Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 162
Перейти на страницу:

Ад невыноснага гора і напружання мне здалося, што я вось — вось звар’яцею і загублю яго і сябе. Тады ўжо ніхто з нас не пабачыць ніколі наш далёкі азёрны куток, ніхто не суніме няўцешныя слёзы нашых гаротных матак…

Алёшка ўсё курчыўся, грымасы неадольнага болю крывілі яго зрудзелы ад загару і пакутаў твар, пакрыты дробнай расой схаладзелага поту. Ад яго знявечанай, наспех перавязанай маёй папругаю нагі сцякаў, убіраючыся ў сухую зямлю, струмень згусцелай крыві. Сонца ўжо ўзнялося над зарэчнай далеччу. Нізкае і прамяністае, яно распластала над Донам свае гонкія промні, асвяціла ва ўпор гэты голы абрывісты бераг і блішчастым мігатлівым агнём запаліла шырокі прасцяг данское вады.

I тады на гэтым абрыве збоч нас паказаліся ворагі. Іх было чалавек восем, з нарыхтаванай зброяй. Паўглядаўшыся ў раку, адкуль іх сляпіла сонца, яны па — над кручай накіраваліся ў наш бок і неўзабаве схаваліся ва ўзбярэжнай рытвіне.

Заставаліся апошнія імгненні жыцця.

На маім твары, пэўна, адбіўся жах і збянтэжанасць, я ненавідзеў сябе за тую разгубленасць, але перайначыцца не мог. Я кінуўся да Алёшкі, прыціснуўся вуснамі да яго запалых, абветраных шчок і заплакаў горка і балюча — разам з ім. Ён, вядома, зразумеў, што рабілася ў маёй душы і, перамогшы сваю смяртэльную роспач, слаба ўсміхнуўся, каб суцешыць мяне.

— Ну, нічога… нічога… Я сам…

Дрыжачымі, бяссільнымі рукамі ён падняў з зямлі фінку і наставіў яе канец пад левую кішэньку свае аблезлай старой гімнасцёркі, У той час з абрыву даляцелі галасы — матляючы рамянямі аўтаматаў, сюды беглі трое цыбатых немцаў — яны, відаць, заўважылі нас.

— Бывай, братка! — цішэй і гаротней за ўсе разы прамовіў Алёшка, зразумеўшы, што прыйдзецца гінуць абодвум, і прастагнаў ад нейкага іншага болю, куды мацнейшага за боль свае смяротнае раны: — А як хочацца жыць! Помсціць!!!

Гэтая яго нелюдская туга ўраз парушыла ва мне нешта непадуладнае чалавеку, нешта надарвалася ў маіх зняможаных ад гора грудзях, і я выхапіў з яго пальцаў тую паіржавелую фінку.

— Алёшка! — дзіка вырвалася з майго нутра, і я адчуў, што звар’яцею, калі не выратую яго. А ён паслухмяна варухнуў павекамі і недаўменна павёў па мне сваім развітальным позіркам, спакойным і ясным, як тое далёкае неба, што вісела над намі. I тады, адчуўшы, як напружылася ва мне нестрываная сіла, я схапіў сябра пад пахі і рынуўся ў раку…

Пасля было страшнае, але яно засланілася ад мяне нечалавечым напружаннем маіх апошніх сіл. Захлёбваючыся сцюдзёнай вадой, я шалёна лупіў нагамі, гарнуў вадзяныя глыбы і, як здзічэлы, ірваўся ў зіхатлівую мітусню сонца. Гулкім надрэчным грымоццем ззаду грукаталі стрэлы, наўкола градам сыпаліся кулі, здавалася, ад іх кіпела і булькатала данская вада. Ад незвычайнага намагання мярцвелі мае рукі і ногі, а я, не азіраючыся і штораз глыбей правальваючыся ў рачную бездань, болей пад вадой, чым на паверхні, усё далей і далей валок на сабе прыціхлага сябра. Урэшце неяк прыбіўся к берагу, і там, у трыснягу на пясчанай водмелі, выцягнуўся паўжывым знямелым трупам.

…Ачнуўся, калі з паўдзённага неба свяціла высокае сонца. Было ціха, між шархоткіх сцяблін трыснягу снавалі зялёныя стрэлкі, санліва плёскалі ля берага хвалі. Спалоханы цішынёй, я выскачыў з вады: у якіх пяці кроках ляжаў мой Алёшка — ляжаў нерухома, уткнуўшы твар у празрыстую мель узбярэжнай вады.

Здаецца, я зноў страціў прытомнасць…

Пасля, адубянелы ад холаду і мокры, я стаў на калені. Адарваўшы рукаў гімнасцёркі, прамыў сваё прастрэленае куляй плячо і, угледзеўшыся ў люстраную гладзь вады, знячэўку ахнуў. Мая васемнаццацігадовая нястрыжаная галава, нібы пацярушаная снегам, свяцілася разам з аблокамі дзікай недарэчнай сівізной…

1959 г.

«Цябе пакрыўдзілі?..»

Пасля смерці маці Люся пакінула восьмы клас, адступіла суседзям свой пакойчык і ўладкавалася нянькай да знаёмай настаўніцы Дзіны Васільеўны.

Кожнага дня зранку Дзіна Васільеўна, таропка сабраўшыся, бегла на аўтобусны прыпынак, а Люся апранала маленькіх Валерыка і Наташку і заставалася гаспадарыць, Яна прыбірала ў пакоях, мыла бялізну, купала дзяцей, рыхтавала сняданак, бегала з судкамі па абед у сталоўку. Памочнікаў у яе не было. Дзіна Васільеўна, прыйшоўшы пад вечар са школы, адразу садзілася за тоўстыя кіпы вучнёўскіх сшыткаў, якіх у яе ніколі не меншала, і ўсе хатнія справы паранейшаму ляжалі на Люсі. Ей было цяжка ў шаснаццаць год несці на сабе ўвесь цяжар бясконцых хатніх клопатаў, ніхто не суцяшаў яе, асабліва не дзякаваў, але дзяўчына адчувала сваю неабходнасць у гэтым доме і старалася, як умела. Так яна і пражыла ў настаўніцы болей за два гады.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)