Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 100
Перейти на страницу:

— А што зробіць з намі пасля ягамосць Караль Радзівіл? — асцярожна папытаўся Вайніловіч.

Марыконі раззлавана фыркнуў:

— Радзівілы таксама не ўсемагутныя. Прыйдзе сіла і на іх!

— Вось як… — працягнуў Вайніловіч. — Чуў я, што хутка на Літве з’явіцца адна святыня… дужа магутная… І аб’явіцца яна ў руках наступнага караля, якога ніхто не пераможа. І гэта, магчыма, будзе не Радзівіл. Вы нічога не чулі пра гэтую святыню?

Голас рэктара гучаў мякка, як быццам ён асцярожна раскладаў сіло са слоў.

— Нічога, — коратка адказаў Марыконі.

— А што за святыня? — зацікавіўся Длускі.

— Тая, якую варта вярнуць у Рым, святому прастолу, — гэтак жа мякка, але з затоенай пагрозай, прамовіў рэктар. — Запэўніваю вас, што той, хто гэта зробіць, займее магутную падтрымку ад касцёлу… Калі ж не — накліча на сябе вечны праклён.

— Я б на месцы вашай правялебнасці не надта верыў чуткам, — суха прамовіў Марыконі.

— Наш айцец Ігнаці Лаёла вучыў быць пільнымі да ўсяго… — мякка запярэчыў Вайніловіч. — Пад кожным недарэчным забабонам можа выявіцца рэальная таямніца альбо пракуды д’ябальскія. У Полацку нашыя браты з ласкі караля-нябожчыка Стафана Баторыя збудавалі касцёл Святога Стафана. Падчас будоўлі сустрэліся з дзіўнымі з’явамі… І чуткамі.

Езуіт памаўчаў, відаць, чакаючы каментароў, не дачакаўся і працягнуў:

— Магчыма, пан Марыконі, вы нешта даведаецеся пра пэўную святую рэч, і падкажаце тым, хто на яе палюе, як трэба ўчыніць.

— Калі раптам даведаюся, васпан, падкажу, — холадна запэўніў Марыконі.

— І галоўнае — ні слова пра нашыя намеры нават на споведзі! Лепей да мяне на споведзь прыходзьце! — напаўжартоўна папярэдзіў Вайніловіч.

Калі свечка былі затушаная, дзверы кабінету зачыніліся і крокі на калідоры змоўклі, шкаляры наважыліся пакінуць куфар. Пранцысь з палёгкай расцёр знямелы бок…

— Яны ж на ключ кабінет зачынілі! — з роспаччу прашаптаў Міхась.

Але Пранціш толькі паблажліва паляпаў малодшага сябрука па плячы… Пасля навукі Лёдніка Вырвіч мог узначаліць банду злодзеяў і шарыцца па дамах, нягледзячы ні на якія засовы — праўда, доктар ашалеў бы, каб такое пачуў.

На вуліцы быў холад сабачы… Раптам паваліў мокры снег. Шкаляры подбегам рушылі да інтэрнату… Сталі пад дрэвам.

— Ну, слава святому Францыску, абыйшлося! — радаваўся Міхась. — Шабля твая ў цябе, ніхто нас не ўбачыў! Чаго ты кіслы, як капуста?

— Мне не падабаецца справа з Валадковічам… — прыгнечана прызнаўся Вырвіч. — Гэта не высакародна — без суда і закону расстраляць шляхціца.

Дзесьці на Верхнім рынку забрахаў сабака, і яму адазваліся супляменнікі па ўсім горадзе.

— А што табе да Валадковіча? — паціснуў плячыма Гулец. — Каб перастрэў яго дзесь, думаеш, ён бы цябе дукатамі асыпаў? Лупцаваць бедных шляхціцаў бізунамі, як ён — гэта, па-твойму, высакародна?

Вырвіч уздыхнуў, адчуваючы сябе апошнім дурнем. Але ўжо ведаў, што не можа ўчыніць іначай.

— Трэба яго папярэдзіць.

Гулец ажно падскочыў.

— Ну ты вар’ят! Яго ж і ў Менску няма.

— Можа, праз суддзю… Юдыцкага таго… — неахвотна прагаварыў Вырвіч, успамінаючы непрыемныя хвілі свайго і Лёдніка зняволення, і як Юдыцкі разбіў доктару лоб, і пагражаў праверыць Пранцысева шляхецтва…

Але нават дзеля помсты ворагу сармацкія ідэалы прадаваць нельга. Двубой — так… Перайграць ворага, перамудрыць — пачэсна. Схапіць гуртам аднаго ды расстраляць — ганьба! Няхай ён тройчы заслугоўвае. Цяпер Пранціш разумеў, чаму Лёднік збіраўся лекаваць у лесе параненага канваіра, што не перашкодзіла б яму раней ці пазней засячы свайго пацыента шабляй у бойцы. Высакародны чалавек — гэта той, у каго ёсць прынцыпы, якія ён не пераступіць нават дзеля ўласнага выратавання.

Міхась Міцкевіч відавочна не разумеў, чаму атаман раптоўна стаў на бок Радзівілаў, і Вырвіч не стаў яго цягнуць з сабой. Папрасіў толькі скінуць з вакна свечку, крэсіва і крэйду.

У Вырвіча намаляваўся цікавы план, які спалучаў салодкую помсту і выкананне сармацкага доўгу. Дом на Падгорнай нездарма быў названы праклятым. Пару гадоў таму жыла там прыгожая паненка, было ў яе два заляцаннікі, адзін, як водзіцца, стары і багаты, другі — малады і бедны. Паненка ахвотна памяняла б іхнія якасці, што дазволіла б ёй нарэшце вызначыцца, а пакуль тлуміла галаву абодвум. А калі бедны шляхціц пачаў афектавацца, пастанавіла: няхай прынясе ёй асаблівыя лілеі, што растуць толькі ў Нясвіжы, у аранжарэі палаца вялікага гетмана Казіміра Радзівіла Рыбанькі, і аддасць яна ўзамен сваё сэрца.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)