Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 254
Перейти на страницу:

Папоркаўшы альховыя камлюкі, ён прычыніў дзверцы — не зусім, а так, каб заставалася шчылінка, азірнуўся на Петрака, які сціпла стаяў пры парозе.

— Хазяін, у калхозе састаіш? Ці аднаасобнік?

— У калхозе, анягож, — звыкла азвалася за гаспадара Сцепаніда. — З першага дня мы.

— Ну і як? Зажытачны калхоз?

— А, які там зажытачны! Беднаваты калхоз.

— Удваіх жывяце?

— Удваіх. І дзетак двое. Сынок у школу пайшоў, а дачушка во прыхварэла, кашляе.

Феня і сапраўды закашляла ў запеччы, у хаце ўсе змоўклі, прыслухаліся. Той, што сядзеў ля стала, за ўвесь час не скрануўся нават, толькі на Феньчын кашаль павёў чорным брывом, зірнуўшы на занавеску-радзюжку ля печы. Гэтак жа маўкліва-роздумна ён пазіраў на Сцепаніду.

— Надвор’ечка такое, што прастудзіцца нядоўга, — сказаў ад грубкі той, у скуранцы. Ён зноў расчыніў дзверцы і тонкай альховай палкай папоркаў у агонь, мабыць, перастройваючы дровы па-свойму.

— Анягож, — лёгка падхапіла Сцепаніда. — Абутак, ведаеце, нягеглы. Валёначак няма, у парваных гамашыках бегае, прастудзіла ногі, цяпер другі дзень гарачка, кашляе.

— Нялёгка даецца навука сялянскім дзецям, — роздумна заўважыў госць і павярнуў голены, з моцнымі пашчэнкамі твар да стала. — А вот жа вучацца. Што значыць цяга да ведаў, да святла.

Пятрок падумаў, што, мабыць, цяпер гэты старэйшы па ўзросту, а можа, і па пасадзе штось скажа, але ён не сказаў нічога, усё моўчкі сядзеў пры стале, пазіраючы ў грубку. На ягоным твары ляжаў адбітак задуменнай нерухомасці, стомы, бы якой глыбокай заклапочанасці. Здавалася, ягоная ўвага была скіравана кудысьці далёка ў нейкія свае клопаты, і ў гэтай хаце нішто яго не цікавіла.

— Нічога, цётка, — болей бадзёра сказаў той, ад грубкі. — Выканаем пяцігодку — будзе і абутак, і шмат што яшчэ. Вальней будзе. А пака трэба работаць.

— Дык мы ж работаем. Стараемся. Не складаючы рук. За панамі так не работалі.

— Нам складваць рук нельга. Міравая буржуазія, яна пільна сочыць. Складзем — тут жа і задушаць.

— Што ж мы, не панімаем? Але во адзецца няма ў што. Даўней дык лён быў, а цяпер увесь лён здаём, а сабе нічога. Каб хоць крамніны якой, дзецям на світачкі, — пачала скардзіцца Сцепаніда, мабыць, ужо зразумеўшы, што перад ёй — начальства. Петраку тое не спадабалася — ну нашто яна? Толькі ў хату чужыя, начальства ці не, а яна ўжо са сваімі клопатамі. Не дасць людзям абагрэцца. Ён зважліва стаяў ля дзвярэй, думаючы, што захожыя самі штось скажуць — лезці да іх з пытаннямі было, мабыць, нягожа.

Але Сцепаніда тым часам, мусіць, зусім асмялела і ўжо скардзілася на тое, што дагэтуль не заплочана людзям за здадзеную па нарыхтоўках воўну, Смык трэці раз абяцае, назначае тэрміны, а грошай няма. Пятрок аж паморшчыўся ад няёмкасці — людзі староннія, можа, з Полацка ці нават з Віцебска, скуль ім ведаць тутэйшыя парадкі, нейкага там упаўнаважанага нарыхтовак Смыка. Лысы ля стала ўсё сядзеў нерухома, нават заплюшчыўшы вочы ад ператомы ці, можа, сагрэўшыся ў хаце. Але, аказалася, слухаў і чуў усё і, калі Сцепаніда сказала пра грошы, расплюшчыў вочы і ціха гукнуў таму, што сядзеў ля грубкі:

— Запішыце…

Той расшпіліў партфель і ў сінім невялічкім сшытку напісаў некалькі слоў.

— І гэта… Пад лён даюць самую няўдобіцу, дзе глей, кажуць: вырасце, а які там рост, як засушыць, аберуч не выдзераш, і нізенькі, рэдзенькі, на трэці нумар, не болей…

«Ну, пагнала ўжо! — амаль з болем падумаў Пятрок. — Ужо нагаворыць…»

Госці, аднак, слухалі быццам нават з увагай і не перапынялі. Лысы, ужо расплюшчыўшы вочы, пазіраў на яе быццам бы і без стомы, ва ўпор, хоць і маўчаў. А той, што ў скуранцы, толькі адзін раз перапыніў, спытаўшы, як назва калгаса, і ўжо сам, без напамінку, штосьці пазначыў у сшытку. Мусіць, адчуўшы іхнюю прыязнасць, Сцепаніда выгаварыла шмат што з сваіх крыўд на парадкі ў калгасе, у раёне і нарэшце ўспомніла пра сняданак: «Можа б, зварыць бульбачкі, калі са скваркай?» Лысы ля стала, бы струхнуўшы з сябе нерухомасць, рашуча сказаў «не» і павярнуў галаву да маўклівага, у шынялі, вайскоўца:

— Паглядзіце там…

Той борздзенька выскачыў у дзверы, а трэці, ля грубкі, расчыніў дзверцы, з якіх пыхнула ўмеранай цеплынёй — дровы ўсё ж разгараліся.

— Ну во, бач! Па-сібірску весялей пайшло! — бадзёра зазначыў госць.

Якраз у той час у запеччы зноў закашляла Феня, Сцепаніда падалася за радзюжку, і лысы ля стала трудна ці зморана ўздыхнуў. Калі яна неўзабаве выйшла адтуль, суняўшы дачку, той, што быў у скуранцы, устаў з услончыка і, здалося, адгарадзіў паўхаты сваей шырокай спінай.

— Трэба ж лячыць дзіця. Доктара прывозілі?

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)