Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 198
Перейти на страницу:

«У Полацку, годзе прыкладна ў 1926–1927, будучы яшчэ хлапчуком, я пачуў ад старажылаў што ад Мікалаеўскага сабора (ён знаходзіўся на тым месцы, дзе цяпер стаіць дом з магазінам «Дзіцячы свет». — У. А.) ёсць падземны ход, пракладзены пад Дзвіною на другі яе бок, у царкву, што месцілася перад цяперашняй псіхіятрычнай лякарняю.

Гаворачы пра гэты ход, старажылы апавядалі гісторыі, як цяпер разумею, тттмат у чым легендарныя. Напрыклад, сцвярджалі, што лёха мае лабірынты, у якіх назаўсёды знікалі людзі; што няпрошаных гасцей там нібыта чакаюць пасткі ў выглядзе прыкрытых адмысловым чынам ямаў; што ў падзямеллі можна сустрэць памяшканні з каванымі дзвярыма, зачыненымі на масіўныя замкі… Апавядалі, што камусьці ўдалося адчыніць адны такія дзверы. Калі туды зайшлі, дык быццам убачылі плоскі камень, на якім стаяла струхлелая дамавіна са ттткілетам, а на грудзях у яго — масіўны залаты крыж.

У Полацкай гарадской бібліятэцы мне ўдалося знайсці кнігу (назву і аўтара не памятаю), у якой даволі падрабязна расказвалася пра гэты ход. Не ўсё з пачутага мною пацвярджалася ў кнізе, але галоўнае пацвярджалася: лёха існуе!

Я задумаў асабіста ўпэўнідца ў яе наяўнасці. Разам з адным равеснікам мы пачалі збірацца ў нашую «экспедыцыю» (падрыхтавалі паходні, шпагат і г. д.).

Гэта бьшо ўзімку. Мы выправіліся да Мікалаеўскага сабора… праніклі ў сутарэнне. Яно аказалася не надта высокім. Скляпеністая столь абапіралася на досыць шырокія — верагодна, блізу 4 метраў — квадратныя ў плане слупы, якія стаялі непадалёку адзін ад аднаго і ўтваралі сабою як быццам асобныя адсекі.

Мы доўга блукалі па адсеках, шукаючы ўваходу ў падзямелле. У адным месцы заўважылі пралом у сцяне ў сярэдзіну слупа. Зазірнуўшы туды, убачылі, што слуп пусты і ў ім на зямлі валяюцца чалавечыя косці, у тым ліку і чарапы. Мы пралезлі ў пралом і сярод касцяных рэшткаў знайшлі чэрап і сцегнавую костку, якая калісьці была зламаная і няроўна зраслася. Насавая і вочная яміны ў чэрапе былі залітыя свінцом. Гэтыя знаходкі мы ўзялі з сабою.

Пошук падземнага хода працягваўся. Нарэшце ў адной секцыі мы ўбачылі сцены, спісаныя вугалем, фарбамі, крэйдаю і г. д. Запомніўся надпіс прыблізна такога зместу: «Здесь былй кадеты…», затым — прозвішчы і дата. (Калі не падводзіць памяць: 1910 г.)».

Нарэшце ў той секцыі, што была падножжам паўднёвай званіцы, сябры знайшлі ўваход у лёху. «Гэта быў калідор, — працягвае Андрэеў — з прыкметным нахілам у бок Дзвіны. Сцены і столь выкладзеныя чырвонаю цэглай. Паддога — земляная, шчыльнаўтрамбаваная. (Магчыма, падпластамзямлі — цэгла?) Шырыня лёхі — прыблізна 130–140 см, вышыня такая, што да столі можна дастаць рукой. На столі было мноства кажаноў.

Мы прайшлі па лёсе, як мне цяпер здаецца, метраў 300–400. Ход быў просты, без паваротаў і адгалінаванняў. Нарэшце мы дасягнулі таго месца, дзе столь аказалася абрынутай і знаходзілася ў вадзе. Прайсці далей было немагчыма…»

Варта дадаць, што нешта накшталт пачатку лёхі з сутарэнняў Богаяўленскага сабора ў накірунку да Дзвіны мы з сябрамі знайшлі ў сярэдзіне 1960-х гадоў.

Карацей кажучы, мяне не пакідае вера ў будучыя сенсацыйныя адкрыцці.

У часе паходу войскі Батуры здабылі і замкі, набудаваныя маскавітамі на захопленых землях. Першыя — Казьян і Красны — казакі пад камандаю Францйпка Жука ўзялі яшчэ да пачатку аблогі Полацка. Казьян адразу зруйнавалі, з Красным атрымалася не зусім гладка. Прыставіўшы ўначы да сценаў драбіны, казакі раптоўным нападам захапілі разам з гарнізонам багатыя харчовыя запасы і колькі бочак з віном. Святкуючы ўдачу, ваякі хапянулі лішняга і паснулі. Пакуль тое, з замка Суша ціха падышоў аддзел з васьмі сотняў стральцоў, перабіў сонных пераможцаў а фартэцу спаліў.

Пасля ўзяцця Полацка князь Канстанцін Лукомскі павёў частку нашага войска на Туроўлю. Маскавіты палічылі, што на іх ідзе ўся варожая сіла, і разбегліся, пакінуўшы ваяводаў на вырак лёсу. Праз колькі дзён князь з радасці загадаў страляць з усіх гарматаў і фартэца згарэла, аб чым М. Стрыйкоўскі напісаў: «Лёгка здабытае лёгка і загінула».

Пад Сокал кароль паслаў палякаў і немцаў Гарматчыкі выпусціліпадраўляныхіі-вежавыхумацаванняхтрыраспаленыя ядры, чаго хапіла, каб падпаліць сцяну. Напалоханы пажарам гарнізон кінуўся бегчы ва ўсе замкавыя брамы. Шарамецьеў з конніцай стаўся здабычаю палякаў Людзям ваяводы Шэіна пашанцавала меней. Яны наскочылі на немцаў а тыя ўчынілі разню, якая ўразіла нават жорсткія сэрцы тагачасных ваяроў Немцы на плячах маскавітаў уварваліся ў замак. Разумеючы, што літасці не будзе, стральцы зачынілі браму і перабілі блізу пяцісот Батуравых ландскнехтаў каб неўзабаве самім загінуць ад агню і жалеза. Найміт Веер, які бачыў на сваім вяку нямала еўрапейскіх бітваў сцвярджаў, што такога мноства наваленых трупаў нідзе раней не сустракаў Яго апісанне немагчыма чытаць без жаху. Толькі адна дэталь: нямецкія маркітанткі даставалі з забітых чалавечы тлушч, які прыкладалі да ранаў.

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)