Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 245
Перейти на страницу:

— Вада, — прамармытаў Рон, адхіляючыыся ад яе. — Гары, яны ведаюць, што ўнутры Міністэрства ёсць няпрошаныя госці, казалі нешта пра дзірку ў дзвярах Амбрыдж, я думаю, у нас ёсць ад сілы пяць хвілін, калі гэта…

Патронус Герміёны знік з воплескам, як толькі яна звярнула свой напалоханы твар да Гары.

— Гары, калі мы затрымаемся тут!..

— Не затрымаемся, калі будзем рухацца хутка, — сказаў Гары. Ён звярнуўся да нямой групы людзей за імі, якія глядзелі на іх, вытарашчыўшы вочы.

— У каго ёсць палачкі?

Каля паловы людзей паднялі рукі.

— Добра, тыя, у каго няма палачкі, згрупуйцеся з кімсьці ў каго яна ёсць. Нам трэба спяшацца, каб яны нас не спынілі. Хадзем.

Яны вырашылі змясціцца ў два ліфта. Патронус Гары замёр як вартавы поруч залатых рашотак, як толькі яны зачыніліся і ліфт пачаў паднімацца.

— Паверх восем, — абвясціў механічны голас ведзьмы, — Атрыюм.

Гары зразумеў, што ў іх сур’ёзныя праблемы. Атрыюм быў набіты людзьмі, якія рухаліся ад каміна да каміну і блакавалі іх.

— Гары, — прашаптала Герміёна, — куды мы збіраемся…

— СТОП! — пракрычаў Гары і магутны голас Ранкорна рэхам разнёсся па ўсім Атрыюме. Чараўнікі, якія блакавалі каміны, замерлі.

— За мной, прашаптаў ён групе магланароджаных, якія рухаліся кучкаю, якую суправаджалі Рон і Герміёна.

— Альберт, што такое? — спытаў той жа лысеючы чараўнік, які ранее суправаджаў Гары з каміна. Ён відавочна нерваваўся.

— Гэтая група людзей павінна выйсці да таго, як вы заблакуеце ўсе каміны, — заявіў Гары са ўсёй важнасцю, на якую ён быў здольны.

Чараўнікі перад ім пераглянуліся.

— Нам паступіла ўказанне заблакаваць усе каміны і нікога не…

— Вы смееце са мной спрачацца? — усхадзіўся Гары. — Ты жадаеш, каб я вывучыў тваё сямейнае дрэва, як зрабіў гэта з Дыркам Крэсвелам?

— Прабачце, — ледзь дыхаючы вымавіў люсеючы чараўнік. — Я нічога не меў на ўвазе, Альберт, але я думаў… я думаў іх прывялі для допыту і…

— Іх кроў чыстая! — сказаў Гары і яго глыбокі голас гулкім эхам пракаціўся па зале. — Чысцей чым у шматлікіх з вас, я лічу. Ідзіце! — прабразгаў ён Магланароджаным, якія тут жа паспяшаліся да камінаў і пачала знікаць парамі. Чараўнікі Міністэрства адступілі назад, некаторыя былі разгубленыя, а іншыя напалоханыя і абураныя. І тут:

— Мэры?

Місіс Кэтэрмоўл зірнула праз плячо, сапраўдны Рэг Кэтэрмоўл, якога больш не ванітавала, але выгляд у яго быў бледны і змарнелы, толькі што выбег з ліфта.

— Р-рэг?

Яна перавяла свой погляд з мужа на Рона, які гучна вылаяўся.

Лысеючы чараўнік застыг, яго галава недарэчна паварочвалася ад аднаго Рэга Кэтэрмоўла да іншага.

— Гэй! Што адбываецца? Што гэта?

— Блакуйце выхад! БЛАКУЙЦЕ!

Якслі выляцеў з іншага ліфта і кінуўся да каміна, у якім зніклі апошнія людзі з групы місіс Кэтэрмоўл. Як толькі лысеючы чараўнік падняў палачку, Гары падняў свой велізарны кулак і магутным ударам адправіў чараўніка ў палёт.

— Ён дапамагаў магланароджаным збегчы, Якслі! — загарланіў Гары.

Калегі лысеюшчага чараўніка паднялі шум, пад прыкрыццём якога Рон схапіў місіс Кэттэрмоўл, упіхнуў яе ва ўсё яшчэ адчынены камін і знік. Разгублены, Якслі перавёў погляд з Гары на чараўніка, якога той стукнуў, і тут сапраўдны Рэг Кэтэрмоўл закрычаў:

— Мая жонка! Хто гэта быў з маёй жонкай? Што наогул адбываецца?

Гары ўбачыў, што Якслі звярнуў галаву, убачыў лёгкі намёк на яго дурным твару на тое, што ён нарэшце зразумеў праўду.

— Пайшлі! — крыкнуў Гары Герміёне.

Ён схапіў яе за руку і яны скокнулі разам у камін, калі заклён Якслі пранёсся побач з яго галавой. Яны круціліся некалькі секунд пакуль не апынуліся ў кабінцы туалета. Гары рыўком расхінуў дзверы. Рон стаяў там побач з мыйкай, усё яшчэ дужаючыся з місіс Кэтэрмоўл.

— Рэг, я не разумею…

— Адпусці, я не твой муж, табе трэба ісці дадому!

У кабінцы за імі раздаўся шум. Гары азірнуўся і ўбачыў, што з’явіўся Якслі.

— БЯЖЫМ! — загарланіў Гары. Ён схапіў Герміёну і Рона за рукі і разгарнуўся на месцы.

Цемра паглынула іх разам з адчуваннем сціскання рук, але нешта было не так… Рука Герміёны, здавалася, выслізгвала з яго хваткі.

Яму было цікава, ці задушыцца ён. Ён не мог дышаць або бачыць і адзінымі рэальнымі рэчамі на свеце былі пальцы Герміёны і рука Рона, якія павольна ад яго выслізгвалі… А затым ён убачыў дзверы хаты нумар дванаццаць на Плошчы Грымма з дзвярным малатком у выглядзе змяі, але перад тым, як ён змог зрабіць удых, раздаўся крык і выбліск пурпурнага колеру, рука Герміёны нечакана знікла з яго рукі і ўсё зноў паглынула цемра.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)