Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93
Перейти на страницу:

– Ну, і куды ж ты ідзеш, Колька?

– Я Юрка-а-а!– на вачах малога выкругляюцца слязінкі, ён зноўку тупае нагамі.

А стары гладзіць малога па галаве, дастае з кішэні цукерку, падае яму:

– Во калі з’ясі маю цукерку, толькі тады паверу, што ты Юрка і ёсць на самай справе.

Малы хуценька пракаўтнуў цукерку, усміхнуўся–вочкі блішчаць.

– Бачыш?

– Во цяпер бачу. Ну, і куды ж ты ідзеш, Юрка?

– А не скажу!-- і хлопчык вёртка шугануў ад старога.

Аўгей жа ўсміхаецца: сёння і яму трошкі весялей стала на гэтым свеце, дзякуючы Вуллянінаму ўнуку.

БУЛЬБАШЫ

Паклікаў неяк дзед Аўгей да сябе дзяцей.

– Прыходзьце сёння, шаноўныя землячкі, да мяне,– сказаў стары, сустрэўшыся з імі каля крамы.–Хто спозніцца–вельмі пашкадуе. Буду чакаць. Усе чулі?

– Усе!– амаль што ў адзін голас адказалі дзеці.

– Не спозніцеся?

– Не-е!

Дзед Аўгей сядзеў на лаўцы, смуголіў сваю дужа нясмачную цыгарку, а як толькі ўбачыў дзяцей, што купкай—як і гулялі каля крамы—тупалі да яго, пашукаў, куды б прыладзіць акурак, а тады шпурнуў яго падалей у траву—каб і духу блізка не было, каб дзеці маглі дыхаць чыстым паветрам. Дзед Аўгей такі: багата з таго, што сам рабіў, не жадаў дзецям. «Дурное ўсё гэта». Дзеці селі каля дзеда на лаўку—з двух бакоў, і Лёнька, зірнуўшы з-пад ілба на старога, напомніў пра сябе і сяброў:

– Мы прыйшлі...

– Гэта я бачу,– варухнуўся на лаўцы дзед Аўгей.—Малайцы. Нешта ў вас сёння ногі цэлыя, непадрапаныя? Га? Тут нешта не так. Не можа быць хлапцоў, каб у іх ўсё чын па чыну было. Слабавата бегалі. Але нічога, справа паправімая. Хочаце, я вось на гэтых дзвюх цаглінах,– стары паказаў на самаробную печ, спрацаваную з чырвонай цэглы каля брамы,– такую страву згатую, што пальчыкі абліжаце?

Дзеці, не ведаючы яшчэ, што там за страва такая будзе, быццам незнарок пракаўтнулі сліну...

– Ніколі смачнейшай ежы вы не спыталі, гэта я вам, стары чалавек, гавару. Ці, можа, бачылі смачнейшую? Га, Петрык? Што ты скажаш нам на гэта?

– Не ведаю,– паціснуў плячом хлопчык.

А Лёнька хітравата ўсміхнуўся:

– Г-гы... Што, скажаш, і смачней будзе нават твая ежа, дзед, чым снікерс?

– А то ж! Што там твой снікерс- брыкерс? Гэх, дзялоў тых! Давайце памагайце мне лепш. А тады, за вяэрай, і пагамонім.

– А што – памагаць?– пацікавіўся Лёнька.

– Знайду,знайду што,-- дзед пакрактаў трохі, пакуль устаў з лаўкі.–За мной, як той гаварыў, не стане. Так, браткі-гвардзейцы, усім адна каманда: скабліць бульбу. Вось у мяне падрыхтаваныя для вас спецыяльна чатыры нажы. Якраз кожнаму. Вось кашэль з бульбай. Прыступайце. Толькі—папярэджваю, як амаль дарослых людзей,– захоўвайце дысцыпліну. Не штурхайцеся. З нажамі асцярожней будзьце. А я тым часам цяпельца ў печы раскладу, ваду пастаўлю,-- няхай грэецца, усё ж хутчэй будзе.

Лёнька і яго камнда скаблілі бульбу і чырыкалі, што тыя вераб’і : меркавалі, якую ж страву рашыў прыгатаваць дзед Аёгей, і нешта ніводная не падыходзіла—дужа ўжо вядомыя ўсе, здаецца, елі, а тут жа, відаць, будзе нешта адмысловае, мо нават і пра тое, пра што раней яны ніколі не чулі.

– Ну, як тут у нас справы ідуць?– пачуўся бадзёры дзядулеў голас.—Дно далёка?

– Трошкі засталося,– за ўсіх адказаў Петрык.

– Бачу, што стараецеся. Хвалю. Мо падсобіць?

– Не, мы самі!– запярэчылі дзеці.

Неўзабаве дзед Аўгей пад пільным позіркам дзяцей памыў бульбу, наліў ваду ў чыгунок, сыпануў солі, паставіў чыгунок паміж цаглін над полымем, а тады распарадзіўся:

– Пакуль можаце кувыркацца. Дам каманду на вячэру.

Дзеці ж далёка ад печы не адыходзілі—раптам ён, дзед, абхітрыць, тое смачненькае сам з’есці,га? Таўкліся побач з чыгунком, што грэўся на полымі. Самі ж бачылі: звычайную бульбу варыць у ім стары, а кажа-а!.. Хоць хто яго ведае, што атрымаецца. Можа фокус які. Трэба дачакацца. Не, з чыгунка быццам пахне крышачку не так, як пахне з такога ж чыгунка дома, калі ў ім варыцца бульба. Першы ўцягнуў гэты пах сваім кірпатым носам Лёнька, ад задавальнення заплюшчыў вочы, прычмокнуў, а тады гэтаксама зрабілі Петрык, Сашка і Вуллянін унук Юрка—смачна пахне!

Наступіў доўгачаканы момант, калі дзед Аўгей пацёр далонямі, падміргнуў дзятве і амаль урачыста мовіў:

– Прыступаем, сябры мае, да самага галоўнага. Бульба зварылася. Можна, можна каштаваць маю ежу. За справу!

Гэта і ўсяго? Хм, а думалася ж хлапчукам! Бульба стаяла ў вялікай місе, дымілася. Дзеці, няўпэўнена пераглянуўшыся, узялі па бульбіне, пакачалі на далонях—пячэцца.

– Смялей, смялей,– весела казаў дзед Аўгей.—Не бачу радасці ў вачах. Ці, можа, не падабаецца мой пачастунак?

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)