Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 107
Перейти на страницу:

Побач з вершам Я. Казаковіча ў “Дзесяцігадовай аповесці...” была змешчана невялічкая лацінамоўная эпіграма Яна Радвана. Праз тры гады творы гэтых паэтаў зноў з’яўляюцца пад адной вокладкай: у кнізе Я. Радвана “Radivilias sive de vita et rebus... Nikolai Radivili” (Вільня, друкарня Я. Карцана, 1588), прысвечанай памяці памёршага ў 1584 г. віленскага ваяводы і гетмана вялікага літоўскага Мікалая Радзівіла Рудага. Усе творы ў кнізе, акрамя вершаў Я. Казаковіча і ананімнай “Sławy na szczęśliwe zwycięstwo... Mikołaia Radziwiła... pod Kiesią...” – на лацінскай мове: празаічныя прысвячэнні Яна Абрамовіча, Андрэя Валяна, Яна Руцкага, вершы і героіка-эпічная паэма Я. Радвана. Відавочна, кніга прызначалася не толькі для айчыннага чытача, але і для замежнага, каб пашырыць славу пра подзвігі Мікалая Радзівіла па ўсёй Еўропе. Дзіўна, што Я. Казаковіч, які аднолькава добра валодаў і лацінскай, і польскай мовай, выбраў гэтым разам апошнюю.

Я. Казаковіч змясціў у “Радзівіліядзе...” тры вершаваныя прысвячэнні маладым Радзівілам: Юрыю, Янушу і Крыштафу, падпісаўшыся пад апошнім з вершаў: “Jan Kozak Litwin”. У гэтым “трыпціху” цесна пераплятаюцца паміж сабой матывы фунеральнай, прэфацыйнай, дэдыкацыйнай і геральдычнай паэзіі, што характэрна і для творчасці Я. Казаковіча, і для тагачаснай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага ў цэлым. Вершы змешчаны ў кнізе ў гонар памерлага чалавека, таму натуральнай бачыцца згадка пра Смерць, якая бязлітасна нішчыць усё на зямлі (фунеральныя матывы). Цэнтральным творам у кнізе з’яўляецца аднайменная паэма Я. Радвана, і Я. Казаковіч усхваляе перад чытачамі “залатое пяро выхаванка Падуі” (прэфацыйная мэта). Вершы прысвечаны ўнукам Радзівіла Рудага, і паэт заклікае маладых магнатаў быць годнымі славы продкаў, прыўмнажаць яе новымі подзвігамі (дэдыкацыйная функцыя). Матыў пераемнасці родавай славы з’яўляецца лейтматывам геральдычнай паэзіі (а таксама і героіка-эпічнай), як заклік ён выказаны ў вядомай эпіграме А. Рымшы “На гербы... Льва Сапегі”: “Подаваите жъ потомъкомъ, што маете зъ предъковъ!” (Статут 1588).

Варта падкрэсліць, што падобныя традыцыйныя заклікі набываюць у Я. Казаковіча выразную патрыятычную афарбоўку, як, напрыклад, у звароце да Януша Радзівіла:

...Radziwił Radziwiłów świętych drog nie miiay.

Tak długowieczna swemu domowi cześć wzniesiesz,

Kiedy cnotą oyczysta potomkom zaszwieciesz.

Day Boże, byś się w sławie tey rozkochał z duszę,

Jeszczeby Litwa miała swoie Kurciusze.

(Radvanas 1588)

У дэдыкацыйным трыпціху Я. Казаковіча прысутнічаюць найбольш папулярныя ў тагачаснай паэзіі вобразы: Смерці, Цноты, Славы, пры чым вобраз Славы з’яўляеецца цэнтральным (само слова “слава” паўтараецца дзевяць разоў). Гэта дае падставы меркаваць, што верш “Слава на шчаслівую перамогу Мікалая Радзівіла пад Кессю ў 1578 г.”, змешчаны ў “Радзівіліядзе...”, таксама выйшаў з-пад пяра Я. Казаковіча. Гэтае меркаванне падцвярджаецца акрамя таго стылёвым падабенствам твораў і агульным пачуццём “літвінскага” патрыятызму, выяўленаму ў іх. Напісаны ад імя персініфікаванай Славы верш ўяўляе сабой тыповы прыклад эпініцыі, вядомага са старажытных часоў і папулярнага ў эпоху Рэнесансу вершаванага жанру (грэцк. - epinikion, лац. - epinicium, carmen triumphale). Некаторыя вучоныя лічаць аўтарам “Славы...” Андрэя Сапегу (Fłorczak 1967: 243), што нібыта вынікае з фразы ў падтытуле твора: “Przez porucznika swego Pana Andrzeia Sapehę, woiewodzica Nowogrodzkiego”. Але насамрэч Андрэй Сапега з’яўляўся не аўтарам верша, а адным з галоўных герояў твора, “аўтарам” перамогі над маскоўскім войскам 21 кастрычніка 1578 г. пад Кессю:

Wszystko ślachetnym na łup Rycerzom zostało,

Ktorych sie wielkie męstwo w ten czas okazało.

Gdy сny Iendrzej Sapieha, twoy Porucznik śmiały,

Ktorego przodkow sprawy swoich nie wydały,

Gdy z wielka sława Moskwe przed laty biiali,

Lecz ich zacnym przykładem iak oni działali:

Przewiodszy swe fortelnie przez głębokie brody,

Uszykował na uffy bez trwogi y szkody.

(Radvanas 1588)

Верш у кнізе А. Рымшы і чатыры вершы ў кнізе Я. Радвана – такі сціплы творчы даробак Я. Казаковіча ў 80-х гг. XVI ст. Магчыма, некаторыя раннія вершы паэта да нас не дайшлі, але наўрад ці ў гэты час у яго былі ўжо асобна выдадзеныя творы.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя Я. Казаковіч таксама ахвотна змяшчае свае вершы ў кнігах іншых аўтараў: робіць ён гэта, відаць, на замаўленне фундатараў (К. Зяновіча, М. Зяновіча, М. Нарушэвіча, М. Фрацкевіча) альбо непасрэдна друкароў (Я. Карцана, Я. Марковіча, М. Пяткевіча).

У кнізе М. Т. Цыцэрона “O powinnościach” (Вільня, 1593), перакладзенай С. Кашуцкім, а выдадзенай Я. Карцанам, змешчаны два творы Я. Казаковіча: лацінамоўнае прысвячэнне Мікалаю Нарушэвічу, падпісанае “Joannis Cosacouicij Lit.” і польскамоўны верш “Na też księgi”. Адзначым, што паэт ведаў жанравую прыналежнасць сваіх твораў, пазначыўшы ў падтытуле першага: “Dodecastichon”, а ў падтутуле другога напісаўшы: “Epigramma Jana Kozakowicza”. Лацінамоўны верш адносіцца да дэдыкацыйнай паэзіі, польскамоўны – да прэфацыйнай (выконвае функцыю прадмовы да чытача), абодва яны ўзыходзяць да жанру эпіграмы (таксама як і іншыя разнавіднасці кніжнай паэзіі: геральдычныя вершы і звароты да Заіла).

1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)