Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 198
Перейти на страницу:

У 1920 годзе, калі гарадское Задзвінне было акупаванае польскімі войскамі, падземнымі хадамі зацікавіўся раскватараваны ў Полацку асобы аддзел 15-й балыпавіцкай арміі. Яго займала праблема: якім чынам польскія шпегі так хутка перадавалі звесткі праз лінію фронту? 3 асабістаў і прадстаўнікоў гарадской камісіі аховы помнікаў старасвеччыны і мастацтва была створаная пошукавая група, да якой прыкамандзіравалі ўзвод сапёраў У гэтую групу ўваходзіў полацкі краязнавец Іван Дэйніс, што пакінуў успаміны пра пошукі ў сваім рукапісе «Полоцк в XX веке. 1905–1967» (захоўваецца ў фондах Полацкага гістарычнакультурнага запаведніка). Шукальнікі лёхаў абследавалі сутарэнні ўсіх храмаў капліц, манастыроў і кляштараў на абодвух баках Дзвіны. Паўсюль прастуквалі сцены і кожнае падазронае месца дзяўблі ламамі і кіркамі. «Пошукі выявілі, — піша Дэйніс, — што ніякага падземнага хода пад Дзвіною няма, гэтаксама як і няма лёхі зпад Мікалаеўскага сабора ў Струню».

Аднак пасля гэтай скептычнай высновы рукапіс яшчэ мацней заінтрыгоўвае чытача. Мяркуйце самі. «Выяўлена, што зпад Мікалаеўскага сабора да Дзвіны сапраўды вядзе лёха, спачатку высокая і шырокая — можна ісці ўдваіх і не згінацца, Ход пачынаўся з паўднёвага адсека сутарэння, пад паўднёвымі дзвярыма сабора… Сцены хода змураваныя з цэглы, столь — цаглянае скляпенне, у якім сямтам зробленыя квадратныя люкі, закладзеныя дошкамі. У правай сцяне хода, калі ісці наперад да Дзвіны, была бакавая цагляная труба, заплылая пяском і зямлёю. Гэты ход быў завалены пад будынкам кадэцкага корпуса… Завал быў пракапаны, і ўжо меліся цераз пракоп паўзці, як зноў адбыўся абвал, калі дзеля праверкі ўгору засунулі рыддёўку. Адкапаўшы завал… зноў патрапіліў такі самы ход, але хутка ён закончыўся і перайшоў у вузкую лёху з цэглы, што вяла кудысьці ўніз. Прабіўшы скляпенне вялікай лёхі, мы апынуліся ў кладоўцы флігеля, размешчанага ў садзе за сцяною кадэцкага корпуса, што ідзе раўналежна вуліцы Леніна. Пачалі спуск па гэтай трубе, па ёй можна было толькі паўзці… Неўзабаве мы пачулі шум вуліцы: галасы, крокі, грукат калёсаў, потым зноў запанавала цішыня, і ў хуткім часе ход закончыўся земляным завалам».

Пошукавая камісія вырашыла, што яна мае справу з дрэнажнай сістэмаю, закладзенай у свой час спрактыкаванымі езуідкімі будаўнікамі дзеля адводу грунтавых вод і засцярогі ад плывуноў 3 гэтай думкаю пагадзіўся і гісторык Аляксей Сапуноў да якога звярнуліся па кансультацыю. Паспяховую дзейнасць польскіх выведнікаў растлумачылі тым, што перад адыходам чырвонаармейцы не перарэзалі тэлефоннага кабелю, што звязваў горад цераз Дзвіну.

Магчыма, усё менавіта так і было. А магчыма…

Але спярша яшчэ адна вынятка з Дэйнісавых успамінаў «У Мікалаеўскім саборы, напярэдадні яго зруйнавання, быў знойдзены таемны ход у паўночнай сцяне. Ён вёў у схоўку пад саборам, дакладней пад ягоным уваходам. Схоўка зачынялася жалезнымі дзвярыма з вісячым замком. Пра гэтае сутарэнне і жалезныя дзверы хадзілі паданні, але знайсці ўваход у яго ў 1920 годзе нам не пашчасціла. Калі пра схоўку даведаліся ўлады і калі яны трапілі туды, дзверы аказаліся ўжо адчыненымі і за імі нічога не знайшлі…

Можна меркаваць, што езуіты выкарыстоўвалі гэтыя хадыдрэнажы дзеля пранікнення ў любы будынак езуіцкай акадэміі, што яны маглі мець сутарэнні, дзе трымалі ворагаў і злачынцаў а таксама захоўвалі скарбы.

Мы знайшлі дрэнажную сістэму эпохі езуітаў у Барысаглебаўскім манастыры. Адна труба выходзіла на бераг ракі Бельчыцы. У абследаваных лёхах мы сустрэлі тттмат надпісаў, прозвішчаў і імёнаў, відаць, кадэтаў з Полацкага корпуса, а ў малой лёсе, што ішла да Дзвіны, знайшлі стражніцкую нагайку — спіральную спружыну са свінцовым шарыкам на канцы. 3 гаворак са старымі палачанамі, якія служылі ў кадэцкім корпусе, вядома, што кадэты любілі лазіць у сутарэнні і хавацца ў іх, таму дырэктар корпуса Ваулін загадаў заваліць ход пад корпусам і замураваць лёхі ў корпусных падзямеллях пад саборам… Адсек падвала сутарэння пад саборам, адкуль пачынаўся ход, быў ізаляваны ад астатняга памяшкання і атынкаваны. Тут, згодна з паданнем, — пакуль сабор быў касцёлам — захоўваліся мошчы каталіцкага святога Андрэя Баболі… Накіраванасць некаторых хадоў на ўсход спарадзіла легенды пра лёхі ў Струню, дзе была загарадная рэзідэнцыя полацкіх уніяцкіх біскупаў, а спускі да Дзвіны — пра падземныя хады пад ракою з выхадам у Барысаглебаўскі манастыр або ў Экімань».

Нельга ўтрымацца і ад цытавання яшчэ адных найцікавейшых успамінаў на гэтую тэму, надрукаваных у 1992 годзе ў першым нумары часопіса «Полацкі летапісец». Аўтар успамінаў палачанін па нараджэнні Міхаіл Андрэеў — літаратар і мастак, што надае яго сведчанням (яны падмацаваныя графічнымі малюнкамі) асаблівую каштоўнасць.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)