Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 106
Перейти на страницу:

Махновачка на вуліцы прыціскала Васілька да сябе і ў залежнасці ад таго, як рос іх дабрабыт, мяняла сынаву будучыню:

— Хутка будзеш з намі ў калясачцы ў лес ездзіць, кору драць…

— Будзеш са стрэльбачкі зайцоў біць…

— Выгадуецца жарэбчык — паскачаш на ім у лясніцтва, бацьку памагаць…

— Вось вывучышся — будзеш у цвятным целецізарыку выступаць…

— Вось прададзім матацыкл, купім машынку — будзеш руль круціць…

Усе гэтыя штучкі не маглі не насцярожваць. Не трэба хваліцца шчасцем, яно не любіць публічнасці, яго трэба хаваць, нават саромецца яго; шчаслівыя павінны адгарадзіцца ад астатніх дубовымі дзвярамі, жалезнымі замкамі — хаця б дзеля таго, каб не сурочылі.

І быў яшчэ адзін момант. Надта ж прыгожа ў Кулінічаў пад акном расла каліна. А па вясковых няпісаных законах каліну (як і елку ці сасну) нельга садзіць блізка. Звычайна яна туліцца на задворках, хаваецца ў глухім канцы агарода. А ў іх расла навідавоку, адразу перад верандай, у кампаніі толькі ламаносаў — гэтыя абвівалі і калінавы куст, і шула, і саму веранду і яшчэ паўзлі ўверх, чапляючыся вусікамі за нацягнутыя гаспадыняй ніткі, да самага франтона. Акрамя гэтых бяскрыўдных ламаносаў, нічога больш не замінала каліне; яна тут уладкавалася, як пані: шыкоўная, пародзістая, увесну аблітая белым кветам, улетку нават здаля чырвоная ад буйных, большых за вішні ягад.

VII

Перад тым, як зайсці да Кулінічаў, Пятро Кветка спыняўся пад калінаю, даставаў з вечна адтатурчанай — нават калі там нічога не было — кішэні пінжака пляшку «чарнільца», прамочваў горла, зрываў жменю ягад разам з лісцем, зажоўваў, адплёўваўся, пасмейваўся:

— Ад душы… Дабрачая закуска!

Пятро пакрысе ператварыўся ў ціхага, скончанага п’яніцу. Гэта проста быў нейкі эксперымент з прадвызначаным фіналам: хто каго, я гарэлку ці яна мяне? З часам у яго знізіўся бар’ер уздзеяння спіртнога — яго ніколі не ванітавала. Аднак нават у тыя рэдкія дні, калі ён не піў, у яго ўжо ўсё роўна кожны вечар па інерцыі пачыналі блытацца думкі і ногі.

Ён даўно закінуў мару пра машыніста, ужо не праводзіць з зайздрасцю вачыма хуткасныя цягнікі; цяпер яго цікавяць толькі «мядзведзі» — таварнякі з віном з Малдавіі, якое чырвонаносыя экспедытары за капейкі прадаюць на разліў. Не расказвае ён ужо і пра свой Узбекістан, панама знасілася, а альбом стачылі ў пацяруху мышы.

Жонка кляла яго: «Чаго на людзях не чувана, не бачана — каб так чалавек дамоўкі цураўся! Дошкі ў плоце калываюцца, як зубы, а яму няма калі. А ён паўзе і паўзе па чужых хатах, хто яму там якім мёдам мажа…»

І праўда, гаспадаркі ён не любіў, тут Валя мела рацыю. Ужо тады абазначыўся крах вёскі — задоўга да Чарнобыля і перабудовы, пачыналіся першыя яе перадсмяротныя сутаргі, пакаленне Пятра было апошнім пакаленнем, звязаным з зямлёй; яны ведалі, што апошнія, што на іх усё скончыцца, дзеці іхнія ўжо не выберуць іхняй долі, ды ніхто і не хацеў, каб яны яе такую выбіралі.

Пятро, як малы, уцякаў з дому пры кожным выпадку. Спачатку выдумляў прычыны, потым і выдумляць перастаў — проста сыходзіў з двара і ішоў да чужых. Чужыя яго шкадавалі, налівалі, выпытвалі, і ён хоць часткова атрымліваў тое, чаго быў пазбаўлены дома.

— Пятро, мне не гарэлкі шкода, — спачувала яму Махновачка, — цябе шкода! Яны ж цябе затаўкуць! — агучвала яна тое, што ведала ўся вёска.

Дома ў Пятра ўжо не абыходзілася тым, што грошай на пахмелку не давалі. Калі раней Валя сцябала яго словамі, дык цяпер перайшла да справы. Тым больш, дзеўкі падраслі і актыўна сталі памагаць маці. Усе яны ўдаліся ў Валю, пабралі і знешнасць — такія ж непрыгожыя, і душу — так жа ненавідзяць бацьку. П’янага бездапаможнага Пятра звязвалі на падлозе і білі: усур’ёз, са ўсяе сілы, чым папала… Нават малая Любка збоку таптала шапку. Потым пакідалі ляжаць звязанага да раніцы.

— Гэта ж трэба так чалавека ненавідзець! — дзівілася Махновачка.

— Ад душы ненавідзяць, — падліваў масла ў агонь Кветка.

— Хоць ты падавай у якую міліцыю…

— Якую міліцыю…

— Ці развядзіся. Цяпер жа не раней. Вазьмі Галю Міронаву, яна сама пабяжыць, у Архангельск на сплаў паедзеце…

— Які Архангельск, які сплаў… Яна ж дзеўка, а мне каб маладзіца! Ці такая, як ты…

Кулініч павярнуў бокам да люстэрка твар з белай барадой — ён якраз галіўся, паставіўшы перад сабой міску з гарачай вадою, і крэкнуў. З-пад ляза выступіла кроў. Звычайна ён, калі быў дома, слухаў, але не ўмешваўся.

— Ды не корміць, — скардзіўся Пятро. — Дома сала і на рабоце сала… І тое так пасаліла, што ў шкурцы белыя такія як бы праточынкі.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)