Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 100
Перейти на страницу:

— Адступай да Саламеі!

Ні пісталетаў, ні нажа… Пранціш з адчаем глядзеў, як Лёднік крок за крокам ідзе назад пад націскам Ватмана. Дабрацца да Гіпацэнтаўра, які найміт адшпурнуў нагой далёка да выхаду? Саламея прыціскала да сэрца маленькі нож, ашчаджаны ад дагляду, яе вочы гарэлі рашучасцю і болем. Вырвіч не сумняваўся, што яна думае зрабіць, калі ейны муж загіне. Шкаляр схапіў свечку, якую Саламея, запаліўшы, прымацавала на левую паліцу, і ўскочыў на не перавернуты яшчэ стол:

— Гэй, самазваны барон!

Ватман кінуў лянівы позірк і злосна вылаяўся: Пранціш трымаў над агеньчыкам свечкі клубок Івана Рэніча. Канец вяроўкі ўжо аблізвала полымя.

— Ну што, застанемся тут усе разам? Як кажуць, ні вашым, ні нашым!

Ватман апусціў зброю, ягоны шырокі твар перакрывіўся ўсмешкай.

— Дарэмна я дазволіў пажыць вам гэтыя лішнія хвілі. Ты, значыць, гатовы памерці, шкаляр?

— Сапраўдны шляхціц заўсёды гатовы да смерці! — выкрыкнуў Вырвіч, і агеньчык падняўся па вяроўцы вышэй. — Нармальная кампанія, святое месца, добрая бойка… Памірайма, панове!

Лёднік абцёр рукавом пот і кроў з ілба, да якога прыліплі зблытаныя цёмныя валасы.

— Ватман, прапаную дамову… Без вяроўкі ты не пройдзеш лабірынт. Няхай жанчына і хлопец выйдуць адсюль, а тут застанемся я, ты і рамфея. Пакладземся на Божы суд.

— Я таксама застануся! — выкрыкнуў Вырвіч, не даючы вяроўцы разгарацца, але трымаючы клубок у небяспечнай блізкасці ад агню.

Барон зарагатаў.

— Ды мне ўсё адно, у якой чарговасці вас забіваць. Лабірынт — гэта сур’ёзна, магу заблукаць… Але магу і выбрацца, памяць у мяне добрая. Жанчыну я і так вазьму сабе жывою, хоча яна гэтага ці не. Апусці, апусці свой ножычак, мая красунька, а то парэжашся!

— У абмен на мяне ты таксама не пакінеш у спакоі рамфею і іх? — горка прагаварыла Саламея.

— Які тут можа быць гандаль? — удавана абражана прамовіў Ватман. — Каханнем не гандлююць, мая пані, яго заваёўваюць! А ваша чароўная дзіда — гэта проста мая работа. Герман Ватман славіцца тым, што заўсёды выконвае даручэнні.

— Часткай твайго даручэння было забіць мяне і Вырвіча, як толькі знойдзем рамфею? — удакладніў Лёднік, які стаяў у падманліва расслабленай паставе, апусціўшы шаблю.

Але гэта быў спакой змяі, што звярнулася лянівымі кольцамі і ў любое імгненне кінецца на ворага чорнай маланкай. Ватман па-блазенску развёў рукамі.

— Праца ёсць праца, дружа.

— Саламея, ты чуеш? — нечакана пераможна прагаварыў Лёднік. — Ты вольная ад свайго слова, любая!

Найміт пагардліва хмыкнуў:

— Ну што ж, тады жарты скончыліся. Рыхтуйся, доктар, першым будзеш у смерці на блінах, тварына ты слізкая.

Але першым аказаўся акаваны жалезнымі палосамі фаліянт, які Вырвіч трапна шпурнуў у галаву найміта. Што-што, а шпурляцца шкаляр умеў дасканала. Кнігі легендарнай полацкай бібліятэкі, гэтыя змясцілішчы вышэйшай мудрасці і цнотаў, паважныя і самавітыя, ляцелі, як найлепшыя снарады, тым больш запас іх быў салідны. Ляцеў магутны «Codex Sinaitikus», адчайна ўзмахвалі пергаментнымі крыламі «Месяцаслоў» і «Жыццяпіс святой Феўроніі», са свістам працінала паветра кранальная гісторыя пра Трышчана і Іжоту… Ватман зарычэў, кроў з рассечанага брыва залівала ягоныя ваўкалацкія вочы. Шабля Лёдніка ўдарыла яго ў бок, праўда, доктар зараз жа сам атрымаў чаканам па плячы і перакінуў шаблю з правай, знямелай ад болю, рукі ў левую.

Раптам пачуўся каменны скрыгат.

— Хочаш выканаць сваю працу, Ватман? — голас Саламеі пачуўся з супрацьлеглага канца пакою, ля выхаду, які зноў быў адчынены. Жанчына у адной руцэ трымала ліхтар, у другой падымала кавалак металу, перацягнуты срэбным дротам. — Прабач мяне, Госпадзе! — і палезла ў вузкі ход.

Ватман адкінуў Лёдніка адным ударам чакану, так, што той стукнуўся галавой аб паліцу, і пабег за Саламеяй.

У пакоі запанавала цемра, у якой згасала чырвонае вока паваленай свечкі і дагараў клубок Івана Рэніча. Шкаляр падняў свечку, якая, на шчасце, разгарэлася зноў, і пабег да доктара. Лёднік ляжаў на падлозе ніцма, ля ягонай левай скроні нацякала цёмная лужынка.

— Бутрым… Чуеш, Бутрым, ты жывы?

І разумеў, што пытаецца дарэмна, зброя ў руках Ватмана хібаў не давала. Шкаляр паставіў свечку, дрыжачымі рукамі перакуліў цела. Цела глыбока ўздыхнула і стрымана застагнала.

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)