Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Непрычалены човен
Непрычалены човен - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Непрычалены човен

Электронная книга - «Непрычалены човен». Краткое содержание книги:

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У зборнік увайшлі і пераклады з літоўскай й украінскай. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
Клямка
Клямка на брамцы дзяцінства майго -- так незаўважная плямка. Як на марозе сарваная ў кроў скура на вуснах ранка...
Клямка -- язык паказны дзьвярэй. Клямка -- далонь падворка. Звычніца клянчыць і чым старэй -- тым адмысловей горка.
Клямцы паклёпнічаць не з рукі. Клямка сама з паклёпу... Колькі разоў да яе замкі слалі сватоў бяз толку.
Клямка у сенцы і пад павець. Клямка ў чужое шчасьце... Мара мужчыны -- хутчэй займець клямку жаночай жарсьці...
Вільчык
Хто з нас скокнуць ня марыў з вільчыка у дзяцінстве на пару з ветрам?.. Стуль, дзе певень стаяў за пільніка, дзе хмяліла віном паветра.
Падагнаны скрылём да скрыльчыка, з клёпак зьлеплены ехаў дах, як па строме страхі да вільчыка я ішоў, прыручыўшы страх.
Мудры час ўсьміхаўся ўмілена, і крыло падстаўляў Анёл. Мы расьлі і ніжэлі вільчыкі, і радніўся з блакітам дол.
Хутка сын з вышыні акрыленай свой зрабіць паспрабуе крок... Божа літасны, не пакінь яго, як Ікара, сярод аблок.
Карчма
Як віно бурдзюка мяхі -- разрываюць мяне грахі...
І душа, што была царквой, мая стала цяпер -- карчмой.
А ў карчме ладзіць чорт імшу, а ў карчме прадаюць душу.
Хто за срэбра, а хто за кроў, хто Радзіму, а хто сяброў.
Нехта маці, а хтось жану, нехта здраду, а хтось віну...
Бо няма у карчме ікон, бо піўны у карчме амбон...
І сьвятар -- хітры чорт глухі -- адпускае віном грахі.
Позна
Марна анёл-ахоўнік мне надарваў рукаў -- міма царквы праходжу, часу няма на Храм.
А у вязьніцы-целе стала душа старэць. Б’ецца, як рыба ў пелі, аб ледзяную цьвердзь.
Ды за бязьвер’я хмарай сонца ёй не відно. Позна аб крылах марыць -- цягнуць грахі на дно...
Восень
Восень. Дажджы. Слата. На скразьняках Сусьвету выстыў птушыны шлях -- душ пералётнасьветных.
Столькі у іх сьвятла, столькі тугі крылатай... Зорыцца Млечны шлях, нібы царква, на сьвята.
Стрыптыз
У тэатры восеньскага лесу, дзе няма ні сцэны, ні куліс, вецер рэпетуе зранку п'есу з мадэрновай назваю "Стрыптыз".
Аднойчы
Аднойчы мяне ня стане -- як рэха ў сьляпым тумане... Спачатку забудуць суседзі, пасьля сябры і калегі і ў рэшце рэшт -- Каханая..
А дзеці? Няўжо і дзеці, кім марыў я тут застацца, таксама мяне забудуць і не паклічуць з туману.
Ношка
Я нясу на плячах сваіх цемру... Бацька -- мне, дзед -- яму перадаў. Гэта цемра -- паўночнае неба, і знутры -- залатая яна.
У ракуцёўшчыне
У родным краі ёсьць крыніца... Чыймі сьлязьмі -- нам столькі год не наталіцца? -- скажы, Максім.
Валошкі ў жыце на пагорку ня тояць страх. Таму нябёсы -- лёсам горкім, -- хто горды Птах...
Хоць дух Паэтаў з кожным годам -- усё вышэй. Ды пачуваць сябе Народам -- чамусь цяжэй...
Слова
Даруй мне, Слова,-- я страшны грэшнік, што ганьбіў мову бяздарным вершам.
Што сэнс твой боскі не разгадаў я, што здрадзіў Лёсу -- Табой ня стаў я.
Каб быць Паэтам -- жыць трэба Словам, лунаць над сьветам на крылах мовы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)