Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 254
Перейти на страницу:

Той дзень, праўда, зверху не сыпалася — болей мяло нізам, надзьмула на падворку даўгую хрыбціну-гурбу — ад дрывотні да самых варотаў хлява, крыху меншую — ля калодзежа і пад тынам. Калодзежны зруб апынуўся ўпоравень з долам, Пятрок ледзьве дабраўся да яго з вядром, але зачарпнуць вады не было як: у зрубе чарнелася вузенькая, бы нара, дзірка-адтуліна. Пятрок пра сабе вылаяўся. Настрой яго быў і без таго кепскі: у хаце толькі што пасварыўся з жонкай — усё праз клопат аб хлебе. Хлеб Сцепаніда ашчаджала, можа, праз меру, дамешвала ў яго бульбу і вотруб’е, і той хлеб ужо неяк стала ўзяць у рот. Хоць, ведама, яна мела на тое прычыну — жыта ў засеку засталося не болей мяшка, а да вясны і першай травы было не меней чатырох месяцаў. Як было не ашчаджаць? Неяк адагнаўшы ад сябе звыклы той клопат, Пятрок прычапіў да калаўрота вядро, але вядро адразу засела ў цеснай снегавой нары, не дастаўшы вады. Тады ён азірнуўся, каб папіхнуць яго чым, якой жэрдкай з плота, ды так і знерухомеў над замеценым зрубам. Цаліком па дашчэнту зараўнянай дарожцы з гасцінца прабіраліся тры цёмныя постаці — марудна ішлі пад вецер, угнуўшы галовы і, мусіць, ступаючы ў сляды пярэдняга. Вецер шалёна курыў ад іхніх ног снегам, нёс яго цераз усё поле да хвойніку, дзе на гасцінцы чарнеліся дзве легкавушкі і ля іх таксама варушыліся людзі. «Ну, пэўна, там замяло, там заўжды замятае ўзімку, асабліва на краі сасоннічку, наўрад ці прайсці тым легкавушкам», — падумаў Пятрок, зняў рукавіцу, высмаркаўся. Цяпер ужо не было сумнення, што тыя здарожаныя з гасцінца кіравалі сюды, да хутара. Трэба было сустракаць гасцей.

Выцягшы з калодзежа лёгкае, са снегам, вядро, Пятрок стуліўся ад ветру і пачакаў крыху, пакуль людзі падыдуць да варотцаў падворка. Пярэдні быў ужо блізка — ладна сігаў шырокім і дужым крокам, на яго плячах чарнелася блішчастая на марозе скуранка, пад пахай ён трымаў такі ж чорны партфель і быў віднейшы за іншых паставай, напэўна, маладзейшы за таго, што ішоў следам. Ужо ля варотцаў Пятрок добра разгледзеў гэтага другога — то быў сярэдняга росту мужчына ў чорным бобрыкавым паліто і высокай, перасыпанай снегам каракулевай шапцы, на яго счырванелым ад ветру твары відаць былі невялічкія падстрыжаныя вусікі. Трэці быў у даўгім чырвонаармейскім шынялі і шлеме з шырокімі апушчанымі вушамі, падпяразаны дзягай з наганам, што ў такт кроку целяпаўся на правым баку.

— Можна да вас, хазяін? Трошкі абагрэцца? — сказаў пярэдні, у скуранцы, падыходзячы да варотцаў.

— Дык чаму ж не! Такая завея, яно канешне, — сказаў Пятрок, мяркуючы пры сабе, што гэта начальства, і, мабыць, не малое: можа, з вобласці, а то і вышэй.

Ён узяўся за верх варотцаў, але расчыніць іх не было магчымасці, варотцы толькі адхінуліся трохі ў глыбокім снезе, і трое захожых адзін за адным неяк прашчаміліся на падворак. Затым ён прывёў іх у сені, дзе ўсе дружна загрукалі намёрзлымі ботамі, абіваючы снег, і, калі расчыніў дзверы ў хату, з-за занавескі з нейкаю трантай у руках выскачыла Сцепаніда і ажно войкнула, згледзеўшы на парозе столькі незнаёмых мужчын. Тут жа яна шаснула назад у запечча. Якраз другі дзень там ляжала хворая Феня: дужа напаў кашаль, нават была гарачка, і яны не пусцілі яе ў школу — жарты, па такой віхуры брысці ў мястэчка. Федзя быў здаравейшы і хадзіў, а яна ляжала, спадзяваліся, можа, паправіцца. Покуль ён поркаўся па гаспадарцы, Сцепаніда распаліла грубку — але ў хаце было сцюдзёнавата і пахла дымам, дровы разгараліся кепска. Ведама, сырая алешына, якая тлела і дыміла, скупа даючы жару.

Пятрок зачыніў дзверы, госці трохі асвойталіся ў хаце; старэйшы, з вусікамі, каб страсянуць, зняў ля печы заснежаную шапку, пад якой аказалася лысая ці чыста паголеная галава, і сцішана сеў на лаве, паклаўшы локаць на ражок стала. Побач сціпла прысеў вайсковец з наганам — гэты шлема не зняў. А трэці, што быў у скуранцы, згледзеўшы квелы агонь у грубцы, адразу схіліўся да яе, прысеў на нізкі ўслончык.

— Э, кепска гарыць! Растопкі мала, га, гаспадыня?

З запечка выйшла Сцепаніда, без хусткі, але ў сваёй аўчыннай камізэльцы, стрымана азірнула гасцей.

— Дзе ж яе ўзяць, растопку? Сырымі во палім.

— Сырымі гэта не дзела, — сказаў незнаёмы і пырнуў мокрыя камлі ў грубцы. — Сырыя трэба не так накладваць. Не клеццю — шатром нада. Я гэтую навуку некалі ў Сібіры прайшоў… Разгарыцца, нідзе не дзенецца.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)