Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Непрычалены човен
Непрычалены човен - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Непрычалены човен

Электронная книга - «Непрычалены човен». Краткое содержание книги:

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У зборнік увайшлі і пераклады з літоўскай й украінскай. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
* * *
Прадвесьне засьмяялася: -- Пара! – за Чорным Шляхам, за Вялікім Лугам – гляджу: мой прадзед, і пра-пра, пра-пра – ідуць за часам, як за плугам.
Губляецца бясконцы караван, за Чорным Шляхам, за Вялікім лугам, яны ужо ў тумане – як туман – усе ўжо йдуць за часам, як за плугам.
Як вол стамлёны, вечнасьць ледзь ступае! – за Чорным Шляхам, за Вялікім лугам. Свавольная, як вецер, маладая – няўжо і я іду ўжо, як за плугам!?
І што ўзару? Засею чым майдан? за Чорным Шляхам, за Вялікім Лугам. Няўжо і я ў тумане – як туман – І ўсё ж іду за часам, як за плугам?..
* * *
Зноў тое самае і зноўку за сваё стаміўся дух лунаць між хмар крылата ня ведаю Хрыстос мо дзе і ёсьць куды ж ня глянь – паўсюль адны Пілаты.

Покуль ляцім…

Сьпяшайма жыць!

Міхасю Скоблу

Па дарозе з Гомеля на Менск у лісьцёвым залатым тунэлі хуткасьць набывае новы сэнс, нібы штрых на сьвежай акварэлі.
Восень, што скалела ад вятроў, восень, што азябла ад туманаў, просіцца ў нагрэтае аўто, нібы прыдарожная путанна...
Восень пашкадуем -- так і быць, бо і самі сёньня -- пілігрымы. Між аблок стралой анёл ляціць,-- ледзьве пасьпявае за машынай...
Мова
Выплачу вочы ў снах. Высушу крыўдай сьлёзы. Мова мая -- сасна паміж Нямкамі й Гомлем.
Прыйдзе паэт-юнак і без якой прычыны з сэрца яе няўзнак стане шчапаць лучыну.
Потым сівы скрыпач скрыпку з душы дастане, ды заіграе так -- вусьцішна ў сьвеце стане.
Ну а сьляпы сьвятар сьвечку з крыві - жывіцы ставіцьме на алтар, каб на сьвятло маліцца.
Як пералётны птах, шлях на Радзіму помню,-- покуль шуміць сасна паміж Нямкамі й Гомлем.
Прарок
Ці быў прарок у тых, каго няма... Калі і быў-- даўно пасьпеў зьнябыцца.
Бажок тутэйшы з зорнага сяйва, нібы з латка, гандлюе Мілавіцай.
Няма Народа і мяне няма...
Над пляцам Волі ў свастыку з сярпа спрабуе маладзік перарадзіцца.
Прыцягненьне
Я -- серабро. Ты -- золата. Павек не паяднаць нам нашыя стыхіі. Як срэбра Беларусі -- сьлёзы рэк з крывёй чачэнскай -- золатам Расіі.
Я -- серабро. Ты -- золата. Наноў не пераплавіць лёсаў нам ніколі. Мой срэбны боль -- з імперскіх кайданоў, твой -- залаты, ён выкаваны з Волі.
Я -- серабро. Ты -- золата. Чаму ж між намі незямное прыцягненьне... Такое -- як кахае жонку муж, бы месяц сонца -- да жыцьцязацьменьня.
Азаімія
Прылягуць вятры між азяблых аблок, а за імі й я прылягу... Азаімія -- заінелы радок, што з завейнага вынік ранку.
Азаімія -- сноў зазіміны. Азаімія -- сьнегасьпеў. Азаімія -- даль задымлена і зазімлена неўспадзеў.
Прачнуцца вятры і зьдзівяцца, а за імі й я -- усьлед. Азаімія -- песьня зімняя, мной прыдуманы вершасьвет.
Нанач
Прыкшчуся нанач да шэптам вымаўленага слова Радзіма, што ў Бога вымалена... Што ў злачасіну было затулена -- крылом Страціма, душой матулінай.
Жыцьцё і Сьмерць
Сьмерць за Жыцьцём штодзень блукае неадступна, -- як надакучны цень, як неадольны смутак.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)