Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 30
Перейти на страницу:

У студзені 1942 году немцы арыштавалі каталіцкага сьвятара, і ні ён, ні які-небудзь іншы каталіцкі сьвятар ня быў больш дапушчаны ў горад на сталае жыхарства. У касьцёле час ад часу служыў ксёндз-паляк, які прыяжджаў з Заходняй Беларусі. Зрэдку, калі меў вольны час, ладзіў службу нямецкі вайсковы патэр.

5

Расейская нацыянальная грамадзкасьць

На самым ускрайку Полацку, у слабадзе, некалі даўно пабудаванай вакол знакамітага Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра, у занядбанай хацінцы жыў маленькі, кволы сямідзесяцігадовы сьвятар — айцец Іаан. Гісторыя ягоная простая і можа быць распаведзена ў некалькіх словах. Селянін паходжаньнем, вельмі разумны ды адораны ад прыроды, але безь вялікай адукацыі, ён, адпрацаваўшы больш за 50 год у якасьці вясковага фэльчара, у 1937-м жудасным годзе, у самы разгар яжоўшчыны, прыняў сьвятарства. Непасрэдным штуршком да ягонага высьвячэньня стаўся арышт апошняга ў Полацку сьвятара, якому, як спадзяваліся ўлады, ня знойдзецца больш наступніка. Івана Канстанцінавіча Сакольскага ведала ды паважала ўсё навакольле. Вёска — асабліва. Ен быў чальцом таемнай «катакомбнай» царквы і, магчыма, пайшоў на геройства не дзеля сваёй асабістай ахвоты, а праз паслушэнства. Працягласьць службы ў царкве айца Іаана падчас савецкай улады налічвала толькі некалькі тыдняў. Яго, гэтаксама як і ягонага папярэдніка, разам з жонкаю неўзабаве забралі ў НКВД ды пратрымалі там ажно да прыходу немцаў. Немаладыя муж ды жонка сядзелі ў турме ў Полацку ды вымушаныя былі вытрываць на сабе ўсе віды «маральнага» ўзьдзеяньня. Бальшавікі намагаліся дабіцца, каб вядомы ў горадзе сьвятар адмовіўся ад сану. У «яжовых рукавіцах» матушка хутка памерла, а бацюшку мучылі голадам ды працягвалі час ад часу моцна зьбіваць. Так працягвалася некалькі гадоў. Паводле сьведчаньняў тых, хто сядзеў разам зь ім — айцец Іаан ніколі сам пра сябе не апавядаў, — ён меў звычку пасьля кожнага ўдару казаць «Барані Божа!», што прыводзіла ягоных катаў у неймаверную лютасьць. Калі прыйшлі немцы, старога сьвятара, напаўмёртвага, зь пераламанымі рэбрамі, выбітымі зубамі ды з рэштай вырваных вусоў ды барады, вынесьлі на руках іншыя вызваленыя зьняволеныя.

Калі я пазнаёміўся зь ім, ён ужо ня толькі служыў у маленькай старой царкве, але паціху чыкільгаў па вуліцах, абапіраючыся на кіёчак.

У пакойчыку гэтага зусім хворага і нямоглага, але надзвычай моцнага духам чалавека паступова сталі зьбірацца ды аб’ядноўвацца найлепшыя прадстаўнікі расейскіх людзей, якія, з аднаго боку, ненавідзелі бальшавікоў ды савецкую ўладу, а з другога — не хацелі быць усяго толькі паслухмянай зброяй у руках заваёўнікаў. Сярод іх быў і Міхаіл Яўсеевіч Зуеў — ён стане пасьля вядомым кіраўніком сялянскай самааховы, — які, нягледзячы на сваю стараабраднасьць, вельмі любіў ды паважаў праваслаўнага сьвятара айца Іаана. Група, што зьбіралася ў сьвятара, спачатку налічвала 8–10 чалавек самага рознага сацыяльнага паходжаньня.

Група мела магчымасьць зьбіраць самую розную інфармацыю пра падзеі ў горадзе. На той час, калі я да яе далучыўся, яна вызначала ды ацэньвала стан у горадзе наступным чынам:

а) найлепшы варыянт заканчэньня вайны палягае ў тым, каб немцы пасьпелі канчаткова разграміць Сталіна раней, чым саюзьнікі перамогуць Нямеччыну. З гэтага пункту гледжаньня пажадана было, каб падзеі на Захадзе адбываліся павольна, а на Усходзе — хутка;

б) адзінае надзейнае месца прыстанку для расейскага народу — Праваслаўная Царква. Царкоўныя асобы не былі заражаныя камунізмам. Немцы ставяцца да Царквы нядрэнна і без падазрэньняў. Мясцовыя бальшавікі пакуль што не зьвяртаюць на Царкву ніякай увагі. Таму вакол Царквы можна арганізаваць нацыянальную працу, знайсьці патрэбных людзей, падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку неабходнасьці, супольнымі высілкамі змагацца супраць супольнага ворага.

Усё гэта, а таксама шмат што іншае было ўважліва абмеркавана ў Групе. Патрэбна было скласьці нейкі плян дзеяньняў: сядзець склаўшы рукі ды чакаць нечага невядомага больш не хацелася.

Пры разьмеркаваньні абавязкаў мне, у прыватнасьці, было даручана кіраваць будучай царкоўнай установай, а таксама наладзіць ды падтрымліваць сувязі зь немцамі. М. Зуеву ды яшчэ дзьвюм асобам — арганізаваць сялянскую самаахову, трое сяброў Групы займаліся зборам грошай на рамонт цэркваў, айцец Іаан, які аб’ядноўваў ды накіроўваў дзейнасьць усёй Групы, павінен быў таксама пайсьці ў лягер да ваеннапалонных.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)