Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Увосень таго самага 1564 года да Полацка падступіла войска Радзівіла і Курбскага. На прапанову здавацца царскі ваявода Пётр Шчанятаў ведаючы, што да яго ідуць палкі з Вялікіх Лукаў адказаў гарматнымі стрэламі. Баючыся акружэння, гетман зняў аблогу і пераправіўся на левы бок Дзвіны. Пасля гэтага на працягу пятнаццаці гадоў значных баявых дзеянняў у полацкім наваколлі не было. Час ад часу адбываліся адно памежныя сутычкі. Напрыклад, аддзел Бірулі (між іншым, продка знакамітага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі) разбіў у 1566-м пад Сітнам чатыры сотні стральцоў захапіў 120 цяжкіх стрэльбаўгакаўніц, а саму фартэцу спаліў.
Зацішша доўжылася, пакуль вялікім князем літоўскім і каралём польскім не быў абраны сяміградскі ваявода вугорац (венгр) Стэфан Батура, або, якяго называлі беларусы, Сцяпан Батура. Стаўшы на чале дзяржавы, ён да скону дзён так і не вывучыў ні польскай, ні беларускай мовы і размаўляў з падданымі толькі палацінску ці праз перакладчыка. Гэты недахоп кампенсаваўся тым, што Батура быў выдатны палітык (дарэчы, ён вучыўся ў Падуанскім універсітэце) і таленавіты палкаводзец. Каранаваўшыся, ён прысягнуў заўсёды асабіста ўзначальваць войска і вярнуць усе заваяваныя маскоўцамі землі.
Іван ГѴ адгукнуўся на каранацыю зняважлівымі словамі, што сам ён, маўляў не царом сябе і не памятае, бо зрабіўся манархам «по божию йзволенйю, а не многомятежному человечества хотенйю». Заява крамлёўскага тырана не збянтэжыла Батуру. У Полацкай вайне набліжалася развязка.
Чэрвень 1579 года адзначаны прыездам вялікага князя з Вільні ў Свір, дзе вайсковая рада пастанавіла авалодаць Полацкам, «ключом Лівонй і самой Літвы». Батура выдаў два маніфесты: да жаўнераў і да народа, дзе абвясціў што падымае меч на цара, а не на мірных жыхароў якіх будзе літаваць і мілаваць.
На пачатку жніўня яго палкі падыходзілі да горада. Войска падымалася берагам уверх па Дзвіне, і царскі гарнізон, каб запалохаць непрыяцеля, забіваў у горадзе палонных беларусаў і палякаў а знявечаныя целы прывязваў да плытоў і пускаў па плыні.
У Дзісне Батура пераправіўся цераз Дзвіну па зладжаным з чаўноў пантонным мосце. Рухацца далей было цяжка, бо прыдзвінскія палі за гады чужой улады зараслі густым лесам. Вугорская пяхота ішла наперадзе, робячы прасекі і насцілаючы дарогу праз балоты. Беларускія вайсковыя аддзелы вялі ваявода троцкі Сцяпан Збаражскі, ваявода полацкі Мікалай Дарагастайскі і кашталян полацкі Юры Зяновіч. Неўзабаве да іх далучьшася дзевяць сотняў беларускай конніцы на чале з менскім кашталянам Янам Глябовічам. Прыбылі таксама добраахвотнікі з Украіны, сярод якіх вылучаўся сын героя Аршанскай бітвы 1514 года князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі з аддзелам адборных коннікаў
11 жніўня 40-тысячнае шматмоўнае войска ўзяло Полацк у аблогу. Падрабязнае апісанне тых падзей пакінулі польскія храністы Мацей Стрыйкоўскі ды Марцін Бельскі і каралеўскі сакратар Рэйнгольд Гейдэнштэйн.
Непрыкметна аб’ехаўшы горад з канцлерам Янам Замойскім і ваяводам Каспарам Бекешам, Батура расставіў збройную сілу наступным чынам. На правым фланзе бераг Дзвіны насупроць Запалоцця занялі Бекешавы вугорцы. Беларусы і літоўцы Мікалая Радзівіла стаялі ад Дзвіны да бязлюднага Спасаўскага манастыра. За Палатою ад манастыра да Валовага возера размясціліся палякі з велікакняжацкаю стаўкаю. Левы фланг ад возера да Дзвіны трымалі нямецкія палкі. Аблога пачалася з артылерыйскага абстрэлу Запалоцкага пасада. Стральцы пакінулі яго і перабраліся па мосце ў Верхні замак. Адступаючы, яны з чатырох бакоў падпалілі пасад, дзе жыло мірнае насельніцтва, і за колькі гадзін Запалоцце дашчэнту выгарэла.
Каспар Бекеш (дарэчы, вальнадумца, які не вызнаваў ніякай рэлігй, і асабісты сябар вялікага князя) бамбардаваў Верхні замак, але ядры адно прабівалі сцены, не разбураючы іх. Не меў поспеху і абстрэл ядрамі, папярэдне распаленымі на агні. Знаходзілася нямала смельчакоў якія, набраўшы сухіх смаляных дроў пераходзілі ўброд Палату, пад градам куляў і бярвення караскаліся да замкавых сценаў і падпальвалі іх. Абаронцы спускаліся па вяроўках, гінулі адзін за адным, ды ўсё ж паспявалі патушыць агонь. Аддаючы належнае ворагу, Батура пісаў што «маскавіты ў абароне фартэцаў стойкасцю і мужнасцю пераўзыходзяць усе іншыя нацыі».
Цар Іван паслаў пад Полацк адборную частку войска з ваяводамі Барысам Шэіным і Фёдарам Шарамецьевым. Тыя дайсці да горада не здолелі і спыніліся ў замку Сокал, адкуль нападалі на дзісненскую дарогу, па якой каралеўскім палкам падвозілі правіянт.