Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 30
Перейти на страницу:

Прыватных крамаў у Полацку не было; затое рынак ды розныя спэкулянты, якія гандлявалі дома, працьвіталі. Людзі, што нахапалі ў час пажару перад здачай гораду немцам шмат якога тавару з палаючых крамаў ды складоў, гандлявалі гэтымі рэчамі ажно да 1944 году. Паліцыянты прадавалі маёмасьць габрэяў. Шматлікія саматужныя прадпрыемствы, арганізаваныя па хатах, лічыліся нелегальнымі, але былі надзвычай папулярныя. Саматужная вытворчасьць была строга забаронена, бо падрывала мясцовую «дзяржаўную» прамысловасьць. Але на практыцы перасьледавалася яна нязначна. Напрыканцы акупацыі ў горадзе зьявіліся два прыватныя прадпрыемствы: фатаграфія ды «рэстаран» — па сутнасьці, маленькая брудная карчма, дзе прадавалі самагонку ды піва.

Па картках насельніцтва атрымлівала фактычна толькі адзін хлеб, дый той у невялікай колькасьці ды дрэннай якасьці. Гэта магло стацца прычынай вялікага голаду, што й адбылося ў вялікіх гарадох — Кіеве, Харкаве ды іншых, якія патрапілі ў зону нямецкай акупацыі. Але жыхары маленькага гораду знаходзіліся ў больш прыдатных умовах. Яны сваімі каранямі ніколі не пакідалі вёску ды і ў горадзе будавалі сваю эканоміку на сельскай гаспадарцы ды агародніцтве. Гэта ратавала мясцовых жыхароў ад голаду, пазьбегнуць якога пры іншых акалічнасьцях было немагчыма. Сяляне таксама не былі галодныя. Галадалі, часьцяком вельмі моцна, уцекачы-прыбышы ды самотныя старыя пагарэльцы. У першы год акупацыі галадаў гарадзкі Інвалідны дом ды велізарны Дзіцячы дом для сірот. Пасьля яны атрымалі вялікія дзялкі зямлі і маглі пракарміць сябе самі.

Пры немцах былі ў абарачэньні адначасова і савецкія грошы, і нямецкія акупацыйныя маркі. Адна марка каштавала 10 савецкіх рублёў. Велізарную каштоўнасьць мела золата ў царскіх манэтах і ў рэчах. Золата было нашмат больш, чым можна было чакаць пасьля дваццаці пяці гадоў савецкай улады зь яе Торгсінамі ды «парыльнямі для буржуяў» у НКВД. Папяровыя грошы царскіх часоў, хоць шмат у каго яшчэ былі схаваныя, ніякага кошту ня мелі.

б) 3 народнай адукацыяй пры немцах справа была надзвычай дрэнная. Усё, што пры саветах адносілася да ўзроўню вышэйшай школы альбо да прафэсійнай адукацыі, немцы зачынілі. Сярод сярэдніх школ, дый тое без старэйшых клясаў, функцыянавалі толькі тры з агульнай колькасьцю вучняў у 150–200 чалавек. У першыя гады вайны настаўнікі былі цалкам з былых камуністаў ці камсамольцаў, а савецкія падручнікі, якія ўжываліся праз адсутнасьць іншых, амаль на кожнай старонцы дэманстравалі партрэты савецкіх лідэраў. Немцы не зьвярталі ўвагі ні на адно, ні на другое. Затое яны афіцыйна забаранілі выкладаць Закон Божы, гісторыю і ўсялякую геаграфію, акрамя фізычнай.

Да школаў і да адукацыі маюць значнае дачыненьне бібліятэкі. З кнігамі ў горадзе было таксама ня надта добра. Велізарная колькасьць кніг згарэла падчас камсамольскіх пажараў напярэдадні прыходу немцаў. Рэшткамі немцы на першым часе палілі печы ды свае паходныя кухні. Тым ня менш, да канца 1942 году ўдалося сабраць гарадзкую бібліятэку ў некалькі дзясяткаў тысяч кніг. Вясною 1943 году гэтая бібліятэка згарэла дарэшты падчас бамбаваньня савецкай авіяцыяй. Пасьля гэтага коштам надзвычайных высілкаў удалося сабраць яшчэ дзьве з паловай — тры тысячы кніг, якія і складалі тады галоўнае багацьце гораду.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)