Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 30
Перейти на страницу:

в) Горад меў два шпіталі, адзін зь якіх быў даволі вялікі. На чале іх стаялі не мясцовыя лекары, мабілізаваныя яшчэ на пачатку вайны ў Чырвонае войска, а нейкія выпадковыя, прышлыя людзі зь ліку ўцекачоў ды ваеннапалонных. У горадзе казалі, што прышлы элемэнт супрацоўнічае з камуністамі й паліцыяй, зьнішчаючы пад шумок непажаданых мясцовых жыхароў. У сувязі з гэтым шмат хто пры патрэбе нават баяўся класьціся ў шпіталь. Магчыма, гэтыя чуткі мелі падставу, бо частка лекараў гарадзкога шпіталю пазьней пайшла да партызанаў, а некаторыя яго супрацоўнікі былі злоўленыя пры спробе перадаць «у лес» мэдыкамэнты ды хірургічны інструмэнт. Затое частка малодшага мэдычнага пэрсаналу, а гэта якраз былі мясцовыя жыхары, лічыліся найлепшымі лекарамі.

Шпіталі надзвычай дрэнна абаграваліся. З прадуктамі справы былі б лепшыя, калі б значная частка харчаваньня не раскрадалася супрацоўнікамі. З мэдыкамэнтамі ўвогуле было надзвычай дрэнна: фактычна іх амаль не было. Нават калі казаць пра дыфтэрыйную вакцыну, якая ў вялікай колькасьці была ў суседнім нямецкім шпіталі, для расейскіх хворых яна цалкам адсутнічала. Ні бактэрыялягічнай лябараторыі, ні рэнтгенкабінэту пры расейскіх шпіталях таксама не існавала. Але ўсё ж калі-нікалі такую працу для расейскіх хворых выконвалі лекары зь нямецкага шпіталю. Інфэкцыйныя аддзяленьні заўсёды былі перапоўненыя. Тыф і дыфтэрыт, звыклыя хваробы ваеннага часу, касілі ня толькі нямецкіх салдат, але й мясцовае насельніцтва. Двойчы цягам трох гадоў акупацыі назіралася моцная эпідэмія шкарлятыны.

Зубоў цывільнаму насельніцтву лячыць не было дзе. Праз адсутнасьць мэдычных сродкаў іх не лячылі зусім, а толькі рвалі. І, безумоўна, без какаіну.

г) Да рэвалюцыі ў Полацку налічвалася 12 ці 14 розных храмаў. Да пачатку вайны ўсе храмы былі зачыненыя бальшавікамі. Старажытныя будынкі, часьцяком пабудаваныя ў надзвычай высокамастацкай архітэктуры, выкарыстоўваліся ў якасьці складоў ці былі напаўразбураныя. У велізарным саборы за Дзьвіною месьцілася турма НКВД.

Стаўленьне нямецкіх акупацыйных уладаў да рэлігіі прасьцей за ўсё вызначыць як «прыязны нэўтралітэт». Толькі юдаізм ды каталіцызм знаходзіліся ў іншым, значна горшым стане. Першы — з расавых прычынаў, другі — з антынацыянальных польскіх. Да ўсіх іншых канфэсіяў стаўленьне было больш-менш добразычлівым. Як ні дрэнна разумеў нямецкі нацыянал-сацыялізм ня толькі духоўную сутнасьць рэлігіі, але і яе палітычнае значэньне, ён усё ж такі спрабаваў выкарыстаць дзеля сваіх уласных інтарэсаў усе папярэднія «несправядлівасьці» ды цкаваньні бальшавікоў у дачыненьні Царквы. Заваяваны Усход мусіў адчуць розьніцу паміж бальшавікамі і немцамі хоць у нечым. І ён яе адчуў: немцы далі свабоду рэлігіі. І спачатку гэта было ня гэтак ужо і дрэнна. Вольнае ды незалежнае становішча — гэта было якраз тое, пра што марылі вернікі, і гэта быў якраз той момант, калі бальшавікі неяк не зьвярталі ўвагі на рэлігійнае жыцьцё ў акупаванай немцамі зоне. Такім чынам, магчыма, упершыню за ўвесь час існаваньня ўсёй расейскай гісторыі рэлігійныя пачуцьці народу не былі пад кантролем. Гэта быў надзвычай цікавы досьвед.

Неўзабаве пасьля прыходу немцаў у горадзе адчыніліся два праваслаўныя храмы, адна каталіцкая, адна стараабрадная і адна баптысцкая парафія. Народ пайшоў у праваслаўныя цэрквы хмарай. Каталікоў у горадзе налічвалася каля 1000, баптыстаў — меней за 100 чалавек. Вёска была цалкам праваслаўная. Дзяцей рознага веку хрысьцілі тысячамі. Царкоўныя шлюбы, часьцяком запозьненыя, налічваліся сотнямі. Сьвятароў не хапала, і яны працавалі звыш сваіх магчымасьцяў. Пакуль не было партызанаў, гэта значыць амаль да лета 1942 году, сьвятары, якія ў сьвяты служылі ў горадзе, увесь тыдзень наведвалі вёскі. У нядзелю паблізу гарадзкіх храмаў стаялі сотні вясковых вазоў.

Рэлігійны ўздым быў надзвычайны. Цэрквы багацелі, бо немцы не абкладалі іх падаткамі. Такім чынам, зьявілася магчымасьць рамантаваць царкоўныя будынкі, як тыя, што ўжо працавалі, гэтак і астатнія. Да 1944 году ў горадзе адчынілася ўжо 8 храмаў, без уліку баптысцкай малельні. Таксама ўзнавіў сваю дзейнасьць і жаночы Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр. На хросны ход з асаблівых нагодаў, як, напрыклад, перанясеньне мошчаў, ці ў вялікія сьвяты зьбіраліся тысячы людзей з гораду і зь вёсак. Яны цалкам запаўнялі вуліцы і спынялі рух вайсковых аўтамабіляў. Немцы, хоць і без асаблівай ахвоты, але вымушаныя былі мірыцца з гэтым. Царкоўны перазвон, цалкам забаронены бальшавікамі яшчэ ў 1925 ці 1926 годзе, ізноў загучаў над горадам. Праўда, добрых званоў узяць не было дзе.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)