Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
- Автор: Кавалёў Сяргей
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:
Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
Перейти на страницу:
Важнейшай, магістральнай тэмай паэзіі Беларусі 70 - 80-х гг. сталася тэма Лівонскай вайны і, шырэй, тэма гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Каб падкрэсліць сваю незалежнасць ад тагачаснай літаратурнай моды, ананімны аўтар рэлігійна-палемічнай паэмы “Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедэрацыі...” (Вільня, 1582) вымушаны быў спецыяльна папярэджваць чытача:
Nie wojnę wam moskiewską ni zamkow pobranie
Opisuje me pioro, nie ziem spustoszenie.
Macie o tym pisarzow bardzo dosyć wiele,
Co o tych rzeczach mądrze pisali i śmiele,
I nie wadzi ich czytać, gdy piorem rysują,
Prawdy pamięć wieczystą drugim zostawują.
Перейти на страницу: