Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 260
Перейти на страницу:

I як угледзелі — тое было трохі дзіўна: як сярод стракатага вакзальнага люду выбралі менавіта яго? Пагоны ён спароў яшчэ ўзімку пасьля аднаго мітынгу, нядаўна памяняў афіцэрскую фуражку на аўчыную салдацкую папаху. Праўда, гузікі на шынялі выдавалі яе афіцэрскае паходжаньне, але ў такіх шынялях цяпер хадзілі, хто хочаш: і былыя афіцэры, і шарагоўцы, і нават цывільныя. Можа, дарма перад тым пагаліўся ў вакзальнай прыбіральні і выглядаў ня надта зьверавата, нават даволі прыстойна па цяперашнім часе. Ён ціха сядзеў сабе на дубовай лаве — сярод тлуму, гаманы і куродыму прасторнай вакзальнай залі, чакаў свайго цягніка, які павінны быў прыйсьці позна ўначы, і яму неяк трэба было забавіць гадзіны чатыры часу. I тут яны падышлі. Ён убачыў іх яшчэ здаля, гэтых патрульных у расхрыстаных шынялях з чырвонымі шкуматамі на рукавах — яны трэсьлі нейкую крыклівую кабеціну каля ўваходу, і ён падумаў тады: можа, выйсьці куды — у прыбіральню ці на пэрон? Але ягоны выхад у такі момант падобны быў на ўцёкі, і ён застаўся там, дзе сядзеў, нават прыплюшчыў вочы — бы дрэмле. Ды марна. Яны таксама згледзелі яго ці не ад парога, паволі, ленай хадой між клумкаў і валізаў падышлі менавіта да яго, і чарнавусы патрульны з вырачанымі вачыма тузануў яго за рукаво: «Эй, грамадзянін, дакумэнты!» Ён знарок замаруджана, бы са сну, расшпіліў шынэлак, дастаў з гімнасьцёркі вайсковы білет, вядома ж, чужы, на імя старшага унтэр-афіцэра Сяркова, які, аднак, ня дужа зацікавіў патрульных, і тыя нават не разгарнулі яго. «Ахвіцэр?» — зласьліва запытаўся лупавокі. «Унтэр-афіцэр, там жа напісана», — кіўнуў на дакумэнт паручнік. «Ды ахвіцэр, па мордзе відаць», — сказаў другі, маладзейшы, з уважлівым выразам тонкага, бадай, інтэлігентнага твару. «А дзе чамайдан?» — «Які чамайдан?» — спытаў паручнік. «А то што?» — паказаў лупавокі на рэчмяшок, што ляжаў побач на лаве, і тут жа падхапіў яго. Яны ўмомант разьвязалі лямкі, лупавокі спрытна запусьціў у рэчмяшок нямытую, з жоўтымі пазногцямі руку. Яго праставаты твар раптам насьцярожыўся, вочы яшчэ больш вырачыліся, і рука спаважна выцягнула з рэчмяшка знаёмы пакунак. «Ага, аружыя! Во контра!» Учуўшы тое, паручнік зразумеў, што ягонае падарожжа прыпыненае, як бы не прыпынілася і жыцьцё.

Праўда, у ЧК яго ня білі і нават не дапытвалі, толькі запісалі ў тоўстую рэгістрацыйную кнігу і, пасьля вобыску, павялі ў склеп. Змрочны сьмярдзючы калідор у тым склепе паварочваў кудысьці ўбок, дзе іх сустрэў новы канваір зь вінтоўкай, які ціха буркнуў: «Куды гэтага?», і той, што ішоў ззаду, адказаў: «У сёмую, сказалі». «У сёмую, дык у сёмую», — адказаў сустрэчны, і яны ўтрох пайшлі ў самы канец калідора. Аднекуль чулася прыцішаная гамана людзей, паасобныя словы. Відаць па ўсім, людзей тут сядзела нямала, і ў гэты час, мусіць, яшчэ ня спалі. Ці, можа, яшчэ не дазвалялася спаць.

Як толькі расчыніліся дзьверы тае сёмае камэры, паручніка дужа штурханулі ззаду, і, спатыкнуўшыся, ён паваліўся на нечыя целы. Той, каго ён найбольш патрывожыў, злосна, па-блатняцку, вылаяўся, паручнік выціснуў «прабачце», якое, аднак, засталося без адказу. Ён неяк узгрэбся на босыя ногі, ня ведаючы, куды ступіць ад дзьвярэй, пастаяў у маўклівым зьняменьні. Ля яго ног варушыўся патрывожаны ім чалавек, нешта бурчэў, іншыя маўчалі. Здаецца, народу тут было поўна, у застаялым паветры сьмярдзела потам чалавечых целаў, прэлай вопраткай і мачой, — то быў знаёмы для кожнага акопніка салдацкі смурод. Счакаўшы хвіліну, ня ў стане асвойтацца ў цемрадзі, ён сказаў, каб не маўчаць:

— Нічарта ня бачу…

— I ня ўбачыш да заўтра. Мы тут, бы краты, — адказаў яму нехта, дужа шапялявячы.

— Во як! Вайскоўцы ёсьць?

— Наўрад. Будзеш першы.

— I, можа, апошні, — буркнуў той, з-пад ягоных ног.

— Хай так, — больш бадзёра сказаў паручнік і апусьціўся там, дзе стаяў — плячамі да самых дзьвярэй. Здаецца, першае знаёмства адбылося. Хаця наўрад ці яго цікавіла цяпер якое знаёмства, у ягоным становішчы дапякаў адзін клопат — што далей? Але адказ на яго, мабыць, не залежаў ад гэтых людзей. Ягонае ж тут зьяўленьне, відаць, кагось зацікавіла.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)