Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 199
Перейти на страницу:

Хвалявацца, паміж тым, не трэба было: Рон узяў адзін, два, тры, чатыры, пяць мячоў запар. Гары, ледзь стрымліваючыся, каб не далучыцца да ўсеагульных захопленых крыкаў, вырашыў сказаць МакЛагену, што, да яго глыбокага шкадавання, Рон, на жаль, перамог. Ён радасна павярнуўся назад — і літаральна ў цалі ад свайго носу ўбачыў чырвоную фізіяномію МакЛагена. Гары ў страху адступіўся.

— Яго сястрыца не вельмі імкнулася, — люта вымавіў МакЛаген. На яго скроні пульсавала жылка, зусім як тая, што зачароўвала Гары пры гутарках з дзядзькам Вернанам. — Яна яму падыгрывала.

— Глупства, — холадна запярэчыў Гары. — Адзін мяч ён ледзь не прапусціў.

МакЛаген пагрозліва ступіў да Гары, але на гэты раз той не адступіў.

— Дай мне паспрабаваць яшчэ.

— Не дам, — сказаў Гары. — У цябе быў шанец. Але Рон узяў пяць мячоў. Ахоўнікам будзе ён, гэта дакладна і справядліва. Сыдзі з дарогі.

На імгненне яму здалося, што МакЛаген збіраецца яго стукнуць, але той толькі скурчыў гідкую грымасу ікінуўся прочкі, вырыгваючы заклёны.

Гары павярнуўся да сваёй новай каманды. Усе яму ўсміхаліся.

— Малайчыны, — хрыпла пахваліў ён. — Выдатна гулялі…

— Ты проста геній, Рон!

Зараз гэта была Герміёна; яна бегла да іх з трыбун. Лаванда Браўн з вельмі незадаволеным выглядам выдалілася пад руку з Парваці. Рон быў надзвычай ганарлівы і нават, здавалася, стаў вышэй ростам; ён шчасліва круціў галавой, усміхаючыся камандзе і Герміёне.

Гары прызначыў першую трэніроўку на наступны чацвер, паля чаго яны з Ронам і Герміёнай развіталіся з астатнімі і накіраваліся да Хагрыда. Імжа нарэшце спынілася, скрозь аблокі нясмела прагледжвала бледнае сонца. Гары страшна прагаладаўся; ён спадзяваўся, што ў Хагрыда знойдзецца што-небудзь паесці.

— Я думаў, што прапушчу чацвёрты мяч, — радасна казаў Рон. — Бачылі, як хітра Дэмельза яго закруціла…

— Так, ты быў проста пышны, — захоплена раскрыўшы вочы, пацвердзіла Герміёна.

— Ужо лепей, чым МакЛаген, — з непараўнальным самазадавальненнем сказаў Рон. — Бачылі, як ён ірвануў не туды на пятым мячы? Быццам пад заклёнам Канфундус…

Да здзіўлення Гары, Герміёна раптам вельмі счырванела. Рон нічога не заўважыў; ён быў вельмі захоплены апісаннем сваіх подзвігаў.

Перад халупай Хагрыда стаяў прывязаны Клювакрыл, велічэзны шэры гіпагрыф. Убачыўшы рабят, ён павярнуў да іх сваю масіўную галаву і заляскаў вострай, як брытва, дзюбай.

— Жах якой, — нервова пралапатала Герміёна. — Усёткі ён вельмі страшны.

— Кінь, ты ж на ім лётала, — адклікнуўся Рон.

Гары ступіў наперад і нізка пакланіўся гіпагрыфу, гледзячы яму прама ў вочы і не міргаючы. Праз некалькі секунд Клювакрыл таксама апусціўся ў паклоне.

— Як пажываеш? — ціха спытаў Гары і падышоў бліжэй, каб пагладзіць звера па аперанай галаве. — Нудзішся па ім? Але табе ж добра тут з Хагрыдам, так?

— Гэй! — гучна паклікаў нечы голас.

З-за кута халупы выскачыў Хагрыд у вялікім квятчастым фартуху, з мяшком бульбачкі ў руках. Следам паявіўся велізарны нямецкі дог Клык; ён гулка гаўкнуў і кінуўся наперад.

— Адыдзіце! Ён вам зараз пальцы… а-а.. Гэта вы.

Клык скакаў на Рона і Герміёну, спрабуючы лізнуць іх у вушы. Хагрыд секунду пастаяў, гледзячы на рабят, потым рашуча павярнуўся і ўвайшоў у хату, зачыніўшы за сабой дзверы.

— Кашмар! — выклікнула ўзрушаная Герміёна.

— Не хвалюйся, — змрочна кінуў Гары, падышоў да дзвярэй і гучна пастукаў.

— Хагрыд! Адчыні, нам трэба з табой пагаварыць!

Знутры не раздавалася ні гуку.

— Калі не адчыніш, мы яе падарвем! — Гары выцягнуў чарадзейную палачку.

— Гары! — з дакорам выклікнула Герміёна. — Не будзеш жа ты…

— Яшчэ як буду! — адказаў Гары. — Адчыні…

Нічога больш ён сказаць не паспеў: дзверы, як і спадзяваўся Гары, расхінуліся. На парозе стаяў угневаны Хагрыд. Нягледзячы на квятчасты фартух, выглядаў ён грозна.

— Я — настаўнік! — зароў ён, звяртаючыся да Гары. — Настаўнік, Потэр! Ты не смееш выбухаць мае дзверы!

— Выбачце, сэр, — адказаў Гары, падкрэсліўшы апошняе слова, і схаваў палачку ва ўнутраную кішэнь.

Хагрыд збянтэжыўся.

— З якіх часоў ты звяртаешся да мяне “сэр”?

— З тых часоў, як ты завеш мяне “Потэр”!

— Ага, вельмі дасціпна, — прабурчаў Хагрыд, — абхіхікаешся! Злавіў старога дурня, так? Добра ўжо, уваходзьце, маленькія няўдзячныя…

Хмурна бурчучы, ён адступіў назад і даў рабятам прайсці. Герміёна спалохана прашмыгнула ў халупу ўслед за Гары.

— Ну? — буркліва сказаў Хагрыд, калі Гары, Рон і Герміёна расселіся за велізарным драўляным сталом. Клык адразу паклаў галаву Гары на калена і абслініў яму адзежу. — У чым справа? Пашкадавалі мяне? Думалі, я тут з нуды дыхну або што?

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)