Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93
Перейти на страницу:

Юраська ступаў па снезе, які зрабіў белым поле, і ўжо больш шырока, цвёрда перастаўляў ногі, быццам і сам спяшаўся хутчэй прыйсці да таго месца, дзе ўпадзе на яго шызавата-блакітнае неба. Усё адразу. І схавае яго ў сваіх абдымках, раз і назаўсёды, не дасць яму больш палюбавацца валошкамі ў жыце, убачыць маму, сястрычку, тату, пачуць галасы людзей...

Яму хацелася нешта крыкнуць. З усяе сілы, на ўвесь голас. Каб далёка было чуваць. Але ён не ведаў, што трэба было крычаць, якія словы. Ды і ці трэба? Ціха як... Няхай спачывае зямля пад снегам, няхай спіць. Зямля... На гэтым полі, па якому ішоў хлапчук, спяшаліся хатаўнянцы сабраць жыта. Да адзінага каласка. Юраська ўспомніў той жнівеньскі дзень... Чым пахла жыта? Тады ўсё паветра пахла хлебам. А вунь вятрак... Ён таксама змагаецца з фашыстамі. Як і чалавек.

Але... што гэта? Драч скрыпіць? Адкуль ён тут, драч, узімку? «Паўлік? Гэта ж Паўлік!» Юраська не павярнуў нават галавы ў той бок, адкуль данёсся крык лугавой птушкі. І тут ён убачыў, як насустрач з кустоў смела выйшлі дзед Нупрэй, Лявон Кончык і сябры. Млынар цвёрда трымаў у выцягнутай руцэ наган. Тады Юраська азірнуўся на немца, упер-шыню, колькі і крочыў ён пад канвоем. Глянуў на немца і нічога не зразумеў: немец усміхаўся, яго не палохалі ні дзедаў наган, ні насупленыя твары людзей, што насоўваліся на іх абодвух, гатовыя, здавалася, без зброі разарваць ворага на шматкі. А ён, немец, смяецца. Чаму ён радуецца? З чаго?

– Здароў, пан, – сказаў, падышоўшы да варожага салдата, дзед Нупрэй. Сказаў спакойна, бы павітаўся ён не з фашыстам, а з Лявонам Кончыкам ці з любым іншым знаёмым чалавекам.

– Гут, гут! – усміхаўся немец, а затым падштурхнуў Юраську, каб ішоў да сваіх. – Гут, гут!

Немец узняў над галавой вінтоўку, стрэліў два разы ў неба, затым павесіў зброю на плячо, зноў загергетаў:

– Шнель, шнель! – і паказаў рукой на кусты.

– Дзякуй табе,– сказаў варожаму салдату дзед Нупрэй і схаваў у кішэню наган.

– Гут, гут! – салдат заківаў кручкаватым пальцам, паляпаў рукой па вінтоўцы. – О, гут!

«Дык гэта ж той немец, які вінтоўку згубіў! – здагадаўся Юраська. – Ён добры чалавек, хоць і фашыст».

У вёску вярталіся па лагчыне, потайкам.

– Пазнаў немца, Юрка? – спытаўся дзед Нупрэй.

– Ага!

– Віктарам па-нашаму зваць. Гэты немец – не паліцай Вітух. Ён яшчэ нас не аднойчы выручыць...

Ну і дзед Нупрэй!

Не, ніколі не прападзеш з ім!

– І каровы з табой, кум, будуць сытыя, і сена цэла, – засмяяўся Лявон Кончык.

Смяяліся і хлапчукі, аднаму Юраську, праўда, было пакуль яшчэ на да смеху.

І толькі цяпер ён адчуў, як дрыжэлі ногі, калаціліся ліхаманкава цела...

А як можа быць яшчэ пасля таго, калі цябе вялі на расстрэл?

20. БЫВАЙ, ХАТОЎНЯ...

Глыбокай ноччу пакідалі сябры Хатоўню. Перад тым, як пайсці з вёскі, забеглі яны на млын. А яшчэ перад тым зацягнулі на гарышча карову бабкі Ганны, у якой яна адна на ўсю вёску даілася ўзімку і з якой піў-смакаваў малако камендант. ’’Хай ведаюць нашых! – радаваўся Юраська. – Раніцай бабуля прачнецца, каб Хмарку сваю падаіць ды аднесці малачко каменданту, а ў пуньцы – пуста. Няма Хмаркі! Усплясне старая рукамі, загалосіць, а карова страху прагрызе ў даху, прасуне рогі, ды му-у-у! Смеху будзе на ўсю вёску! А нас даруй, бабуля!..’’

Карову заманіць на гарышча было нялёгкай справай. Але хлапчукі ўхітрыліся. Яны выцягнулі з паркана пралётку, і Хмарка, хоць і ўпіралася, усё ж ускараскалася па ёй. А каб была ёй ахвота ўзбірацца на гарышча, Сяргейка казытаў ноздры рагулі клачком сена. Духмянага, шапаткога. Хмарка і перамагла страх. Голад – страшней, відаць, за яго. За любы страх страшней. Яшчэ ж удзень Сяргейка залез у Ганніну пуньку і выграб з кармушкі усё сена. Да грама.

Да чаго толькі не дадумаюцца хлапчукі!

– Наказ, хлопцы, будзе вам такі, – дзед Нупрэй шкадаваў, што застаецца адзін, але нічога не паробіш – нельга Юраську больш у вёсцы, нельга, і хваляванне старога выдаваў яго маршчыністы, але заўсёды добры, спагадлівы твар. – Слухайцеся там... Не шалапутнічайце. Юрка, асабліва ты глядзі. З адной рукой у бой не прыся. Прыстройся дзе на кухні. Таксама важна. Мо хлеб будзеш мужыкам выпякаць памагаць. Ці нянькай напрасіся – сына камандзіра, Лёшку, гушкай... Ды і нас не забывайце, – млынар павярнуўся да Лявона Кончыка. – Правільна, Лявон?

– Усё верна, кум, – ціха і з сумам у голасе адказаў той.

– Іван Даўгалыгі сёння дома. З ім у мяне дамова была, не думайце, жэўжыкі, што Нупрэй наперад не глядзіць. Усё прадугледзеў. Ну дык што, будзем выбірацца? Давайце, браткі...

Авадзень вёз іх у ноч, цёмную і ціхую. На небе густа гарэлі зоркі. Віселі яны і над ветраком, і хлапчукі бачылі, як крылы-махі ўпіраліся – калі глядзець зводдалі – у зорнае неба, і на самых кончыках іх віселі начныя агеньчыкі. Здавалася, што вось-вось вятрак замахае крыламі, і зорачкі заскачуць па небе, павядуць над ветраком карагод, вясёлы і шчаслівы...

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)