Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 104
Перейти на страницу:
* * *
Ці раз збіраўся сэрцам я яму адкрыцца, Унізіцца да просьбаў перад ім, скарыцца, Ды, глянуўшы у вочы, сустракаў пагляды Халодныя, як лёд. Дык сам зноў быў не рады Сваім пачуццям і стараўся зноў упарта Аб іншых справах гаварыць ці строіць жарты. Сапліцаў прозвішча, каб толькі не прыблізіць Сябе да пана і не атрымаць адмовы, Бо колькі ж паміж шляхтаю было б размовы, Каб ведалі, што я, Яцак…
* * *
Гарэшкі за Сапліцу дзеўкі не аддалі! Мне, Яцку, чорнай поліўкі на стол падалі!
Ўканцы, не ведаючы, што і як уладзіць, Надумаў я са шляхты полк малы зграмадзіць I, кінуўшы павет свой і свой край каханы, Прабрацца ў бок Масквы ці дзе на басурманы, І ваяваць. Паехаў я на развітанне Да Стольніка з надзеяй, што калі ён гляне На сябра даўняга, якога у пашане Усё ж меў за вернасць і вялікія карысці, Які вось зараз хоча выехаць кудысьці, Дык можа ўзварухнецца ў ім пачуцце трошкі І мо пакажа ён мне, як слімак той рожкі, Крыху душы людской! Ах, той, хто хоць крыху для сябра сэрца мае, Хоць іскрачку пачуццяў у душы хавае, Дабудзе тую іскрачку пры развітанні, Як аганёк жыцця апошні пры скананні! Калі апошні раз над сябрам схіліць скроні, То вока найцвярдзейшае слязу аброніць.
* * *
Бядачка, чуючы, што еду, пабялела, Як труп, звалілася без памяці — самлела. Прамовіць не магла і колькі мела сілы, Душыла страшны плач — такі я быў ёй мілы!
* * *
Я помню, першы раз тады слязьмі заліўся Ад радасці і роспачы. Пра ўсё забыўся I думаў кінуцца старому проста ў ногі І віцца вужам, і крычаць: «Вярні з дарогі, Як з солі слуп, стаў весці ветліва, нягодны, Гаворку, ды пра што? Пра доччына вяселле! У гэткай хвілі! Гервазы, ты ж у целе Душу людскую маеш!
Кажа: „Пан Сапліца, Якраз ка мне прыехаў сват Кашталяніцаў. Ты сябра мой, што скажаш мне аб гэтых сватах? Дачка ж мая прыгожая, з сям’і багатай, Каштэлян Віцебскі, як знаеш, у сенаце Пачэснае займае крэсла! Дык як, браце?“ Зусім не памятаю я свайго адказу, Здаецца, моўчкі выбег, на каня сеў зразу!»
* * *
«Ты, Яцак, — мовіў Ключнік, — мудрыя прычыны Знаходзіш, ды твае не зменшацца тым віны! Здаралася ж ужо, і то не раз на свеце, Што дочку караля ці пана на прыкмеце Хто меў, дык думаў, як схапіць яе, украсці, Адкрыта помсціць. Але хітра так напасці І пана польскага ў адно забіць з Масквою!»
«Не быў я ў змове! — ксёндз пярэчыў галавою. — Браць гвалтам? Мог бы я яе з-за крат, з-за клямак Забраць, разбіць бы мог у пыл яго той замак! Я Добрынь меў з сабой і іншыя засценкі. Ах, каб яна была, як іншыя паненкі, Здаровая! Калі б уцёкаў і пагоні Цяжары вынесці магла, каб зброя, коні Яе не страшылі, не ждаў бы я й хвіліны! Але ж яна была, як чэрвік матыліны — Такая кволая, пястушачка! Дык сіла Тут не падходзіла — яна б яе забіла. Не мог я! Не! Адкрыта помсціць, замак разваліць у грузы Стыдаўся, бо сказалі б — помшчу за канфузы! Ах, Ключнік! Сэрца простае тваё не знае, Якое пекла ў сэрцы ўніжаны хавае! А сатана штораз то мне падсоўваў планы: Крывава помсціць, а прычына каб нязнанай Была нікому, і пра Еву каб забыцца, У замку не бываць, з другою ажаніцца, А там як-небудзь пашукаць якой зачэпкі, Адпомсціць.
І мне здалося: зжыў я з сэрца дарагую, Быў рады з выдумкі, і ўзяў сабе другую, Якая трапілася, дзеўчыну-нябогу! Нядобра я зрабіў, і кара ж была строгай, Я не любіў яе. Тадэвушава маці Мяне кахала, бедная, але, мой браце, Сваім каханнем першым я быў з толку збіты, Дык быў, нібы шалёны, заўсягды сярдзіты. Дарма шукаў сабе заняткаў, інтарэсаў. Надарма ўсё! Ды ж апантаны помсты бесам, Не мог знайсці сабе ні месца, ні спакою Нідзе на свеце. Стомлен доляю такою, Я піць пачаў.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)