Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Непрычалены човен
Непрычалены човен - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Непрычалены човен

Электронная книга - «Непрычалены човен». Краткое содержание книги:

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У зборнік увайшлі і пераклады з літоўскай й украінскай. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
Матылёк
Твая душа - як матылёк, -- трымціць у сне перадсьвітальным. Баюся дыхаць - каб пылок не зьдзьмуць з павекаў - крыл астральных...
Бессань
Нібы прарвала высі -- ноч барабаніць дождж. Бессань душу капрызіць. Гострыць самота нож...
Ды беспрытульны вецер форткі зьвініць крылом -- згадкаю, што ў Сусьвеце ёсьць твой сапраўдны дом.
Прадвесьне
Калі адчую, што высьпеў вецер у весьнім небе для першагрома, -- зноў заначую з Каханай-песьняй і прытулюся душой да Слова.
І сон з пакоя зьбяжыць упрочкі, і будуць зябка аб шыбу біцца радкі-падлёткі насупраць ночы, каб ранкам вершам у высі ўзьвіцца!
Натхненьне
Як цеціва, страла і лук, як з ноты вызвалены гук, як палімпсеста тайнадрук, як варажба цыганскіх рук, як аральля і гостры плуг, як жырандоля і жаўрук -- Натхненьне.
Класіка
-- Мой родны ліфт, як ты мне мілы...-- шапчу, вярнуўшыся з дарог. Паэтам дадзеныя крылы, іх выбірае з лепшых Бог.
У неба месячных падстрэшках, як вераб'і, анёлы сьпяць... Пакуль паэты пішуць вершы -- паэтам дадзена лятаць!
Сон
Хлопчык, што бяжыць па вадзе, часта ў снах зьяўляецца мне.
Не ўсьвядомлю ў сьне я ніяк -- як ён гэта робіць, дзівак.
Пырскамі вясёлкавы дым вырастае сьледам за ім.
І куды ён столькі гадоў па рацэ бяжыць маіх сноў?..
Покуль ляцім…

І. І. Думанскай

Хтосьці вып 'е з нас келіх поўны, хтось -- палову, як дасьць Гасподзь... Пад нябёсаузьнёслым Словам не жагнаюцца мімаходзь.
Тое Слова было ў Максіма -- як заклён, як сьвяты зарок. Каб мы ў сэрцах сваіх насілі, бы ружанец -- яго "Вянок".
Каб забылі пра звадкі-спрэчкі, а пагляды зьліліся ў сінь, дзе Страцім вартавацьме вечнасьць,-- покуль мы да яго ляцім...
Непрычалены човен
Ліс, што мкнецца па сьледзе. Кроў, што б’ецца у скронь. Непрыручаны вецер. Нехрышчоны агонь.
Поўні жоўтая сьвечка. Дух заюшаны ў комін. Незавершаны вечар. Непрычалены човен.
Дом
З яснага неба гром – позьняе адкрыцьцё: Мама – мой першы дом, хлеб мой, вада, жыцьцё.
Колькі пасьля было розных кутоў, хацін, -- толькі – найродны той – матчын – з усіх адзін.
Сэрца спаліў крыжом, ды адмаліць ня змог… Маму – мой першы дом -- сёньня пільнуе Бог.
Турма
А труна -- для душы турма... А яшчэ ёсьць -- труна-Айчына. Для народа свайго -- турма, калектыўная дамавіна.
Пачарнела душа, як ноч, ёсьць на тое ў душы прычына -- за сьлязамі ня стала воч, каб глядзець на труну-Айчыну.
А ў турме не жыцьцё -- рэжым. А ў труне не быцьцё -- гніеньне. А ў душы -- пачарнелы дым, а ў народа ў грудзёх -- каменьне...
Не Анёл уструбіў у рог, -- уструбіла у рог Сумненьне: а ці ёсьць у нябёсах Бог? -- Бог-суддзя -- ад турмы збавеньне...
Асеньняе
У вырай буслы чарадою па небе адвечным плывуць. Зноў восень стралой залатою спрабуе мне сэрца пратнуць...
Паходнямі -- клёны на ўзгорках губляюць сьвятлынь у траву... І радасна сэрцу і горка, і крыху балюча яму.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)