Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 104
Перейти на страницу:
А мо й цяпер я саграшыў, што так зарання, Не па загаду ўладаў распачаў паўстанне! Ды думка, што Сапліцы першыя ў радзіме „Пагоню“ ўзнімуць і сваё праславяць імя… Здаецца… думка чыстая… Хацеў ты помсты? Маеш! Хопіць гэтай кары, Што Бог тваім мячом разбіў мае ўсе мары. Ты збльггаў планы шмат гадоў снаванай змовы І мэты велізарнае сарваў асновы! Апошнія мае пачуцці ў гэтым свеце, Якія я насіў, што мне былі, як дзеці, Ты ў бацькавых вачах забіў. І я прабачыў! Ты!..»
«Каб таксама Бог і мне прабачыць рачыў! — Прамовіў Ключнік. — Калі хочаш прычасціцца, Дык я ж не лютар, не схізматык, пан Сапліца! Хто крыўдзіць цяжка хворага, той моцна грэшыць. Хачу сказаць такое, што цябе мо ўцешыць: Калі нябожчык пан мой ранены зваліўся, А я укленчыў ля яго і нахіліўся Над ім, мячом крыві кранаючы, і кляўся Адпомсціць, пан руку ўгару падняць стараўся І крыж паветраны ў тваім напрамку значыў. Не мог сказаць, дык знак даў, што табе прабачыў. Я зразумеў, ды так паддаўся д’яблу злому, Што пра той крыж ні слова не сказаў нікому».
Тут мукі хворага размову перарвалі, І доўгія хвіліны цішыні насталі. Ксяндза чакаюць. Вось падковы зазванілі І арандар пастукаў у той самай хвілі: Пісьмо ёсць важнае, пакажа толькі Яцку. Дык Яцак перадаў пісьмо Суддзі па-брацку, Прасіў чытаць. Пісьмо ад Фішара, ад шэфа Са штаба войскаў Панятоўскага Юзэфа. Даносіць ён, што ў кесаравым кабінеце Вайна ўжо вырашана і па цэлым свеце Ўжо аб’яўляецца. Варшаўскі сейм сабраны 3 удзелам мазаўшан. Народ усхваляваны. Літва ізноў павінна з Польшчаю злучыцца.
А Яцак, слухаючы, ціха стаў маліцца Грамнічку пасвянцаную да сэрца ціснуў, І зрокам абнадзееным у неба бліснуў. Заліўшыся апошняй радаснай слязою, Сказаў: «Цяпер пусці слугу твайго ў спакоі!». Усе укленчылі, бо тут жа за парогам Званок азваўся: ксёндз прыехаў «з Панам Богам».
Якраз ужо і ноч рассейваць стала цені — Ружовыя ўжо беглі праз блакіт праменні. Праз вокны ўскочылі брыльянтавыя стрэлы І твар на ложку, ад пакутаў пастарэлы, Прыгожа ўбралі, золатам акрыўшы скроні, Што ззяў, нібы святы, у вогненай кароне.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)