Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 245
Перейти на страницу:

— Ступефай!

Выбліск чырвонага святла; Амбрыдж павалілася і ўдарылася лбом аб бок балюстрады. Паперы місіс Кэтэрмоўл зваліліся з яе каленаў і змешчаны ніжэй бяздзейна шатаючыся срэбны кот знік. Ледзяное паветра стукнула іх як ураган, які насоўваўся. Якслі, разгублены, агледзеўся ў пошуках крыніцы ўсіх бед, і ўбачыў руку Гары (без астатняга цела), і палачку, якая паказвала на яго. Ён паспрабаваў дастаць сваю палачку, але было позна:

— Ступефай!

Якслі зваліўся на падлогу і, сагнуўшыся, застаўся там ляжаць.

— Гары!

— Герміёна, калі ты думаеш, што я проста збіраўся сядзець тут і слухаць яе балачкі…

— Гары, місіс Кэтэрмоўл!

Гары разгарнуўся і скінуў Плашч-Нябачнік; ніжэй Дэментары выбіраліся з кутоў і плаўна паплылі да жанчыны, прыкаванай ланцугамі да сядзення. Або таму што Патронус знік, або таму што яны бачылі, што іх гаспадары больш іх не кантралююць, яны перамяшчаліся цалкам вольна. Місіс Кэтэрмоўл выдала жудасны крык, калі худая, пакрытая коркаю рука схапіла яе за падбародак і пацягнула галаву назад.

— ЭКСПЕКТО ПАТРОНУМ!

Срэбны алень выляцеў з кончыка палачкі Гары і паскакаў на Дэментараў, якія адступілі і зноў растварыліся ў цёмных ценях. Святло аленя, больш магутнае і больш сагравальнае, чым абарона ката, запоўніла ўсё падзямелле, як калі б ён скакаў па крузе па ўсім памяшканні.

— Вазьмі Хоркуркс, — сказаў Гары Герміёне. Ён пабег уніз па ступеньках, па шляху складаючы Плашч-Нябачнік ў сумку, і схіліўся над місіс Кэтэрмоўл.

— Ты? — прашаптала яна, пільна гледзячы яму ў вочы. — Але… але Рэг сказаў, што ты быў тым, хто пацвердзіў маё імя для допыту.

— Няўжо? — прамармытаў Гары, дужаючыся з ланцугамі, якія скоўвалі яе рукі. — Ну, тады значыць я змяніў свае погляды. Дыфіндо!

Нічога не адбылося.

— Герміёна, як пазбавіцца ад гэтых ланцугоў?

— Пачакай, я сёе-тое паспрабую…

— Герміёна, мы акружаны Дэментарамі!

— Я ведаю, Гары, але калі яна прачнецца і медальёна не будзе… трэба зрабіць копію… Гемініо! Вось… гэта павінна абдурыць яе…

Герміёна пабегла ўніз па ступеньках.

— Паглядзім… Рэлашыё!

Ланцугі ляснулі і ўцягнуліся назад унутр падлакотнікаў сядзення. Місіс Кэтэрмоўл паглядзела так спалохана, як ніколі раней.

— Нічога не разумею, — прашаптала яна.

— Вы будзеце выбірацца адсюль з намі, — сказаў Гары, дапамагаючы ёй устаць на ногі. — Адправіцеся дадому, возьмеце сваіх дзяцей і сыходзьце, з’яжджайце з гэтай краіны, калі спатрэбіцца. Маскіруйцеся і збяжыце. Вы бачылі, што тут адбываецца, не чакайце, што тут будуць сумленныя слуханні або нешта накшталт таго.

— Гары, — сказала Герміёна, — а як мы збіраемся выбірацца адсюль, калі па тым боку дзвярэй поўным-паўно Дэментараў?

— Патронусы, — сказаў Гары, паказваючы палачкай на свайго; алень, усё яшчэ ярка ззяючы, хадзіў перад дзвярамі. — Як мага больш, колькі мы зможам выклікаць; ствары свой, Герміёна.

— Экспек… экспекто патронум, — сказала Герміёна. Нічога не адбылося.

— Гэта адзіны заклён, з якім у яе калі-небудзь былі праблемы, — растлумачыў Гары канчаткова збянтэжанай місіс Кэтэрмоўл, — трохі няўдала, сапраўды… Давай, Герміёна!

— Экспекто Патронум!

Срэбная выдра вырвалася з кончыка палачкі Герміёны і грандыёзна паплыла па паветры, каб далучыцца да аленя.

Калі Патронусы выплылі з падзямелля, сталі чутныя разгубленыя воклічы людзей, якія чакалі звонку. Гары агледзеўся.

Дэментары адыходзілі па абодвух баках ад іх, раствараючыся ў цемры, рассейваючыся перад срэбнымі стварэннямі.

— Было прынята рашэнне, што вы ўсе павінны расходзіцца дадому і хавацца са сваімі сем’ямі, — абвясціў Гары натоўпу магланароджаных, якія чакалі, аслепленых святлом патронусаў і ўсё яшчэ злёгку ёжыўшыся. — Збяжыце за мяжу, калі можаце. Проста прыбірыцеся на дастатковую адлегласць ад Міністэрства. Гэта… э-э… новая афіцыйная пазіцыя. Зараз, калі вы будзеце накіроўвацца за патронусамі, то зможаце пакінуць Міністэрства праз атрыюм.

Яны рухаліся ўпэўненымі крокамі не сустракаючы перашкод, але Гары раптам ахаліла дзіўнае прадчуванне. Калі яны з’явяцца ў атрыюме з срэбным аленем, выдрай, і двума дзесяткамі людзей, палова з якіх — магланароджаныя, ім не пазбегнуць непажаданай увагі. Толькі ён прыйшоў да гэтай нядобрай высновы, калі ліфт з ляскам спыніўся перад імі.

— Рэг! — закрычала місіс Кэтэрмоўл і кінулася ў абдымкі да Рона. — Ранкорн вызваліў мяне, ён атакаваў Амбрыдж і Якслі і параіў усім нам пакінуць краіну, і я лічу, што нам лепш так і зрабіць. Рэг, сапраўды, давай паспяшаемся дадому, возьмем дзяцей і… чаму ты такі мокры?

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)