Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 107
Перейти на страницу:

“Замест таго, каб паглыбляцца ў інтэлектуальныя спрэчкі, да якіх большасць люду яшчэ не дарасла, езуіты правялі рэформу падрыхтоўкі святароў, узялі ў свае рукі школьную адукацыю, а прыхільнасць магнатаў здабыліі праз панегірыкі, якія раздзьмухалі радавую пыху. Праўда, і ў гэтай галіне дзейнасці пачатак паклалі пратэстанты, доказам чаго з’яўляецца твор Цыпрыяна Базыліка ў гонар Альжбеты Радзівіл, але не развілі яны гэтага літаратурнага жанру” (Kosman 1973: 167).

Складанне панегірычных вершаў уваходзіла ў праграму навучання, амаль кожны выпускнік калегіумаў і акадэміі быў здольны напісаць вершаваны твор, прысвечаны нейкай канкрэтнай жыццёвай падзеі: нараджэнню сына ў магната-апекуна, шлюбу дачкі суседа-шляхціца, заўчаснай смерці вядомага чалавека. Зразумела, што далёка не ўсе падобныя “віршы” можна назваць паэзіяй у сапраўдным значэнні гэтага слова: “Вершаваная форма была ў штодзённым амаль ужытку, як у хатнім, так і ў публічным жыцці, лёгка таму здагадацца, што пры такім становішчы рэчаў ёй неставала той узвышанасці, якая кранае сэрца, сілы і энергіі, словам – умоў, якія складаюць паэзію” (Кондратович 1862: 253).

Пераважная большасць вершаў у езуіцкіх панегірычных зборніках была на лацінскай мове, толькі зрэдку сустракаліся польскамоўныя творы. Такім чынам, можна гаварыць пра відавочную “лацінізацыю” паэзіі Беларусі на мяжы XVI - XVIІ стст. Заўважым, што шырокае распаўсюджанне лацінскай мовы з’явілася адным з істотных вынікаў дзейнасці езуітаў Вялікім Княстве Літоўскім. Да гэтага часу веданне “лаціны” як мовы антычнай і агульнаеўрапейскай культуры было прывілеяй вузкага кола асветнікаў-гуманістаў, а як мова каталіцкага богаслужэння – прафесійным абавязкам святароў у касцёлах. Толькі пасля адкрыцця ў Беларусі і Літве шматлікіх калегіумаў, заснавання ў 1579 г. Віленскай езуіцкай акадэміі лацінская мова зрабілася здабыткам адносна шырокіх слаёў арыстакратыі, шляхты і гараджан, прайшоўшых праз езуіцкую, найлепшую ў тыя часы, сістэму адукацыі.

Напісанне панегірычных вершаў мела, аднак, не толькі далёкія палітычныя мэты (выклікаць прыхільнасць караля і магнатаў, замацаваць уплыў ордэна і Контррэфармацыі ў цэлым), але і вельмі простыя, навучальна-дыдактычныя: авалоданне лацінскай мовай, а пазней і іншымі (нямецкай, італьянскай, гішпанскай). Вось чаму вершаў на лацінскай мове складалася ў сценах калегіумаў і акадэміі так шмат, хаця рэальны попыт на лацінамоўную вершаваную прадукцыю ў тагачасным шляхецкім грамадстве быў значна меншы, чым на польскамоўную: характэрна, што калектыўныя панегірычныя зборнікі ў гонар караля і магнатаў выдаваліся акадэмічнай друкарняй па-лацінску, а невялікія сямейна-рытуальныя віншаванні магнатам і прадстаўнікам заможнай шляхты пісаліся навучэнцамі ці выпускнікамі акадэміі па-польску і часта выдаваліся ў іншых друкарнях: М. Вітаслаўскага “Lutnia na wesele ... Ierzego Chodkiewicza ... i Sofiey Radziwiłówny ...” (Вільня, друк. Я. Карцана,1594). К. Кернавіскага “Epithalamium na wesele ... Piotra Kroszyńskiego ... i Anny Sokolińskiey...” (Вільня, друк. Я. Карцана, 1595), Г. Белазора “Epicedium na pogrzeb ... Anny Dorohostayskiey ...” (Вільня, друк. Акадэміі, 1596), В. Скараўца “Winszowanie ... Zofiey Chodkiewicowey z nowourodzonego syna Hieronima” (Вільня, 1598), Я. Сапегі “Epitalamium na wesele ... Leona Sapiehy ... i Elzbiety Radziwiłlowny” (Вільня, друк. Я. Карцана, 1599), Ш. Шляскага “Satyr wesoły z Kraiów Litewskich na kolęde... H. Chodkiewiczowi” (Вільня, 1606) і інш.

У новага пакалення паэтаў з’яўляюцца новыя куміры і новая магістральная тэма твораў: калі ў 80-х гг. XVI ст. самай папулярнай тэмай была вайна з Масковіяй і подзвігі Крыштафа Радзівіла Перуна (паэмы Ф. Градоўскага, Г. Пельгрымоўскага, А. Рымшы), то напачатку XVIІ ст. – вайна са Швецыяй і перамогі Яна Караля Хадкевіча: “Pieśń nowa Kalliopy Sarmackiej...” (1605) Х. Гашнеўскага, “Pamiątka, albo Cołumny niesmiertelności... (1605) Ш. Шляскага, “Sława losu szczęsliwego w Inflanciech...” (1605) Э. Жатускага, “Carolomachia...” (1606) В. Бойера. А Крыштаф Радзівіл Пярун з прычыны няўдач ў Інфлянтах стаўся нават незадоўга да сваёй смерці (1603 г.) аб’ектам насмешак і кпінаў у ананімных сатырычных вершах “Wojna Inflancka” (1601), “Inflancka litania (1601/1602).

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)