Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Гандлюеш? — спытаў Гары, гледзячы на барахло Мундунгуса.
— А чаго, жыць-то трэба, — адказаў Мундунгус. — Дай-ка сюды!
Рон нагнуўся і падабраў нейкі срэбны прадмет.
— Хвіліначку, — павольна вымавіў ён. — Гэта нешта знаёмае…
— Дзякуй! — загарланіў Мундунгус, выхопліваючы ў Рона кубак і запіхваючы яго ў чамадан. — Ну, убачымся… ОЙ!
Гары схапіў Мундунгуса за горла і прыціснуў да сцяны паба. Моцна трымаючы яго адной рукой, іншай ён выцягнуў палачку.
— Гары! — завішчала Герміёна.
— Ты сцягнуў гэта з хаты Сірыўса, — працадзіў Гары. Ён стаяў практычна нос да носу з Мундунгусам і ўдыхаў малапрыемны пах застарэлага тытуню і спіртнога. — Там фамільны герб Блэкаў.
— Я… не.. чаго? — захлынуўся Мундунгус, паступова барвавеючы тварам.
— Ты што зрабіў? Забраўся да яго ў хату, як толькі ён памёр, і ўсё абчысціў?
— Я..не…
— Вярні!
— Гары, не трээба! — ускрыкнула Герміёна, убачыўшы, што Мундунгус пачаў сінець.
Раздаўся грукат, і Гары адчуў, што яго рукі самі сабой адляцелі ад горла Мундунгуса. Той, хапаючы ротам паветра і захлёбваючыся сліною, падхапіў упалы чамадан і — ЧПОК! — імгненна дэзапарыраваў.
Гары гучна вылаяўся і павярнуўся вакол сваёй восі, каб зразумець, куды дзеўся Мундунгус.
— ВЯРНІСЯ ЗЛАДЗЮГА!...
— Бескарысна, Гары.
Невядома адкуль паявілася Тонкс з мокрымі ад снегу мышынымі валасамі.
— Мундунгус, мабыць, ужо ў Лондану. Крычаць зусім не трэба.
— Ён выкраў рэчы Сірыўса! Выкраў!
— Так, і тым не менш. — Тонкс, здавалася, зусім не ўсхвалявала гэтае паведамленне, — не трэба тырчаць на холадзе.
Яна прасачыла, каб яны ўвайшлі ў “Тры мятлы”. Апынуўшыся знутры, Гары тут жа выпаліў:
— Ён выкраў рэчы Сірыўса!
— Ведаю, Гары, толькі не крычы, калі ласка, людзі глядзяць, — прашаптала Герміёна. — Ідзі, сядзь, я табе прынясу папіць.
Герміёна вярнулася з трыма бутэлькамі Слівачнага піва, але Гары ніяк не мог супакоіцца.
— Няўжо Ордэн не ў стане прыструніць Мундунгуса? — ціха але вельмі гнеўна запытваў ён. — Прымусіць спыніць красці з штаб-кватэры ўсё, што не прывінчана да падлогі?
— Ш-ш-ш! — у поўным адчаі зашыкала Герміёна, аглядаючыся, ці не падслухоўвае хто; побач сядзела пара чараўнікоў, якія з велізарнай цікавасцю ўтаропіліся на Гары. А непадалёк гультаявата падпіраў калону Забіні. — Гары, на тваім месцы я бы таксама абурылася, бо гэта, увогуле, твае рэчы…
Гары папярхнуўся Слівачным півам; ён зусім забыў, што валодае хатай на плошчы Грымма.
— Так, гэта мае рэчы! — выклікнуў ён. — Нядзіўна, што ён мне не ўзрадаваўся! Добра, пачакай! Вось я скажу Дамблдору! Мундунгус толькі яго і баіцца.
— Добрая думка, — прашаптала Герміёна, відавочна цешачыся таму, што Гары пачынае астываць. — Рон, на што гэта ты ўтаропіўся?
— Ні на што, — Рон імгненна адвёў вочы ад барнай стойкі, але Гары выдатна зразумеў, што яго сябар спрабаваў выглядзець пышнацелую барменку, мадам Размерту, да якой даўно ўжо быў неабыякавы.
— Наколькі я разумею, тваё “нішто” адправілася ў кладоўку за Аневіскі, — атрутна працадзіла Герміёна.
Рон не звярнуў увагі на калючасць і пацягваў свой напой, захоўваючы, як яму здавалася, годнае маўчанне. Гары думаў пра Сірыўса — ён усё роўна ненавідзеў гэтыя срэбныя кубкі. Герміёна барабаніла пальцамі па стале; яе погляд кідаўся паміж барнай стойкай і Ронам.
Як толькі Гары дапіў апошнія кроплі, яна сказала.
— Можа, на сёння хопіць? Пойдзем у школу?
Хлопчыкі кіўнулі, паход відавочна не задаўся, а надвор’е з кожнай хвілінай станавілася ўсё горш. Яны шчыльна захуталіся ў плашчы, абматаліся шалікамі і надзелі пальчаткі; затым услед за Кэці Бэл і яе сяброўкай вышлі з паба і па змёрзлым брудзе папляліся ўздоўж Высокай вуліцы. Гары увесь час вяртаўся думкамі да Джыні. Яны яе так і не сустрэлі. Зразумела: яны з Дынам, вядома ж, сядзяць у кафэ мадам Падыфут — гняздзечку ўсіх закаханых…. Ён нахмурыўся, прыхіліў галаву, ратуючыся ад мокры х снежных віхур, і закрочыў далей.
Праз некаторы час Гары заўважыў, што галасы Кэці Бэл і яе сяброўкі, якія данасіў да яго вецер, пачалі рабіцца гучней, пранізлівей. Ён прыжмурыўся, узіраючыся ў іх размытыя фігуры. Дзяўчынкі спрачаліся пра штосьці, што было ў руцэ Кэці.
— Гэта цябе не датычыцца, Ліана! — пачуў Гары.
Дарога павярнула ўбок. Густыя ледзяныя крупы білі насустрач, заляпляючы акуляры Гары. Ён падняў руку ў пальчатцы, каб працерці іх, і тут Ліана паспрабавала вырваць у Кэці скрутак; тая пацягнула яго да сябе, і скрутак зваліўся на зямлю.