Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Вестку пра страту Полацка і Сокала цар атрымаў у Пскове. Ён паспешліва ад’ехаў у глыб дзяржавы, а з дарогі паслаў у замак Суша грамату, дзе, адступаючы ад свайго звычаю, дазваляў гарнізону адысці, але папярэдне закапаць у зямлю абразы і сапсаваць гарматы ды порах. Выканаць волю цара яго людзі не захацелі або не паспелі. Мураваны замак з сямю вежамі здаўся, і шасці тысячам заваёўнікаў было дазволена ад’ехаць з маёмасцю ў Масковію. Полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі ўзяў у фартэцы 21 вялікую гармату, 136 гакаўніц, 123 даўгія рушніцы, 100 бочак пораху вагою 2500 пудоў і тры тысячы жалезных ядраў.
Дзеля аматараў гістарычных даследаванняў паспрабую паведамідь болып дакладнае месцазнаходжанне бліжэйшых ад Полацка замкаў ад якіх сёння не засталося ніякіх бачных слядоў У гэтым мне дапаможа публікацыя Аляксея Сапунова ў зборніку «ПолоцкоВйтебская старйна» за 1912 год.
На месцы Тураўлянскай фартэцы, паведамляе ён, цяпер урочышча Гарадзішча паблізу вёскі Туроўля. «Замак Красны, відаць, стаяў там, дзе цяпер пас. Гарадок, на захад ад пагоста Цётча, за 33 вярсты ад Полацка». Сцены Сітна падымаліся на высокім беразе аднайменнага возера, дзе сёння вёска з такой самаю назвай. Казьян быў там, дзе ў 1912 годзе ішоў кацярынінскі шлях з Полацка ў Гарадок, на месцы, вядомым тамтэйшым жыхарам як Гарадзішча — водбліз вёскі Красамай.
Замак Суша стаяў на выспе пасярод возера з такою ж назваю, за дзесяць вёрст ад сяла Бачэйкава, якое цяпер у Бешанковіцкімраёне. ПраСокалА. Сапуноўпішанаступнае: «Сёння тут ляжыць мыза Сакалйпча, а недалёка і вёска таго ж наймення. Сяляне дагэтуль знаходзяць тут рэшткі зброі, косткі ды інш. Мясцовасць гэтая адметная яшчэ і тым, што якраз тут, у сутоках рэк Нішчы і Дрысы, на роўнай лугавіне, узвышаецца выцягнуты, даволі стромкі пагорак, парослы старымі бярэзінамі; на гэтым пагорку, званым «Гарадзец» або «Гарадок», у засені бярэзін быў спачатку пахаваны герой Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнеў, забіты вёрст за 5 ад гэтага месца, каля Сівошына перавоза».
Пра выгляд фартэцаў часоў Полацкай вайны мы можам меркаваць па малюнках сакратара каралеўскай кароннай канцылярыі Станіслава Пахалавіцкага. Яму ж належыць і планмалюнак Полацка часоў аблогі, на якім аўтар пакінуўтакі надпіс: «Да часоў узяцця горада маскавітамі ён па колькасці і дабрабыту сваіх жыхароў пераўзыходзіў самую Вільню».
Пасля вайны Полацк і ваколіцы так абязлюдзелі, што на адбудову гарадскіх умацаванняў бралі сялянаў зпад Магілёва.
Жудасную карціну спусташэння ствараюць дакументы зробленай у 1580 годзе каралеўскай рэвізіі горада і вызваленай часткі Полацкага ваяводства.
«В том селе замковом на Влйчох, — пісалі рэвізоры, браслаўскі стараста Фёдар Скумін і князь Юры ДруцкіСакалін-скі, — было людей отчычов чоловеков сорок… Повйнность тых людей бьша: ку двору владычнему уроком на год по шесть недель служат; данй меду пуд одйн, солоду шестнадцать четьверток, овса дванадцать четьверток, сеначотыры возы, хмелю пуд одйн… к тому по реце Ушачы й по реце Сосне на владыку бобры гонять. Там же, на Влйчох, чоловек одйн с пашнй своее всякого збожа четьвертый сноп даеть. А по взятйю непрыятеля господарьского Московского Полоцка тое село епустошало, нй одного чоловека нет, все в пусте».
«В пусте», гэта значыць зусім без жыхароў стаялі таксама полацкія вёскі Крынкі, Дзяготкі на Каменцы, Вяркуды, Усвіца, Завечалле, Варонічы, Вусце, Мосар, Сосна, Мошнікі, Забаровічы, Нешчарда, Міхалаўшчына, Захарнічы, Якунцы, Чарніцы, Шашо, Груздзівічы, Бортнікі, Домнікі, Тросніца, Яўкавічы, Глыбокае, Копцева… Згодна з тагачаснымі сведчаннямі, усё Прыдзвінне на пяцьдзесят вёрст вакол Полацка ператварылася ў лясную пустэльню.
Як і кожны старажытны горад, Полацк мае сваіх прывідаў — гэтых своеасаблівых удзельнікаў і сведкаў далёкіх, пераважна трагічных падзей. Паводде маіх паддікаў заснаваных на пісьмовых крыніцах, а таксама на гарадскіх легендах і паданнях, спіс полацкіх зданяў уключае блізу дваццаці прадстаўнікоў розных эпох. Магчыма, у новых выданнях «Таямніцаў» з’явіцца прысвечаны ім адмысловы раздзел. А пакуль адзначым, што гісторыя самых даўніх тутэйшых прывідаў непасрэдна звязаная з Полацкай вайной. Гаворка ідзе найперш пра белатварую яўрэйскую дзяўчынку, якую мясцовыя жыхары нібыта тттмат разоў сустракалі каля Валовай азярыны. (Памятаеце, якраз там стральцы Івана Жахлівага кідалі пад лёд полацкіх юдзеяў.) Маленькую яўрэечку з белым — відаць, ад жаху — тварам бачылі, чуючы яе ціхі плач, не толькі ў XIX стагоддзі, але і ў часы майго дзяцінства. А недалёка ад Валовай азярыны, каля Ксавер’еўскіх могілкаў у месяцавыя ночы, кажуць, і цяпер можна спаткаць трох мужчынаў у манаскім адзенні. На пачатку мінулага стагоддзя полацкія краязнаўцы лічылі іх зданямі закатаваных у 1563 годзе каталіцкіх манахаў Адама, Дамініка і Пятра.