Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 93
Перейти на страницу:

– І зусім не дарэмна! – сказаў Сяргейка. – Яна, цётка Аксіння, і знайшла грошы. Настаўніцы аднесла.

– Гэта ўжо тады, калі заварушылася вёска, – кіўнуў Лявон Кончык. – Гэта дзякуючы вам. Тады і будзем лічыць, што вы, дзеці, і выручылі сваю настаўніцу. Аксіння, бач ты яе, заўсёды ў цэнтры. Нават з сярпом. Такая баба. Ну, ну.

– Сядзіць у Вольгі Якаўлеўны і чай п’е з цукрам. Шчаслівая такая. Я, кажа, Вольгачка, хацела ўчора прынесці, адразу ж, як знайшла, але нештацькі закалола ў баку, цераз парог не магла нагу нат перанесці. А настаўніца: дзякуй, Карнееўна, што грошы вам у рукі трапілі, а не ворагам. Я і ведала, што калі вы знойдзеце, то абавязкова вернеце. А цётка Аксіння: за мяне, Вольгачка, не хвалюйся, хіба ж я не ведаю, любачка, для чаго грошы мы збіралі. Там і свае я ўбачыла, яны зверху ляжалі... Біць, біць ворагаў трэба. Калашмаціць.

Выслухаўшы Сяргейку, Лявон Кончык усміхнуўся:

– Ліса. Ліса ўсё ж гэтая Аксіння. Але добра тое, што добра канчаецца.

З ім пагадзіліся, вядома ж, і хлапчукі.

І пашыбавалі на ўрок.

18. АВАДЗЕНЬ – КОНЬ ПАСЛУХМЯНЫ

– Дык што, гэты карапуз павязе мяхі? – з недаверам паглядзеў спярша на Юраську, а потым на дзеда Нупрэя паліцай Вітух.

– Гэты, гэты, – кашлянуў млынар у кулак. – А каго яшчэ ты тут знойдзеш? Бабу якую адправіш ці Платона? То няхай хлапец скокне, заадно ў Журавічах цукерак купіць у краме, пасмокча. Я грошай яму даў. Справішся, Юрка?

Юраська ўжо сядзеў на мяхах, трымаў у руках лейцы і ў першую ж хвіліну гатовы быў загадаць Авадню: «Ну, дружок, паехалі!», а калі хітравата глянуў на яго млынар, ён падміргнуў дзеду Нупрэю, а той – яму: парадак!

– Ды глядзі ж у мяне! – прыгразіў пальцам паліцай і змерыў хлапчука строгім позіркам. – Не абы- што вязеш, а хлеб. Галаву адкручу. Як сланечнік. – Ён пазначыў нешта ў сваім замусо-леным блакноціку, запіхнуў яго ў кішэню. – Там наляцяць на мяхі , разгрузяць. Хапае рабочых на пякарні. Гэта адвезці няма каму. Сам жа я не павязу. І салдата нямецкага не застаўлю: не яго клопат. Ну, давай, давай. Абы дабраўся каб добра. А калі вернешся, адразу знойдзеш мяне і даложыш па ўсёй форме: так і так, заданне выканана. Мне рэзультат важны. Зразумеў?

Замест Юраські адказаў дзед Нупрэй:

– Будзе табе і рэзультат. За гэта не хвалюйся. Ну што ж, няхай едзе. Ранне раннем, а там, чаго не ўбачыш, і вечар нахопіцца. Дні цяпер кароткія – што твая папяроска нямецкая, Вітух: два разы шморгнуў – і пальцы пячэ, трымаць няможна.

– Ета праўда, гарыць дужа, – пагадзіўся Вітух. – Пачкі на дзень не хапае.

– Работа ў цябе нервовая, відаць? – крадком зірнуў на паліцая стары. – Недарэмна ж кажуць, што табака нервы ўмацоўвае быццам. То і курыш багата.

Вітух нічога не адказаў, а толькі махнуў на Юраську рукой:

– Едзь, чаго стаіш?!

Авадзень напяўся, сані скрануліся з месца і заслізгалі палазамі па хрусткім снезе. Хоць свістаў сухі вецер, азвярэла і дзіка, востра хвастаў па твары холадам, Юраську было цёпла. Дзед Нупрэй пастараўся: уцяпліў яго ўсім, чым толькі мог. І на ўсялякі выпадак паклаў побач старэнькі кажух: а раптам спатрэбіцца? Пра холад яму ўвогуле не думалася – ён уяўляў, як сустрэнецца з партыза-намі, тыя перакладуць мяхі на свае санкі, а там – на варожай хлебапякарні – няхай чакаюць з мора надвор’я. Дачакаюцца! Не бачыць ім нашага хлеба! «А што ж будзе тады Вітуху? Камендант, мусіць, зачыніць яго ў картэр, у клець цёткі Вавіліхі – і загадае: «Карміць нягодніка адной саломай! Ды яшчэ леташняй! Калі не выканаў заданне! Ты на хлапца не ківай – служыш фюрэру сам, а не ён. Зразумела табе, ёлуп?» – радасна думалася хлапчуку.

Што чакае яго самога – пра гэта Юраська не думаў...

... Да ветрака, як толькі пацёгся адтуль паліцай, адразу ж прыбеглі Паўлік з Сяргейкам. Пра гэтую аперацыю яны ведалі, нават спярша самі прасіліся ў напарнікі да Юраські. Аднак дзед Нупрэй ім усё растлумачыў як след, і яны пагадзіліся, што ўсім нельга ехаць: калі і рызыкаваць, то аднаму, і тым больш Юраську – ён без рукі, і немцы пашкадуюць, калі і разгадаюць махінацыю з мукой.

Пазней падышоў і Лявон Кончык.

– Як там, цікава мне, Юрка? – парушыў нарэшце гнятлівае маўчанне дзед Нупрэй, твар яго зрабіўся сумным. Было б чаму весяліцца. Чакай, гадай, думай... А гэта нялёгкая справа, атрымліваецца.

– Не павінны б Юрку чапаць, – уздыхнуў Лявон Кончык. – Нацярпеўся ён і так, хіба ж не відаць. Рукаў у хлапца пусты.

– І мне, кум, так думаецца...

Паўлік таксама прамовіў з сумам:

– Пасадзяць у клець.

– Калі яго, крый Божа, і сапраўды ў тую у клець Вавіліхі запруць, то мы яго адтуль павінны вызваліць – кроў з носу! – дзед Нупрэй быў надзвычай сур’ёзны. – Іначай грош нам цана тады. Хоць і немцы ж каравуляць тую клець. Аднак нешта прыдумаем. Да ўсяго рыхтавацца трэба.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)