Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 260
Перейти на страницу:

— А за што вас, прабачце, сюды? — стрымана запытаўся ён нябачнага ў цемры шапялявага Эсэра.

— А нізашто. Непаразуменьне выйшла.

— У іх непаразуменьня не бывае! — нэрвова заварушыўся побач Блатняк. — Ім трэба каго-небудзь шлёпнуць. I цябе першага.

— Шлёпнуць, канечне. Калі так доўга ня кормяць, — шапялява пагадзіўся Эсэр.

— Ня кормяць і не страляюць, — сказаў Блатняк.

— Можа, чакаюць, калі самі ногі працягнем? Каб на патроны не расходавацца.

— Не, царскія сатрапы такога не дапускалі, — сказаў Эсэр. — У турме ўсё ж кармілі. Кепска, праўда, але кармілі.

— У іх там няўпраўка выйшла — аўтамабіль сапсаваўся, — зазначыў Блатняк.

— Думаеш, адрамантуюць і прывязуць прысмакі?

— Не. Адрамантуюць, і нас — у Гунькін роў.

Паручнік прыслухоўваўся да іх невясёлай размовы і разумеў, што ягоных суседзяў трывожыў той жа клопат пра ўласнае жыцьцё, які назаляў і яму. Зрэшты, што ж, усё натуральна, што яшчэ магло трывожыць людзей у гэтым чэкісцкім склепе? I спадзяванкі на жыцьцё былі ў іх гэткія ж хліпкія, як і ў яго.

Недзе ў калідоры непадалёк пачуліся галасы, грубыя, патрабавальныя крыкі: «Выходзь! Быстра, тваю маць…», брыдкая салдацкая лаянка. Падобна, там усчалася тузаніна ці нават бойка, чуўся тупат шматлікіх ног, нешта моцна выцяла ў сьцяну — аж здрыгануліся прыхінутыя да дзьвярэй паручнікавы плечы. Агідны ветрык небясьпекі дзьмухнуў у цемрадзі сьмярдзючай камэры, усе насьцярожана прымоўклі, чакалі, што вось-вось адчыняцца і іхныя дзьверы. Але дзьверы пакуль не расчыняліся, а тупат і тузаніна сталі аддаляцца, мабыць, там кіравалі на выхад.

— Цяпер ці ня наша чарга? — паныла ўздыхнуў Эсэр.

Яму ніхто не адказаў, усе маўчалі, і пасьля маркотнае паўзы першы раздумна загаманіў Блатняк:

— А я якраз перад тым, як сцапалі… гуляш не даеў. Такі быў смачны гуляш. Каб ведаў…

— За жыцьцё не наеўся, перад сьмерцю не наліжасься, — сказаў Стары.

— Што праўда, то праўда! — падхапіў Эсэр. — Як помню сябе, усё есьці хацеў. I на волі, і ў турмах.

— А што, многа сядзеў? — пацікавіўся Блатняк.

— Хапала!

— Я ж казаў: трэба даваць дзёру! — нэрвова зашапатаў Блатняк. — А то давядуць, што ног не пацягнеш. Калі да таго ня стрэльнуць.

— Я ня супраць, — ціха адгукнуўся Эсэр. I з кутка разважна азваўся Стары:

— Вы думаеце, гэта магчыма? Гэта ж вельмі рызыкова, мабыць?

— А кулю ў лоб атрымаць не рызыкова?

Размова прыпынілася, і паручнік падумаў, што, відаць, іншага не застаецца. Ужо яго ЧК не памілуе, расквітаецца за ўсё. I за дваранскае паходжаньне, і за афіцэрства, і за рэвальвэр у рэчмяшку. Але гінуць у гэтым сьмярдзючым сутарэньні ці ў Гунькіным рове было пагана і страшна. Такога сабе канца паручнік ужо не чакаў. Ды яшчэ ў гэткай кампаніі. Усе ягоныя продкі ляжалі пад якімі-ніякімі помнікамі на старых сельскіх могілках ля невялічкай праваслаўнай царкоўкі, усе памерлі сваёю сьмерцю, у сваіх пасьцелях. А дзе давядзецца легчы яму?

— А і праўда, — зашапялявіў Эсэр. — Як адчыняцца дзьверы, калі каго прывядуць… Кінуцца і — за вінтоўку.

— Хто кінецца? — сказаў Стары. — Я пажылы. Ды хворыя суставы: раматус…

— Я б кінуўся, — працягваў Эсэр. — Ды ў мяне рука вывіхнутая. Як вялі, білі. Сапсулі руку.

Паручнік маўчаў, ён думаў. Трэба было штосьці ўзгадніць у душы, усё ж тая думка ўзьнікла для яго нечакана. Канечне, рукі ў яго не былі вывіхнутыя, пакуль што ад голаду ён не зьнясілеў. Але яму трэба было хоць бы адчуць нейкі давер гэтых людзей, каб нешта браць на сябе.

— Дык вось жа ў нас вайсковец, — падказаў Блатняк, — ты ж вайсковец, ага? — зьвярнуўся ён да паручніка.

— Вайсковец.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)