Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 155
Перейти на страницу:

Будыка не стрымаўся, хоць я і штурхаў яго, уедліва спытаў:

«Пад уладай суайчыннікаў вам жывецца лепш?»

«Не закідайце вудачкі, таварыш афіцэр. Не клюне. Я думала, вы разумнейшы. Вас вайна ўзрадававала? А я — жанчына. Урач. Акрамя клічу крыві ёсць кліч розуму».

Разумейце, маўляў, як хочаце.

Дзіўна, што Будыку яна казала «вы», а нам з Васем — «ты».

У канцы снедання, калі крыху падвыпілі, я паспрабаваў быў распытаць у яе пра некаторых знаёмых, у тым ліку і пра Сваяцкага. Таксама не клюнула бабуля. Адсекла:

«Ці не захацелася вам зрабіць мяне сваёй шпіёнкай? Вы хітрыя, але і я не дурная… Ды і мала цікавяць мяне гэтыя людзі. Я з імі не сустракаюся».

Заплацілі мы ёй шчодра. Рошчыха жахнулася, калі даведалася, хоць, каб уратаваць Надзю і дзіця, нічога не шкадавала. Прасіла не казаць партызанам, як дорага нам абышоўся гэты прымусовы візіт немкі.

Будыка таксама вурчаў. Праводзячы Бумель, парываўся папярэдзіць, што калі партызан, які павязе яе, не вернецца… Ды я разгадаў яго намер. Спыніў: ніякіх папярэджанняў! Будзем верыць да канца.

Партызан вярнуўся. І прывёз паўнюткі чамадан бінтоў і лякарстваў розных — якраз таго, чаго ў нас не хапала. Во бабуля. Палаяла на чым свет стаіць, але аказалася чалавекам. За нашу шчырасць і шчодрасць гэтак жа шчодра адплаціла. І пасля не раз выручала. Медыкаментамі. Толькі медыкаментамі. Маўляў, выконваю абавязак урача, і не больш. А нам больш ад яе і не трэба было нічога. Сувязных у нас хапала.

Будыка тады сказаў, калі мы разглядалі прысланыя Аннай Отаўнай медыкаменты:

«На гэты раз, камандзір, інтуіцыя цябе не падвяла. Але калі-небудзь ты пагарыш з-за сваёй даверлівасці».

Гарэў. Але не згарэў. Не згарэў, Валянцін Адамавіч! А людзей часам выратоўваў. Можа і Надзю выратаваў тым нямецкім антыбіётыкам. І Віту.

Спяць дачка і маці на адным ложку. Не, маці не спіць. Я чую па тваім дыханні, Надзя. Пра што ты думаеш? Чаму табе не спіцца? Спі. Добрых сноў табе, мой харошы друг. Час і табе заснуць, Іване, няўрымслівы пенсіянер. Заўтра — у дарогу.

ІХ

— Скардзяцца, Іван Васільевіч, на вас.

— Асабіста на мяне?

— На вашу камісію.

— Будыка?

— Здагадлівы. Хіба камісія займалася адным інстытутам?

— Але цяпер — інстытутам.

— Колькі цягнецца гэтае «цяпер»? Ці не залішне доўга?

— Вы хочаце ад пенсіянераў такога ж спрыту, як ад штатных работнікаў?

Сакратар гаркома, які, здавалася, пачаў размову строга і непрыветліва, раптам засмяяўся.

— У такіх пенсіянераў, як вы, часам больш спрыту, чым у нашых… Я сваіх інструктараў пакуль не паварушу… дык не скажу, што гараць на рабоце.

Антанюк насцярожыўся, калі сакратар сказаў пра пенсіянерскі спрыт, — ці няма ў словах здзеклівага сэнсу? Пакутлівая падазронасць, якой не было раней і якая з’явілася ў апошні час.

Але тое, што казаў сакратар далей, як казаў,— супакоіла. Часам жартаўлівыя словы — самыя сур’ёзныя і самыя красамоўныя. І смех найлепшым чынам раскрывае чалавека.

Яўген Паўлавіч — новы работнік, год, не больш, на гэтай пасадзе. Афіцыйна Антанюк сустракаўся з ім не аднойчы. Тады чамусьці больш цікавіла, які ён кіраўнік, што ведае і ўмее. А сёння, пакуль абменьваліся агульнымі словамі пра зіму, пра тое, як многа яна забірае людской энергіі — такія снежныя заносы! — Івану Васільевічу ўвесь час карцела спытаць у сакратара, колькі яму год; раней гэта не цікавіла, і ён ні ў каго не запытаўся. У Яўгенія Паўлавіча больш сівыя валасы, чым у яго, Антанюка, хоць, безумоўна, маладзейшы ён гадоў на пятнаццаць. Па сутнасці, малады яшчэ чалавек, у росквіце сіл. Але дзіўна зменлівы твар: часам здаецца — зусім стары, суровы, а часам па-юнацку малады і добры, як вось цяпер, калі асвяціўся ўсмешкай.

Антанюк сказаў:

— Што да спрыту ў рабоце, дык, мабыць, яго не хапала, калі так рана папрасілі ўступіць месца маладзейшаму.

— Ці можа было замнога? — прыжмурыў вочы сакратар.

— А вось у лесе, на паляванні, не дагоніце. Магу пахваліцца. Па любым снезе. На лыжах і без лыж.

— Вы, паляўнічыя, мацакі.

— Мы як закансерваваныя. Не старэем. Не згінаемся. Паміраем на хаду. Нешта вы рана пасівелі, Яўген Паўлавіч. Прабачце, колькі вам год?

Адразу на твар лёг цень строгасці ці стомленасці.

— Наступіў узрост, калі я пачынаю даганяць вас.

— Не спяшайцеся, — пажартаваў Антанюк, але, зразумеўшы, што не любіць чалавек гаварыць пра свае гады, вярнуўся да справы, з-за якой яго запрасілі: — На што скардзіцца Валянцін Адамавіч?

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)