Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 199
Перейти на страницу:

— Прабач, — яшчэ раз пракрычаў Гары. Дын і Сімус працягвалі паміраць са смеху.

— У наступны раз, — глуха прамармытаў Рон, — лепш пастаў будзільнік.

Пазней, калі яны апрануліся, абараніўшыся ад непагадзі адразу некалькімі швэдрамі — тварэннямі місіс Уізлі, і ўзялі з сабой плашчы, шалікі і пальчаткі, узрушэнне Рона саслабла; ён ужо лічыў новы заклён Гары вельмі пацешным, настолькі, што, ледзь сеў за стол, распавёў пра здарэнне Герміёне.

— ….а потым зноў успыхнула святло, і я апынуўся на ложку! — Рон ухмыльнуўся і ўпіўся зубамі ў сасіску.

За ўвесь час гэтага вясёлага апавядання Герміёна ні разу не ўсміхнулася і зараз з халодным неўхваленнем звярнулася да Гары.

— А заклён, выпадкова, не з твайго знакамітага падручніка? — запыталася яна.

Гары нахмурыўся.

— Чаму ты заўсёды адразу думаеш самае горшае?

— З яго?

— Ну… так, а што?

— Значыць, ты вось так папросту ўзяў невядомы, да таго ж напісаны ад рукі, заклён і вырашыў паглядзець, што атрымаецца?

— Якая розніца, ад рукі або не ад рукі? — спытаў Гары, наўмысна ігнаруючы другую частку пытання.

— Таму што яно наўрад ці ўхвалена Міністэрствам Магіі, — адказала Герміёна. — А яшчэ, — дадала яна, убачыўшы, што Гары і Рон закацілі вочы, — таму што мне пачынае здавацца, што ваш Прынц — той яшчэ тып!

Гары і Рон адразу на яе зашыкалі.

— Гэта жарт! — выклікнуў Рон, перагортваючы бутэльку з кетчупам над сасіскамі. — Проста жарт, Герміёна, і ўсё!

— Падвешваць чалавека ўніз галавой за шчыкалатку? — удакладніла Герміёна. — Хто стане марнаваць час і сілы на вынаходства падобных жартачак?

— Фрэд і Джордж, напрыклад, — Рон паціснуў плячамі, — вельмі нават у іх духу. Або, э-э…

— Мой тата, — сказаў Гары. Ён успомніў толькі зараз.

— Што? — дружна звярнуліся да яго Рон і Герміёна.

— Ён карыстаўся гэтым заклёнам, — растлумачыў Гары. — Я… Мне Люпін сказаў

Апошняе не адпавядала ісціне; у рэчаіснасці, Гары сваімі вачамі бачыў, як яго бацька наклаў гэты заклён на Снэйпа, але пра гэтае наведванне Віра Памяці ён Рону і Герміёне не распавядаў. А цяпер яму ў галаву прыйшла адна выдатная думка: што, калі Прынц-Паўкроўка?...

— Можа, і твой тата таксама, Гары, — сказала Герміёна. — але толькі не ён адзін. Калі ты забыўся, нагадваю: мы калісьці бачылі, як гэтым заклёнам скарысталіся адразу некалькі чалавек. Яны падвесілі над зямлёй спячых, безабаронных людзей і прымусілі іх лётаць у паветры.

Гары з упалым сэрцам утаропіўся на яе. Цяпер ён і сам успомніў выхадку Пажыральнікаў Смерці на чэмпіянаце па квідышу. Рон вырашыў яго падтрымаць і палка заявіў:

— Гэта зусім іншае! Яны выкарысталі заклён у зло. А Гары і яго бацька проста жартавалі. Ты не любіш Прынца, Герміёна, — Рон сурова паказаў на яе сасіскай, — таму што ён лепш цябе разбіраецца ў зеллеварэнні…

— Якое глупства! — выклікнула Герміёна, счырванеўшы. — Але я лічу, што калі не ведаеш, для чаго прызначаны заклён, карыстацца ім безадказна, і перастань зваць яго “Прынц”, як быццам гэта тытул, я ўпэўнена, што гэта дурная мянушка, і наогул, па-мойму. Ён не вельмі добры чалавек!

— Не разумею, з чаго ты ўзяла! — прыснуў Гары. — Патэнцыйны Пажыральнік Смерці не стаў бы выхваляцца тым, што ён “паў”, дакладна?

Не паспеўшы скончыць фразу, Гары ўспомніў, што яго бацька — чыстакроўны чараўнік, але адразу адкінуў гэтую думку, пра гэта ён падумае пазней….

— Пажыральнікі Смерці не могуць быць усе без выключэння чыстакроўнымі, у свеце не так шмат чараўнікоў, — упарта запярэчыла Герміёна. — Думаю, што большасць — паўкроўкі, якія прыкідваюцца чыстакроўнымі. А ненавідзяць яны толькі магланароджаных і з радасцю прынялі бы цябе і Рона.

— Мяне? Ды ні завошта! — Рон абурана махнуў на Герміёну відэльцам; кавалак сасіскі зляцеў і патрапіў у галаву Эрні МакМілану. — Уся мая сам’я — так званыя здраднікі крыві! Для Пажыральнікаў Смерці гэта ўсё роўна, што магланароджаныя!

— А мяне, вядома, прынялі бы з распасцёртымі абдымкамі, — саркастычна заўважыў Гары. — Мы наогул былі бы лепшымі сябрамі, калі бы толькі яны ўвесь час не спрабавалі мяне укакошыць.

Рон засмяяўся, і нават Герміёна мімаволі ўсміхнулася, але тут іх адцягнула з’яўленне Джыні.

— Гэй, Гары, мяне прасілі ўручыць табе вось гэта.

Яна працягнула яму пергаментны скрутак, надпісаны знаёмым касым почыркам.

— Дзякуй, Джыні… Гэта пра наступны ўрок з Дамблдорам, — сказаў Гары Рону і Герміёне, разгортваючы скрутак і хутка прабягаючы вачамі ліст. — У панядзелак вечарам! — Яму нечакана стала лёгка і радасна. — Джыні, жадаеш пайсці з намі ў Хогсмід? — прапанаваў ён.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)