Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
- Автор: Мицкевич Адам
- Год: 1998
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі фонд культуры
- ISBN: 985-6523-01-X
- Переводчик: Пятро Бітэль
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:
Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
Перейти на страницу:
Так справа доўгімі цягнулася гадамі
Між Рымшам і дамініканскімі ксяндзамі,
Пакуль не выйграў syndyk манастырскі Дымша,
Адтуль і прыказка: Бог большы, чым пан Рымша,
А я дабаўлю: мёд шмат лепшы за Сцізорык».
І піў да Ключніка паўгарцам раз каторы.
«I праўда, праўда! — Ключнік адказаў з пачуццем
Лёс дзіўны Польшчы і Літвы. Яны ў пакуце
I ў шчасці так жылі, як з жонкай муж — сям’ёю!
Бог лучыць, а чорт рве, бог тое, чорт другое!
Ах, брат Пратазанька! Ізноў вось вочы нашы
Убачылі сваіх! Ізноў Караніяшы
Прыйшлі да нас! Я знаю іх — народ заўзяты,
З іх, помню, ёмкія былі канфедэраты!
Каб мой пан Стольнік дачакаўся гэткай хвілі!
Ах, Яцак! Яцак! — ды мы зноў загаласілі?
Калі Літва з Каронай зноўку аб’яднаны,
То гэтым беды ўсе забыты, пахаваны».
«I дзіўна, — тут сказаў Пратазы, — што аб Зосі,
Мінулым летам быў цікавы знак, бы з неба!»
«Яе зваць паннай Зосяй, — мовіў Ключнік, — трэба,
Бо, мабыць, вырасла яна даўно з дзяўчатка
Ды ўнучка ж Стольніка яна, арыстакратка».
«Дык вось, — канчаў Пратазы, — гэты знак прарочы
Пра лёс яе, на ўласныя я бачыў вочы.
Мінулым летам раз сядзела чэлядзь наша
Вось тут, аж бачьш: бух! зваліліся з паддашша
Два вераб’і ў змаганні, два самцы старыя.
Адзін, відаць, малодшы з цёмна-шэрай шыяй,
Другі быў з чорнай. Б’юцца, разгарнуўшы крыллі,
Качаюцца, ажно зарыліся ўжо ў пыле.
Глядзім, аж слугі між сабою зашапталі
І чорнага Гарэшкам так, у жарт назвалі,
А шэрага Сапліцам, і як ён быў гарою,
Крычаць: „Гарэшка— трус! Сапліцы ў нас — героі!“
Як ападаў, крычалі: „Панаддай, Сапліца,
Бо сорам шляхціцу прад багачом скарыцца!“
Смяёмся і чакаем, хто каго з іх зможа.
Аж раптам Зося к рыцарам, што так варожа
Таўкліся, падбягае, ручкай іх прыкрыла,
А тыя біліся ўсё, аж фурчэлі крылы —
Такая злосць была у гэткім дробным ліху.
Тут бабы і давай шаптаць з сабой паціху,
Што суджана, відаць, каб праз дзяўчыну гэту
Змірыліся дзве знатныя сям’і павету.
I, бачу, спраўдзіліся бабскія варожкі,
Хоць пра Тадэвуша не думалі ні трошкі
Тады, а больш пра Графа».
Ключнік жа на гэта:
«Дзівосна як на свеце ў тайны ўсё адзета!
Скажу і я вашэці штось. Мо менш цудоўна
Было, чым з птушкамі, ды дзіўна невымоўна.
Ты знаеш, што Сапліцаў я без дай прычыны
Гатоў быў нішчыць, а да гэтага хлапчыны
Я адчуваў бязмерную любоў заўсёды.
Калі ён біўся з кім яшчэ ў малыя годы,
Заўсёды верх браў. Я яго, пад замка мурам
Сустрэўшы, падстракаў да розных авантураў.
Ці амялы з дубоў нарваць, ці з хвоі свежых
Набраць вароніх яек, ён без адгаворкі
Рабіў. Відаць, што пад шчаслівай светам зоркі
Прыйшоў на свет, я думаў, шкода, што Сапліца
Хто ж знаў, што суджана яму так ажаніцца,
Стаць мужам панны Зофіі, маім быць панам!»
Тут змоўклі, справам дзівяцца неспадзяваным,
І толькі зрэдку чуюцца ўсё тыя ж фразы:
«Так, так, мой пан Гервазы», «Гэтак, пан Пратазы».
Над прызбай той у кухні вокны ўсе раскрыты,
З іх пара, быццам дым, узносіцца ў блакіты,
А з тых дымоў, як беленькая галубіца,
Мільгнула светлая кухмайстара шляфмыца,
І Войскі праз акно па-над старых галовы
Нагнуўся тварам, моўчкі слухаў іх размовы.
Урэшце ім падаў дзве філіжанкі, сподак
З бісквітамі і мовіў: «Хоць мядок салодак,
Ды закусіце і гісторыі цікавай
Паслухайце, што ледзь не сталася крывавай,
Калі ў Налібацкіх лясах за даўніх часаў
Падвёў пан Рэйтан штуку князю фон Дынасаў.
Ледзь ён жыццём не заплаціў за гэту звадку.
Я іх змірыў, а як — пачну казаць спарадку».
Ды повесць Войскага тут кухары спынілі,
Пытаючы, ці так сервіз распалажылі.
Пайшоў пан Войскі, а старыя зноў ля мёду
Глядзелі моўчкі, задуменна ў бок гароду,
Дзе стройны той улан стаяў з прыгожай дзевай
Улан руку яе узяў рукою левай
(Бо правая рука была забінтавана)
І словы гэткія казаў усхвалявана:
«Зафія, трэ’, каб ты нічога не ўкрывала
I, перш чым пабяромся, шчыра адказала.
Нічога, што калісьці ты была гатова
Даць слова мне. Я не прыняў у той час слова,
Не мог застацца я пры вымушаным слове.
Тады я вельмі мала жыў у Сапліцове,
І ў той час я не смеў чакаць таго ні мала,
Каб ты мяне вось так адразу пакахала:
Перейти на страницу: