Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Полацкая аблога была неверагодна цяжкая. Штодня ліло з неба, і па войску паўзлі чуткі, нібыта дождж пасылаюць чараўнікі, якіх у Масковіі надзіва багата. У сваім намёце не мог знайсці сухога месца нават вялікі князь і кароль. Абозы з харчам захрасалі ў глыбачэзнай гразі, коні падалі ад знямогі, і ў лагеры абложнікаў запахла голадам. Польская ды вугорская пяхота ела дохлых коней, немцы хварэлі на крываўку. Найболып стойка трымаліся беларусы: ім прыспорвала сілы прага помсты за сваю здратаваную зямлю.
Жаўнеры не хацелі болей пакутаваць і рваліся на прыступ: здабыць Полацк або загінуць. Батура меў свой план. Герольды апавясцілі ўказ: хто падпаліць замак так, каб яго ўжо не патушылі, атрымае пакаралеўску шчодрую ўзнагароду. Дзесяткі ваяроў узброіліся вязкамі сухой лучыны і падаліся да полацкіх сценаў. Фартуна ўсміхнулася нейкаму львоўскаму майструмедніку, які апрача лучыны цягнуў на плячах кацёл з жарам. Ён падпаліў кутнюю вежу, адкуль вецер перакінуў моцнае полымя на сцены. Гэта здарылася ў першы за ўсю аблогу сухі і сонечны дзень.
Сцяпан Батура надаў параненаму стрэламі герою шляхецкую годнасць, прозвішча Палацінскі (ад ракі Палаты) і адпаведны герб: працятая стралою рука з паходняй.
Гарнізон думаў пра капітуляцыю і дзесяць маскавітаў спусціліся са сцяны на перамовы. Бекеш паслаў пяцярых парламенцёраў да Батуры, аля вугорскія жаўнеры пасеклі іх, бо разлічвалі на багатую здабычу, а таму хацелі не добраахвотнай здачы горада, а прыступу.
За дзень значны кавалак замкавай сцяны згарэў Вялікі князь адклаў вырашальны бой да раніцы, аднак Батуравы суайчыннікі, падагрэтыя аповедамі пра полацкія скарбы, не маглі болып утаймоўваць сябе і самахоць пайшлі на прыступ. Яны тройчы за ноч кідаліся на Верхні замак і тройчы адкочваліся назад. У запале штурму прычынілася крывавая сутычка паміж імі і палякамі.
Уначы абложнікі пусцілі чырвонага пеўня яшчэ на адну вежу і падкапаліся ўсутыч да сценаў Ваявода Пётр Валынскі паведаміў што залога складзе зброю, калі Батура захавае ўсім жыццё. Вялікі князь паабяцаў даць свабодны праезд таму, хто захоча вярнуцца дахаты, і права вольна жыць у Полацку таму, хто пажадае застацца.
Іншыя царскія ваяводы і пастаўлены Масквою епіскап Кіпрыян паспрабавалі ўзарваць Верхні замак, але самі ж стральцы не дапусцілі гэтага. Баючыся кары за здачу горада, ваяводы і ўладыказачынілісяўСафійскімсаборы, адкульпераможцывыводзілі іх жывасілам. Разам з Верхнім замкам здаўся і Стралецкі.
У маскоўскіх Разрадных кнігах пра капітуляцыю горада запісана так: «Король Стефан Полотск взял йзменою, потому что изменили воеводы, что былй худы, а мйлы былй йм жены, а как голов и сотников побйлй, то воеводы город сдалй, а самй били челом королю в службу с детьми, с людьми й со стрельцы. Всего войнского люду в Полоцке было 6000».
Сярод тых, хто вызначыўся пад сценамі Полацка ў 1579-м, быў запарожскі казак Карніла Перавал, які даслужыўся ў войску Вялікага Княства Літоўскага да ротмістра. Адрэкамендаваны вялікаму князю і каралю, ён папрасіў сабе спадчыннае шляхецтва і атрымаў герб з выяваю нацятага лука са стралой. Праз дзесяць гадоў Карніла ад шматлікіх ранаў выйдзе ў адстаўку і нажыве сыноў Рыгора і Багдана, запачаткаваўшы славуты род Перавальскіх, якія па часе стануць на польскі капыл звацца Пржавальскімі. Ажаніўшыся з беларускай шляхцянкаю Хрысцінаю Гасціловіч, Рыгор атрымае за ёю ў пасаг прыдзвінскія маёнткі Раманава, Замерына і Скуратава пад Віцебскам, дзе і цяпер жывуць нашчадкі ротмістра Карнілы.
Еўропа адгукнулася на вызваленне Полацка новымі «лятучымі лісткамі». Адзін з іх, выдадзены ў 1579 годзе ў Нюрнбергу і знойдзены нядаўна ў Цэнтральнай бібліятэцы Цюрыха, мае для нас асаблівую каштоўнасць, бо ў ім змешчаная расфарбаваная гравюра, дзе аддюстраваныя ўсе асноўныя падзеі аблогі горада. Аўтар (ім мог быць прыдворны картограф, геаметр і гравёр Батуры Петэр Франк) дастаткова праўдзіва перадае і выгляд мясцовасці, і размяшчэнне войскаў На гравюры відаць, як на пляцы за полацкімі сценамі царскія людзі яшчэ катуюць палонных, але па драўляным мосце цераз Палату ўжо бяжыць наша пяхота, а з гарадской брамы выязджае частка маскоўскага гарнізону, каб здацца на міласць вялікага князя і караля, які едзе насустрач пераможаным са свайго лагера. 3 усходу цяжкая абложная артылерыя абстрэльвае замак, а ўздоўж правага берага Палаты з разгорнутымі сцягамі наступаюць палякі, вугорцы і ліцвіны.
31 жніўня Сцяпан Батура ў сваім намёце дзякаваў Богу за пасланую ўдачу. Памаліцца ў Сафіі пераможцы не маглі, бо там яшчэ ляжала безліч непахаваных трупаў і трываў жудасны смурод.