Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 106
Перейти на страницу:

Збоку ад купальшчыкаў, вышэй па рацэ Грыгор вельмі асцярожна, перастаўляючы ногі, як на лыжах, зайшоў па калені, потым па пояс, па шыю і паплыў наразмашку. З берага на яго глядзелі з асуджэннем. Ён заплыў на самую сярэдзіну, нырнуў, высунуўся па грудзі, пастаяў так, памагаючы сабе рукамі, затым, відаць, засаромеўся, што ўсе на яго пазіраюць, лёг на спіну і ціха паплыў назад да берага.

Тым часам на беразе затокі пад вербамі жанкі ладзілі полудзень. Цёплае малако ў бутэльках з газетнымі затычкамі, бляшанкі рыбных кансерваў, сала, мяса з коўбіка, гуркі, свежыя і вараныя яйкі, зялёная цыбуля, хлеб — у кожнай сям’і адно й тое ж, як салдацкі харчпаёк, а ўсё адно здаецца, што ў суседа смачнейшае. Не паспелі пад’есці, як на рацэ затарахцеў матор, паказалася сіняя лодка з трыма мужчынамі. Праехала паўз бераг і завярнула ў затоку. Падчаліла акурат да таго дальняга, чаратовага беражка.

Па беларускай завядзёнцы іх спачатку дружна абгаварылі — мы тут працуем, а яны сярод белага дня рыбку ловяць… Потым гэтак жа дружна апраўдалі:

— Хай ловяць на здароўе, яны шкоды не робяць…

— Хіба мы для іх косім? — для сабе…

— Бачыш, уночы іх ганяюць, дык яны ўдзень…

— Наловяць, у Кіеў завязуць…

— А што тут маторкаю да Кіева?

Дзеці сабраліся ў чародку і пайшлі глядзець. Кулініч, на хаду дажоўваючы, таксама.

Людзям з гэтага берага, з-пад навіслых над вадой вербаў, відаць, як яны там ловяць. Утрох, дзіўнай снасцю — такім шырокім трохкутным брэднем. Двое з бакоў за палкі цягнуць, трэці ззаду прыціскае камель да дна.

— Ніжай, ніжай, ніжай! — даносіцца адтуль знаёмае Кулінічава.

— Гэта «крыга», — тлумачаць недасведчаным знаўцы.

Бачна, як зводзяць разам палкі, выцягваюць тую «крыгу», ніз змыкаецца, і ўвесь улоў — твой. Як у вялізным мяху. Блішча срэбра ў сетцы, залацяцца ліні, лупяць хвастамі, выгінаюцца зялёныя шчупакі, ходырам усё ходзіць! Так, не перабіраючы, разам з малькамі і ракамі, нясуць і ссыпаюць у лодку.

Людзі зайздросцяць, дзівяцца:

— Во як лавіць трэба…

— А мы з «кабыламі»…

— Сядзім у балацянках, нічога не ведаем…

Цяпер ужо і дзецям зразумела — смешныя яны са сваімі прымітыўнымі донкамі, грузіламі і здохлымі ад спёкі чарвякамі ў бляшанках. Канечне ж, і яны да абеду спрабавалі — але нічога не закідваецца, не хоча ляцець, блытаецца, рвецца, а калі і выцягваецца, дык клубок «барады», корань аеру ці камяк прыдоннай травы. Цяпер яны ўсё ведаюць. Канечне ж, справа ў снасцях. Ды калі б нам… Дайце такую «крыгу», ды маторку, мы б!..

Усяго разы тры зацягнулі браканьерчыкі — і больш не трэба, паўлодкі рыбы. У каламутнай вадзе з дна падымаюцца бурбалкі, усплываюць на паверхню прытаптаныя расліны, напалоханыя рыбіны, якім пашанцавала выжыць, пускаюць кругі.

— Хоць бы дзецям далі па рыбінцы…

— Хто ж то дасць?

— Дзе ж тут усім напасешся…

— На нас на такую прорву дзве лодкі дай — мала будзе…

З павешанымі насамі дзеці пайшлі назад. Кулініч застаўся, пачаў прыкурваць — з выглядам чалавека, які свой абавязак выканаў, а вы ўжо тут самі разбірайцеся. На лодку ён нават не пазірае — рыбы я вашай не бачыў, шчасце такое…

— Эй, памочнік! Лаві!

Два шчупакі метровай даўжыні адзін за адным бохнуліся на бераг, як дзве палянякі, заскакалі ў траве, тоўстыя, у жоўта-зялёных крапінах, з белымі жыватамі і чорнымі спінамі. Кулініч нават дзякую не сказаў. Абыякава, на калене, з страшным хрустам — на другім беразе чуваць было, пераламаў рыбінам хрыбетнікі, злупіў сцізорыкам паску кары з лазіны, уздзеў праз жабры, і так і прыцягнуў — хвастамі па траве, да свайго табара. Кінуў — і адразу ж адвярнуўся. Каса яго зацікавіла, кальцо пачаў правяраць, цаўё мацаць, ручку падцягваць.

Махновачка ззяе ад гонару. Калыша Васілька:

— А дзе наш татачка, пакажы… А вось наш татачка, рыбку злавіў… Паглядзі якую… І ты, як вырасцеш, будзеш рыбку з бацькам лавіць… На маторачцы будзеце ездзіць… Зараз мы галля назбіраем… Чысціць пачнем з хваста…

— Пачысціць і я магу, — ні да кога не звяртаючыся, сказаў дзед. Бо, калі шчыра, які б ні быў, а выхадзіўся ён. А так занятак, з рыбаю валэндацца, з галлём, з вогнішчам, з юшкаю…

Пасля абеду сонца пайшло спускацца. Вербы ўжо не даюць цень машынам, і два шафёры, што нараўне з усімі махалі косамі, пайшлі ў каторы раз заводзіць маторы і шукаць новага ценю.

Расы няма ў паміне, трава цяжкая, шорсткая, косы слізгаюць па ёй, а дзе проста шоргаюць, як па дроце. Усё часцей перакуры. Усё большае патрэба прамачыць вадой горла і заадно лішні раз паглядзець на сонца, якое з чырвонага робіцца малінавым, мяккім; промні не свецяць, а сцелюцца. Вось палавіна яго ўжо схавалася за дубы з буслянкамі. Яшчэ трохі — і зусім знікла. Цені ад блізкага хмызняку, ад дубоў ляглі на луг.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)