Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 93
Перейти на страницу:

Авадзень не ленаваўся. Каня ніколі не трэба падганяць, калі бяжаць ён дамоў. Гэта праўда. У Юраські кружылася галава ад радасці, яму хацелася спяваць, але вецер не даваў раскрыць роту, і ён скакаў на санях, ажно Авадзень раз-пораз азіраўся, дзівіўся: што з ім, з Юраськам? І мусіць здагадваўся, у чым справа, бег і бег трушком. Ды і як было не радавацца? Хлеб – у атрадзе! Цяпер будзе ляжаць свежы бохан на стале ў партызанскіх зямлянках.

Будзе! Будзе! Будзе! – гуло ў полі, гуло ў вушах, і неба перад вачыма хлапчука хісталася, гойдалася, нібыта на арэлях, ногі самі нешта вытанцоўвалі, а ў жываце Авадня раз-пораз цяжка вухала і вухала. Конь не звяртаў увагі – бег і бег.

– Ой, куды ж ты! – Юраська пачуў наперадзе крык, і толькі цяпер заўважыў, як саступіла з накатанага следу цётка Аксіння, загрузла па калені ў снезе.

Ён нацягнуў лейцы, Авадзень паслухмяна стаў.

– Сядайце, цётка Аксіння!

– Во за гэта дзякуй, – пачала выцягваць ногі са снегу Аксіння, цяжка і няўклюдна. – Во забралася дык забралася! Як у дзёгаць ступіла.

Нарэшце яна выкараскалася, гопнула на санкі і Авадзень зноўку пакапыціў у Хатоўню.

– Здаля едзеш? – уладкаваўшыся пазручней, адразу ж пацікавілася суседка.

– Кепскія нашы справы, – не адразу загаварыў Юраська. – Павёз хлеб у Журавічы, на хлебапякарню, а партызаны сустрэлі ў лесе і ўсё падчыстую... Прыйшлося вось назад паварочваць. І што будзе, сам не ведаю!..

– Што ты кажаш? Ай-бо-о! Дык яны ж цябе павесяць, Юрачка!

– Павесяць, – яшчэ больш сумна прамовіў хлапчук. – Павесяць. Відаць, так.

– Ай-бо-о! – вочы ў цёткі Аксінні зрабіліся вялікімі, пукатымі. – О ё-ё-ёй! Ты гэта праўду, Юрка? Няўжо праўду? І што ж яны, нашы, самі цябе на смерць пхаюць, га?

– Не ведаю, – паціснуў плячыма хлапчук. – А немцы ж не павераць. Як вы думаеце, цётка, павераць?

– Божа барані! Ім хоць у лоб страляй, а не павераць.

Ехалі моўчкі. Падалося нават, што Аксіння зусім забылася пра Юраську, таўкла, бы ваду ў рэшаце, сваё:

– Гэта я ў Журавічы хадзіла. Чорт мяне насіў. Думала, на мёд ды сала што-небудзь вымяняю, ажно вымяняла. Шыш! Хусткі дзве адзін чалавек даў, а болі, сказаў, няма ў мяне нічога. Хоць штаны, кажа, знімай. Не, не тыя цяпер Журавічы. Але немцаў – што агуркоў у бочцы. І вялікія, і малень-кія, і пузаценькія – вось такія! – яна паказала, растапырыўшы, як магла, перад сабой рукі.

– Эх, і жыццё, – уздыхнуў Юраська, бо слухаць пра тыя хусткі не было ў яго і на грам настрою. – Што ж рабіць, цётка?

Аксіння задумалася. Сур’ёзна.

– Не ведаю, што і параіць табе, суседзе мой даражэнькі.

– А можа вы скажаце, цётка Аксіння, што бачылі, як партызаны ў мяне мяшкі забіралі, а? Шчэ і кухталёў, скажаце, надавалі, бо ўпарціўся, кусаўся.

– Ты... ты... што гэта, Юрка? – замахала на хлапчука рукамі Аксіння. – Барані божа! Нічога я не бачыла. Яны разбірацца доўга не будуць, а абодвух пад стрэльбу – і памінай, чым звалі. Во як! Не-е! Мяне сюды не прычысляй! Нічога, нічога я не бачыла. Я ж і праўдацькі нічога не бачыла. Пастой! Прытармазі! Злезу я, Юрка. Едзь адзін. Ці чуеш ты мяне?

Юраська сцебануў па спіне Авадня лейчынай, і той пабег яшчэ шпарчэй.

– Сядзі ўжо, цётка. Што будзе, тое будзе! Нэ-э!

– Ой, людзі-і-і! – залямантавала Аксіння і пакацілася з санак на снег.

А конь бег і бег...

Быццам падпільноўваў Юраську, высунуўся з-за вугла паліцай Вітух. Авадзень спыніўся, фыркнуў яму гарачым парам з абедзвюх ноздраў.

– Ужо? – здзівіўся паліцай.

– Не давёз, – уздыхнуў хлапчук. – Партызаны забралі...

– Што-о-о? – такім Вітуха Юраська ніколі не бачыў, нават на млыне, калі не хацеў малоць зерне дзед Нупрэй.

Паліцай штурхануў хлапчука на санкі, выхапіў з яго рук лейцы і пагнаў Авадня да камендатуры. А куды ж яшчэ? Юраська не паспеў нават спалохацца. Хацелася толькі спярша паказацца на ветраку, а потым ехаць і на даклад паліцаю. Атрымалася наадварот.

– Нэ, быдла! – хвастаў бобік Авадня лейцамі, наматаўшы іх на руку. – Вязі хутчэй, кажу! – І да Юраські, не паварочваючы галавы: – Ты ў нас паглядзіш зараз! Партызаны забра-а-лі! Нешта раней не забіралі! Сам ці не партызан саплівы! Нэ-э!..

19. РАССТРЭЛ

Вітух нарабіў ляманту на ўсю вёску. Даляцеў ён і да ветрака. Млынар пашкроб за вухам, ціха прамовіў:

– Выручаць трэба Юрку. Чаго сядзім? Бліжэй да камендатуры давайце прабірацца. Гародамі.

І першым накіраваўся да дзвярэй.

Пачуў, відаць, крык паліцая і сам камендант. Стаяў ён на ганку і загадкава пазіраў на Вітуха, які адзічэла размахваў лейцамі над узмакрэлай спіной каня. Камендант паглядзеў на афіцэраў і салдат, якія стаялі крыху паводдаль ад яго, ззаду, мармытаў на ломанай рускай мове сабе пад нос:

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)