Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 93
Перейти на страницу:

– Нешта я нічога не зразумею, – развяла рукамі цётка Маруся.

– Потым усё зразумееш. Даверся мне. Выйдзі. Апанасу свежыну перадасі ў лес... Няхай крупнік есці. Ну, марш, марш!

Цётка Маруся выталапіла вочы на Нупрэя:

– Язэпавіч, што ты надумаў рабіць?

– Потым пабачыш. Ну, каму сказана! Марш!.. І хлапца вазьмі з сабой. Няхай таксама ў хаце пагрэецца.

Юраську нічога не заставалася, як пайсці услед за цёткай. У шыбу ён бачыў, як Нупрэй выцягнуў парсюка за ногі і паклаў побач з тым, якога чакаў камендант на вячэру.

У лесе дзед Нупрэй выбраў добрую мясцінку. На беразе ракі, у атачэнні дрэў, таму быў тут зацішак. Пакуль млынар смаліў парсюка, Юраська прадзёўб у лёдзе палонку, зачэрпнуў вядром вады – да краёў – і паставіў на вогнішча.

– Грэй, грэй ваду, Юрка! – настрой у дзеда Нупрэя быў добры. – Вялікага прыпарым цёплень-кай вадзічкай, а малому і так добра будзе.

Цяпер толькі Юраська здагадаўся, што надумаў зрабіць дзед Нупрэй. Смелы, аднак!..

Вярталіся з лесу рана, было яшчэ светла. З пар-сюкамі дзед расправіўся хутка не толькі ў лесе, але і пазней – маленькага пакінуў цётцы Марусі, тая войкала і ахала, чагосьці баялася і малілася Богу, каб ён заступіўся за Нупрэя. А Нупрэй спаслаўся, што разабраць парсюка ў яго няма часу, няхай даруе, бо чакае сам камендант і папрасіў дапамагчы суседцы свайго старога знаёмага і, мабыць, равес-ніка, які паабяцаў за скварку сала зрабіць і не тое!

Ужо недзе перад самай вёскай, якраз там, дзе коўзаліся дзеці на каньках, аблюбаваўшы малень-кую пляцоўку на возеры, сустрэўся дзеду з Юраськам п’яны немец. Ён стаяў на дарозе, вытыркнушы перад сабой непаслухмяную руку, і прасіў, каб тыя спыніліся.

– Гутэн абэнт! – пастараўся ўсміхнуцца немец, калі Авадзень параўняўся з ім.

– Што ён вэдзгае? – паглядзеў на Юраську млынар.

– Павітаўся.

– Бач ты, культурны!

Немец мурлыкаў песню, шлёпнуўся, не папытаўшы дазволу, у сані, але патрапіў акурат на парсюка, адчуў гэта і адразу ж падскочыў, бы падстрэлены:

–Швайн! Швайн! – адно слова і ведаў Нупрэй з нямецкай мовы, і яго давялося скарыстаць.

– Іх швайн? – тыцнуў на сябе пальцам немец.

– І ты таксама, – смела сказаў дзед Нупрэй і падняў салому, якой быў прыхінуты парсюк. Нямецкі салдат убачыў парсюка, зрабіў ледзь не да самых вушэй усмешку і зноўку плюхнуўся на сані. Па дарозе ён спяваў, а больш дапытваўся, што гэта за парсюк такі і як яны глядзяць на тое, каб адвезці парсюка да яго на «кватэру». Бач, чаго захацеў, анціхрыст! Юраська трохі ведаў нямецкую мову, але немец вёў гамонку з імі больш рукамі, бо язык не надта слухаўся. Крыху пасмірнеў немец, калі пачуў слова «камендант».

– Прасі ў каменданта свежыны! – параіў дзед Нупрэй.

– Пан камендант, пан камендант, – нібы заезджаная пласцінка, бубніў немец.

І раптам Юраська ўбачыў, што няма на возе вінтоўкі. Ляжала ж. Сказаў дзеду, той насця-рожыўся:

– А маць тваю так! Згубіў, ну ты паглядзі на яго, ваяку! Га?

– Пан камендант, пан камендант... – па-ранейшаму мармытаў немец.

– Ты не камендантуй тут, а скажы лепш, дзе твая пух-пух? – млынар нацягнуў лейцы, і конь спыніўся. – Дзе, пытаю, твая пух-пух?

Немец адразу, падалося, працверазеў, закорпаўся ў саломе, а потым загадаў:

– Цурук!

– Просіць, каб ехалі назад, – падказаў Юраська.

Давялося млынару паварочваць, хоць і не хацелася, Авадня, ехаць назад, шукаць тую вінтоўку. Дзед Нупрэй лаяўся на немца, і не адразу заўважыў, як той выкуліўся з саней і, шырока трымаючы перад сабой рукі, быццам збіраўся кагосьці заціснуць у сваіх абдымках, кінуўся да возера. Толькі цяпер дзед Нупрэй і Юраська здагадаліся, што да чаго. Яны бачылі хлапчука, які слізгаў на самаробных каньках, а на плячы ў яго боўталася вінтоўка, цаляючы ствалом у блішчасты лёд. Глядзелі яны на немца, на таго хлапчука і ад душы смяяліся: ну і хлапчына, ну і малайчына – такі выгляд у яго, быццам за спіной не сапраўдная зброя боўтаецца, а самая звычайная драўляная палка. Толькі з папружкай.

Далей, пакуль і не прыехалі ў вёску, немец трымаў зброю аберуч. У Хатоўні ён злез з санак, абтрос з адзення салому, паказаў на вінтоўку і прымырмытаў:

– Гут, гут!

– Гутай гутай, – параіў яму дзед Нупрэй і лёгенька шлёгнуў Авадня лейчынай па спіне.

Усе непрыемнасці, калі гэта можна назваць іх так, пачаліся пазней. Як і чакаў Юраська. «Не можа ж дзед Нупрэй заўсёды чыстым з вады выходзіць». Паліцай Вітух, калі ўбачыў парсюка, што ляжаў на возе, ледзьве не пляснуўся, падалося, вобзем:

– Дык каго ты мне прывёз, стары корч? Дзе той парсюк, якога я табе даваў, га? Адказвай, не глядзі так, быццам баран на новыя вароты! Адказвай!

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)