Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Непрычалены човен
Непрычалены човен - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Непрычалены човен

Электронная книга - «Непрычалены човен». Краткое содержание книги:

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У зборнік увайшлі і пераклады з літоўскай й украінскай. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
Пакрыёма
Выхаплю сон з небыцьця і з асалодай нязнанай вуду старую жыцьця стану надточваць падманам...
Каб пакрыёма злавіць тое, што ў яве ня стрэціў: сорам -- распусна любіць, шчасьце -- бяз страху памерці.
Словы
З высокай цалі мне словы ўпалі: “Нябёсы -- Радзіма ветру”... Пакуль нізаў я радка каралі,-- скразьняк зварухнуў паветра...
З сусьветнай далі мне словы слалі: “Нябёсы -- Радзіма птушак”... Пакуль нізаў я радка каралі,-- з’явілася рыфма -- суша.
Пакуль вы спалі, -- мне словы далі: “Нябёсы -- Радзіма душаў”...
Анёл-Страцім
Мне прысьніўся Максім Багдановіч -- беларускі Анёл-Страцім у біблейскім вянку цярновым, у пражылках густых крыві...
Мовіў ён, і паўночны вецер яго словы між хмар разьнёс: --Ні на тым , ні на гэтым сьвеце не лічыце валошак-сьлёз,
не чытайце чужыя пісьмы, не давайце сьвятыні псам... І растаў у нябеснай высі, там, дзе зьніклі сьляды Хрыста.
Як вярнуць?..
Я забыў, як маліцца Слову… Для паэта ж маўчаньне – грэх. І Гасподзь над душой ахову адазваў да нябесных стрэх.
І зрабіўся мне сьвет нямілым, нібы д’яблу прадаў душу. Прамяняў на машыну – крылы, Млечны шлях – на зьмяю-шашу.
Як успомніць з малітвы cловы? Як набыць адабраны рай? Як вярнуць над душой ахову, крылам – згублены небакрай?..
Балада пра Чорнае ляда
На чорнае ляда ня ходзяць касцы, няма тут птушыных гнёздаў. Праклятае месца за тры вярсты дарогі вакол абходзяць...
Балота, як вока, сярод яго з чорнай, як ноч, вадою. Калі апусьціць у ваду багор -- багор, як тапор, патоне.
Калісьці, казалі, тут жыў бірук -- вядун, чарнакніжнік Посах. Глядзеў, бы ў люстэрка, вядун у ваду -- прадказваць умеў лёсы.
Умеў замаўляць і ўмеў намаўляць... Умеў, як казаў нехта, -- над чорнай дрыгвою пад поўняй блукаць -- хадзіць па вадзе пехам.
Такая за Посахам слава йшла, а ён не любіў славы. Ручнога у хаце трымаў вужа, што ў поўні любіў плаваць...
Аднойчы да Посаха князь малады прыехаў з сябрынай п’янай. --Ты, Посах? --Так.--Уладар вады? Прайдзі пасярод багны!
--Прайду, калі князь не збаіцца сам за мною пайсьці сьледам. І крок зрабіў, і на хвалю стаў -- патух пад нагой ветах...
Ні князя, ні хмельных сяброў яго з той ночы ніхто ня бачыў, і Посах зьнік -- як у вір багор, -- стаў Духам вады няйначай.
За часам і хата ў дрыгву ўрасла -- тырчыць з-пад імха комін... Ды зрэдзь на вадзе залатога вужа паблытае хтось з поўняй.
Балада сустрэчы з Купалам
А хто там ідзе? Янка Купала Па лістоце апалай дождж сьляпы церусіў. Я прыйшоў да Купалы -- дараваньня прасіць.
Дараваньня за тое, што дагэтуль адказ на пытаньне сьвятое -- рытарычны аванс.
Бо няма Беларусаў -- колькі іх не шукай, тых, хто пойдзе хаўрусам бараніць родны Край
ад ганебнага змусу, ад чужога ярма... Нас няма, беларусы! Не было і няма!
У правалінах твару, там, дзе вочы цьвілі, -- спахмурнелыя хмары задуменна плылі.
Воч ня стала ў Купалы ці ня хоча глядзець на нашчадкаў-вандалаў -- тых, хто сёньня ідзе...
Па лістоце апалай дождж асьлеплы блукаў... Я прыйшоў да Купалы -- ён мяне не чакаў.
Балада праклёну
“Каб ты спрах без радзіны!” -- гэткі страшны праклён -- для прадаўцаў Радзімы, для іуд-халуёў...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)