Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 104
Перейти на страницу:
«Дзе бітва? у якім баку?» — хлапцы пытаюць І зброю рвуць, жанчыны рукі узнімаюць. Усе у перамогу вераць, са слязамі Крычаць: «З Напалеонам Бог, а Напалеон з намі!» О ты, вясна! так памятная ў нашым краю, Вядомая вясна вайны! Вясна ўраджаю! Якой жа ты была чароўнай і кіпучай, Травою, збожжам, кветкамі, людзьмі бліскучай, Багатаю здарэннямі, надзеяў поўнай! Цябе я помню марай соннаю цудоўнай! Народжаны ў няволі, скуты з год дзіцячых, Адну вясну ў жыцці я гэтакую бачыў. Двор Сапліцаў быў каля самае дарогі, Якой вялі свае палкі да перамогі Князь Юзаф і Вестфаліі кароль Геронім. Занята ўжо Літва ад Гродна аж па Слонім, І вось кароль даў войску тры дні адпачынку. Ды польскія салдаты нават на хвілінку Спыніцца не хацелі, ўголас наракалі, Што з войскам царскім іх схапіцца не пускалі Непадалёк раскінуў князь свой штаб асноўны, А ў Сапліцове войска з сорак тысяч поўных, I са штабамі сталі генерал Дамброўскі, Князевіч, Малахоўскі, Гедрайць і Грабоўскі. Было не рана, як прыйшлі, дык дзе папала, У замку, у двары, кватэрай войска стала. Расстаўлены ўжо варты, выданы загады, Дык кожны, маршам стомлены, прылегчы рады Ўначы заціхла ў замку, на двары, на полі, І толькі цені патрулёў снуюць паволі. Часамі ўзблісне вогнішча там-сям у змроку І пільнай варты поклічы чуваць здалёку. Спаў гаспадар і камандзіры, і салдаты. І толькі Войскі сном салодкім не абняты, Бо Войскі думае бяседу заўтра справіць, Якой жадае дом Сапліцы ўвек праславіць, Бяседу, вартую гасцей даўно чаканых І сэрцу мілых, так здалёку пазбіраных, Якая вінна і сямейным святам стацца, Бо заўтра аж тры пары будуць заручацца. А генерал Дамброўскі праявіў жаданне Абед мець польскі. Хоць і час ужо не ранні, Ды з Войскім жвава аж пяць кухараў кухмарыць З двароў суседніх. Вось у кухні гаспадарыць Сягоння ён, і ён адказны за ўсе стравы, На ім каўпак, фартух. Стары рухавы Трымае бітку, каб гнаць бруд ёй усялякі, Які так хціва налятае на прысмакі, Другой рукою акуляры ускладае I, з-пад палы дастаўшы кнігу, раскладае. Завецца кніга тая «Кухар дасканалы»[58], А ў ёй дакладна спісаны ўсе спецыялы Сталоў у Польшчы. Раз у Рыме граф з Тэнчына Па ёй гасцей прымаў такім раскошным чынам, Што гэта нават папу Урбана здзівіла[59]. Пасля па ёй таксама ў князя Радзівіла Прымалі ў Несвіжы манарха Станіслава. Там гэтакі быў баль, якога слава Ў Літве паўсюль й цяпер жыве ў сялянскай казцы. Што вычытае Войскі, па яго указцы У момант кухары умелыя рыхтуюць. Кіпіць работа, пяцьдзесят нажоў шаткуюць. А кухцікі уюцца, нібы чэрці ў пекле: Той дровы носіць, той гаршкі, там штосьці секлі, Лілі ў катлы і на патэльні; дым клубіцца, Бо нехта з мехам-паддувалам мітусіцца.
вернуться

58

Кніга гэта вельмі рэдкая, выдадзеная больш за сто гадоў таму назад Станіславам Чарнецкім.

вернуться

59

Гэта рымскае пасольства не раз малявалі і апісвалі. Гл. «Кухар дасканалы», прадмова: «Гэта пасольства задзівіла ўвесь заходні свет, давяла да ведама шаноўнейшага Папы рымскага як багацце дому так і роскаш стала… што адзін з рымскіх князёў сказаў: „Сягоння Рым шчаслівы, маючы гэткага пасла“». Чарнецкі сам быў кухмайстрам Асалінскага.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)