Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 217
Перейти на страницу:

2

Выручыць яго ўзялася настаўніца.

I ўвогуле, Лаўрэн Яфімавіч, з коньмі, мабыць, было вам не соладка на вайне! Усе брыклівыя, упартыя, а некаторыя яшчэ, як вы самі тут гаварылі, кусачыя ды не слухаюцца! Яшчэ церпкім потам ад іх нясе,— зморшчыла яна востры носік.— А тут трэба па немцах страляць! I трэба глядзець, каб не прарваліся п'яныя фашысты ды не зайшлі ў тыл, праўда?

Лаўрэн са здзіўленнем паўзіраўся на дробную кабетку — ну да чаго ж яна падобная на Святланку з яе дзіцячымі пытаннямі. Нават у вачах пярэдніх хлопчыкаў улавіў усмешку, бытта вучні сваю настаўніцу папракалі — падумаеш, знайшла клопат, пхі-і!

Той самы пуцалаваты піянер не адставаў:

Раскажыце, а як у партызаны набіралі? Прымалі туды ўсіх, хто хацеў?

Ашаломлены пытаннем, Лаўрэн задумаўся. Яго ўзялася выручаць настаўніца зноў:

Самойла, я ж вам у класе талкавала пра гэта неаднойчы! Мы ўжо з вамі гэта праходзілі і вы павінны ведаць! Забыў? Так слухай! У пачатку вайны, трэцяга ліпеня,— запамятайце гэтую, дзеці, дату назаўсёды, яна вам яшчэ не раз на экзаменах спатрэбіцца, калі станеце потым у інстытуты свае паступаць,— па радыё выступіў да народа таварыш Сталін з заклікам. I тады савецкія людзі адразу пай-шлі ў лес! Цяпер табе ясна?

Я-асна!

Зразуме-ела!

Да Самойлы нічога ніколі не даходзіць!

Затое — да цябе даходзіць!..

Лаўрэну так і захацелася рубануць: ну, а каб Сталін не выступаў па радыё трэцяга ліпеня, то і партызанаў не было б? Што ты гаворыш, кабета! Але ж змаўчаў — не выпадала ставіць маладую настаўніцу ў няёмкае становішча.

Самойла не здаваўся:

А вы самі ў партызанах былі?

Не.

Чаму?

У класе запанавала насцярожанасць. Ад дзіцячых дапытлівых позіркаў Лаўрэн крыху бы сумеўся ды адчуў сябе вінаватым.

Не ўсіх туды бралі, бо...

Вучань яму дапамог:

А-а, ведаю ўжэ! Бо з вашага дома немцы нікога не расстралялі і не было за каго помсціць, праўда?

Не таму. Бо не ўсіх у партызаны бралі.

Чаму?

А чым ты іх узброіш, куды схаваеш — усюды ж вораг! Шчэ — ты пойдзеш, а старых бацькоў, жонку з дзяцьмі куды дзець? Немцы ж іх расстраляюць за цябе ўраз! Слабого, хвораго хто ў лес прыме?.. О-о, каб усім, хто толькі хацеў, можно было туды!.. Сувязным у іх лічыўса... Міхась Васілёк — шчэ даўні мой сябар — заўша да мяне ноччу пры-ходзіў з лесу на хутар... Днём з ім на фурманцы ў Бераставіцу егдзілі пару разоў, да Ваўкавыска. А раз нават і ў Гродно прыягджалі... Калі не мог вязці я, то Міхась з Данілам Кісляком з-за Нёмна егдзіў... Ён быў калекам, немцы на яго падумаць не маглі!.. Мы абодва былі сувязнымі. А з вінтоўкай — толькі на фронце ваяваў. Дый якое было там ваяванне — насіў яе, пачапіўшы за плячо, альбо вазіў, піхнуўшы ў воз пад сено, каб не намакала ды потым не ржавела, бо тады аніяк не дачысцішса.

А якія вы гераічныя ўчынкі пра сябе ведаеце?

Учы-ынкі? — сумеўся ветэран.

Клас выбухнуў, як па камандзе:

Ага-а!

Гераі-ічныя!

I стра-ашныя, каб — ы-ы-ых!..

Альбо — вельмі смешныя!

I многа-многа раскажыце!

Мы будзем вас слухаць!

Гм, пра што вам такое паведаць...

У пачатку лютага медсанбат яго апынуўся каля Пазнані. Каторы тыдзень стаяла макрэнь — марасіў дождж са снегам, і ўсе былі мокрымі. Медсанбат перакідвалі з месца на месца. Яны часта блыталі дарогу, траплялі пад абстрэл. Пачынаюць бухаць снарады, міны, і што тады якому-небудзь пехацінцу — упаў у баразну альбо нырнуў у яміну ці варонку, ляжы сабе ды чакай, пакуль агнявы той вал пранясе. З коньмі так не схаваешся.

I немец тады іх нашаткаваў. Не дай бог колькі!

Перад Лаўрэнавымі вачыма адразу паўстала лагчына над чужой рэчкай, уся заваленая магутнымі конскімі тушамі — з надзьмутымі, як мячыкі, бліскучымі і пацямнелымі ад дажджу жыватамі, з выстаў-ленымі, бытта ўсім напаказ, адшліфаванымі да бляску, падковамі, з якімісьці кплівымі ўсмешкамі, што навечна застылі на вышчараных конскіх зубах, ад чаго і мёртвыя буланыя і буланчыкі, гнядыя і сіўкі, саўрасыя і вараныя ўсё яшчэ як бы заліваліся страшэнным рогатам смерці ды з папрокам крычалі — паглядзіце, людзі, паўзірайцеся, што вы з намі, такія-сякія, зрабілі! Вы паміж сабой аніяк не падзеліце і ваюеце, але ж пры чым тут мы-ы-ы-ы?!

Медсанбат размясцілі нарэшце на нейкім ацалелым хутары. Багатым, мабыць. Мураваныя будынкі гумна, дома, хлявоў, стайняў і свірнаў былі даўзёрнымі ды масіўнымі. Сцены мелі тоўстыя, як у крэпасці, і падворак закрывалі з усіх бакоў. Нямецкая авіяцыя каторы ўжо дзень не паказвалася ўвогуле, таму медыкі, нарэшце, адчулі палёгку — ва ўтульных, цёплых ды з моцнымі сценамі пакоях баўэра заняліся сваёй справай — ратаваннем параненых.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)