Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Але мне не жадаецца запрашаць, — прамармытаў Гары. Ён па-ранейшаму імкнуўся не думаць пра Джыні, але яна ўпарта пранікала ў яго сны, ды так, што заставалася толькі дзякаваць лёс за няздольнасць Рона да Легіліменцыі.
— Увогуле, у Рамільды выгляд рашучы, так што сачы за тым, што п’еш, — змрочна завяршыла Герміёна.
Яна прасунула наперад доўгі пергаментны скрутак з працай па Нумаралогіі і пачала пісаць далей. Гары сачыў за ёй, вітая думкамі дзесьці далёка.
— Пачакай-ка, — павольна прагаварыў ён. — Філч жа ўвёў забарону на тавары з “Узрушаючых Ультрафокусаў Уізлі”?
— З якіх часоў у нас зважаюць на забароны Філча? — адклікнулася Герміёна, не перастаючы пісаць.
— Але казалі, што ўсіх соў правяраюць? Як жа гэтым дзяўчынкам атрымалася працягнуць у школу Зелле Кахання?
— Фрэд і Джордж рассылюць іх пад выглядам парфума ці мікстуры ад кашля, — растлумачыла Герміёна. — У іх гэта ўваходзіць у паслугі.
— Ты прам-такі эксперт.
Герміёна паглядзела на яго прыкладна так жа, як на “Вышэйшае зеллеварэнне” Прынца-Паўкроўкі.
— Гэта было напісана на бутэлечках, якія яны паказвалі нам з Джыні летам, — холадна сказала яна. —Я, ці ведаеш, нічога нікому не падсыпаю… і не прыкідваюся, быццам падсыпала, што, па-мойму, не лепш…
— Добра, добра, забудземся, — хутка перабіў Гары. — Важна іншае; Філча абдурылі, так? Зелле патрапіла ў школу пад выглядам чагосьці іншага! Чаму ж тады Малфою не працягнуць каралі…?
— Гары… не пачынай…
— Не, ты скажы, чаму? — запатрабаваў Гары.
— Таму, — уздыхнула Герміёна. — Сэнсары сакрэтнасці распазнаюць псуту, праклёны і ўтойлівыя чары. Яны выкарыстоўваюцца супраць чорнай магіі, для выяўлення загавораных прадметаў. Магутную псуту, такую, як на каралях, яны распазналі бы ў пяць секунд. Але тое, што проста пералілі ў іншую бутэльку… А потым, Зелле Кахання не небяспечнае і не мае адносін до чорнай магіі…
— Табе лёгка казаць, — буркнуў Гары, успомніўшы Рамільду Вейн.
— …і зразумець, што гэта не мікстура, мог толькі Філч, а ён не вельмі добры чараўнік і наўрад ці адрозніць адно зелле ад…
Герміёна раптам замоўкла; Гары таксама пачуў шоргат. Хтосьці падкрадаўся да іх ззаду з цемры, уздоўж кніжных стэлажоў. Яны замерлі. Праз імгненне з-за паліцы з’явілася драпежная фізіяномія мадам Пінс; у руках яна несла лямпу, якая вельмі непахвальна асвятляла яе запалыя шчокі і доўгі кручкаваты нос.
— Бубліятэка зачыняецца, — абвясціла яна. — Будзьце добрыя пакласці ўсё, што ўзялі, на… Што ты зрабіў з кніжкай, пачвара?
— Гэта не бібліятэчная, гэта мая! — выкрыкнуў Гары і ўчапіўся ў “Вышэйшае зеллеварэнне”, на якой ўжо легла кіпцюрастая рука мадам Пінс.
— Ганьба! — сыкнула яна. — Блюзнерства! Апаганенне!
— Падумаеш, хтосьці нешта напісаў! — запярэчыў Гары, спрабуючы вырваць кнігу.
У мадам Пінс зрабіўся такі выгляд, нібы яна зараз страціць прытомнсць. Герміёна спешна пахапала свае рэчы, учапілася Гары ў руку і павалакла яго да выхаду.
— Будзеш так сябе весці, яна забароніць табе доступ у бібліятэку. Навошта толькі ты прывалок гэтую дурную кнігу?
— Ведаеш, Герміёна, калі яна псіх ненармальны, я не вінаваты. Або, можа, яна ўчула, што ты казала пра Філча? Я заўсёды падазраваў, што паміж імі нешта ёсць…
— О-о, ха-ха…
Гары і Герміёна, цешачыся, што зноў могуць размаўляць нармальна, прайшлі па пустынных, асветленых лямпамі калідорам і вярнуліся ў агульную гасціную, пры гэтым усю дарогу спрачаліся пра існаванне таемнага рамана паміж Філчам і мадам Пінс.
— Цацкі, — сказаў Гары, звяртаючыся да Поўнай цётцы. Гэта быў новы, святочны пароль.
— І вам таго жа, — з хітраватай усмешкай адказала Поўная цётка і кіўнулася наперад, прапускаючы іх.
— Прывітанне, Гары! — крыкнула Рамільда Вейн, ледзь ён ускараскаўся ў дзюру за партрэтам. — Жадаеш горнай вады?
Герміёна, азірнуўшыся праз плячо, паглядзела на Гары, нібы жадала сказаць: “Што я табе гаварыла?”
— Не, дзякуй, — не разважаючы адмовіўся Гары. — Мне не вельмі падабаецца.
— Тады вазьмі вось гэта. — Рамільда шаўганула яму ў рукі каробку цукерак. — “Шакаладныя кацелкі”, яны з агневіскі. Мне бабуля прыслала, а я не люблю.
— А… так… вялікі дзякуй, — прамармытаў Гары, не прыдумаўшы, што бы яшчэ сказаць. — Э-э… мы тут як раз ішлі…