Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 162
Перейти на страницу:

Косцік аббегаў з паўгорада, злятаў за Нёман у славутую «Хвалю», зазірнуў у два рэстараны, аднак тых, каго трэба, нідзе не было. Ён занепакоіўся, што патраціў шмат часу і, мабыць, спазніўся. Увесь час, лётаючы па вуліцах, ён вельмі злаваўся на Федзьку і на сябе таксама, што адпусціў хлопца, не ўтрымаў. Што ён напіша Федзькавай маці, калі той прап’е грошы і нічога не пашле ёй. Вось жа безгаловая істота, ну хіба ж так можна? Калі б хоць Косця не засцерагаў яго, не гаварыў, што так нягожа, што трэба жыць сваім розумам, а не слухаць гэтага прайдзісвета Правілу. Дык не ж!

Так хлопец прыбег на вакзал, паглядзеў ля аднаго ларка, ля другога — знаёмых не было. Тады ён збочыў у завулак, дзе яны некалі вазілі арматуру на дваццацісямі-кватэрны дом, — там, здаецца, была піўная.

Тым часам паволі вечарэла. Косця хутка крочыў па няроўным вузенькім тратуары, зазіраў на шыльды. Было прыкра, што Федзька перастаў слухацца і рабіў яму адны клопаты. Ну але ён усё роўна не адступіцца, і калі ўжо ўзяўся, то вырве яго з гэтай кампаніі. Косця нават усміхнуўся з свае рашучасці,— мусіць, таму і клічуць яго Няўломкам, што ўпарты ён і заўжды гне сваю лінію. Але хай. Хай завуць, як хочуць, а характар ён перамяніць не можа.

Піўная сапраўды была на тым самым месцы — між вялікіх цагляных дамоў лісліва прыткнуўся яе зялёны фанерны буданчык. Угары над дзвярыма вісела, аднак, шыльда сасісачнай, але Косця ўжо ведаў гэтыя гандлярскія хітрыкі і штурхнуў зашклёныя дзверы.

Захожых было тут нямнога. Чалавекі два стаялі ля прылаўка, гэтулькі ж сядзела за столікам з аднаго боку дзвярэй, а за другім у куце хлопец убачыў знаёмыя твары. Прыпёршыся да сцяны, знемагаў ад п’янай асалоды расхлістаны, потны Правіла. Закаціўшы пад лоб невідушчыя вочы, ён хрыпла цягнуў нейкую няскладную песню і паныла матляў галавой. Збоку ад яго ўзлёгся на край стала Шпур, які, відаць па ўсім, быў тут за гаспадара — наліваў шклянкі, бразгацеў посудам і пад песні завадатара спраўна ўплятаў каўбасу. Насупроць яго сядзелі і жавалі закуску двое незнаёмых дзецюкоў. Але дзе ж быў Федзька?

Толькі прыгледзеўшыся, Косцік убачыў Федзю, і жаласць да яго балюча кальнула хлопца. Не дужа прывычны да гарэлкі, Федзя ўжо зусім аслабеў, адкінуўся на піўную бочку, схіліў на грудзі голаў і так пакутаваў. Косця ступіў да іх стала, і тады мурласты Шпур убачыў яго.

— Гэ, Няўломак! — гукнуў ён. Правіла сціх, злабаціў голаў, насцярожана ўтаропіў у хлопца выцвілыя вочы.

— Браткі, Няўломак зламаўся — піць пачаў, — сказаў Шпур і раптам зарагатаў, шырока разявіўшы рот, напханы каўбасою. Дзецюкі здзіўлена азірнуліся, Правіла ўсё падазрона ўглядаўся ў яго, паводзячы галавой. Косцю стала агідна ад гэтых п’яных выкрыкаў, нялюдскіх, нахабных твараў, і ён ступіў да сябра:

— Федзя, — нягучна паклікаў ён. — Федзя!

Федзя ачнуўся, убачыў яго, хацеў устаць, але пахіснуўся, і Шпур лёгкім дотыкам сваёй цяжкай рукі пхнуў яго на ранейшае месца.

— Цыц! — гаркнуў ён. — Во яшчэ нянька знайшлася. Маленькі, нос трэба абцерці, порткі надзець! Га? Ну дай ручку, Фядзюк, ён цябе ў яслі павядзе. Ты ж сапляк, блазан, а ён твой кодлач…

— Палундра! — раптам грымнуў Правіла і ляснуў па стале кулаком. Доўгі сухі твар яго наліўся п’янай лютасцю. Федзька няўцямна зірнуў на Косцю, на зрудзелага страшнага Правілу і жаласна ўсміхнуўся. На нейкі час стала ціха, Косцік цярпліва чакаў, хоць яго аж перасмыкала ад агіды і няёмкасці быць у гэтай адзічэлай п’янай кампаніі. I тады Федзька — той самы добры, падаткі Федзька, пра якога гэтак клапаціўся Косця, — замармытаў нейкім чужым і бездапаможным голасам:

— Адчапіся, Косцік. Ну чаго ты прывязаўся? Я ж сам не малы…

— Чуў? — другі раз грымотна зароў Правіла і зноў пагрозліва і запытальна ўтаропіў у хлопца свае п’яныя, затуманеныя бельмы. — Чуў? Каціся к сякой-такой матары, салага несалёная!..

За сталом заварушыліся. Шпур дэманстратыўна саўгануў да локцяў рукавы, агаляючы ўшчэнт статуіраваныя валасатыя кісці. Правіла рвануў на грудзях світку і, сагнуўшыся крукам, цяжка ўзняўся за сталом, бы збіраючыся праз яго скочыць на хлопца. Косцік насупіў бровы і не крануўся з месца.

— Федзька, ідзі дамоў! — цвёрда сказаў ён.

Але Федзька ўжо баяўся ісці, ён ніякавата патупіўся, каб не зірнуць у сябравы вочы, і туліўся да бочкі. А Правіла шырокім жэстам ускінуў над сталом доўгую кастлявую руку і тыцнуў на дзверы:

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)