл. Іншы раз ён бы палюбаваўся гэткай спрытнай збудоўкай, але не цяпер. Заклапочаны, ён памацаў пад шпількай Сцепанідзіну паперыну, хацеў быў закурыць, але захваляваўся, павярнуўся і зноў пайшоў да Дома ўрада.

На гэты раз ён не дужа разглядваў яго і не выбіраў прыступкі — ён павярнуў да тых, што былі насупраць пад радам зашклёных дзвярэй. На прыступках і ля дзвярэй было пуста, але, прыгледзеўшыся, Пятрок заўважыў за шклом штосьці белае, якое спярша памалу варушылася, а затым насцярожана знерухомела. То быў міліцыянер, Пятрок пазнаў яго па белай кашулі, перакрэсленай наўкось чорным паскам ад рэвальвера, белай, з зоркай, фуражцы на галаве. Стала відаць, як міліцыянер з-за шкла з вялікаю ўвагай сочыць за Петраком, які ўжо выйшаў на сярэдзіну падворка, аднак усё болей замаруджваючы сваю хаду. Вялікім намаганнем ён прымушаў сябе ісці, але ногі кепска падпарадкоўваліся яму, упарта наравілі павярнуць убок, туды, дзе было многа людзей і куды не дасягаў позірк міліцыянера. І так сталася, што ногі перамаглі, збочылі ад прамога кірунку. Пятрок перастаў камандаваць імі і сам з вялікай палёгкай падаўся прэч з падворка да вуліцы, на тратуар.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)