Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 221
Перейти на страницу:

Жуковіч Васіль, нарадзіўся 07.11.1940 г. у вёсцы Забалацце Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1959 г. паступіў на філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута, з трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1964). У 1957-1959 гг. працаваў рабочым на будоўлях Берасця. У 1962-1971 гг. - літсупрацоўнік, загадчык сельскагаспадарчага аддзела рэдакцыі берасцейскай раённай газеты «Заря над Бугом». З 1971 г. - старшы рэдактар Берасцейскага тэлебачання, з 1972 г. - літсупрацоўнік газеты «Знамя юности», з 1973 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1981 па чэрвень 1982 г. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1956 г. Выдаў зборнікі вершаў «Паклон» (1974), «Мелодыя святла» (1976), «Суседства» (1982), «Цана цішыні» (1985), «Твая місія» (1988), «Разняволенне» (1990), аповесць «Як адна вясна...» (1980), кнігу для дзяцей «Тараскаў самакат» (1988), шэраг кніжачак-раскладанак.

Пераклаў зборнік К.Цвіркі для дзяцей «Салавейка» (1974), паасобныя вершы І.Якштаса, П.Грабоўскага, І.Няходы, Махтумкулі, У.Мэя, апавяданні А.Ананьева, С.Баруздзіна.

Жураўлёў Васіль, нарадзіўся 27.05.1931 г. у вёсцы Раздзел 2-гі Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1957 г. - навуковы супрацоўнік, з 1989 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1972 г.

Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1957 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Сааўтар кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (з П.Дзюбайлам і М.Луферавым, 1967), «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (з А.Андраюком, А.Лысенка, Л.Голубевай, 1971), «Пытанні паэтыкі» (з Я.Шпакоўскім і А.Яскевічам, 1974), калектыўнай працы «Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу» (1987), аўтар манаграфій «Структура твора» (1978), «Магчымасці рэалізму.: Прычыннасць і гістарызм» (з М.Тычынам, 1982), «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана» (1990).

Журба Янка (сапр. Івашын Іван), нарадзіўся 30.04.1881 г. у вёсцы Купніна (цяпер у межах Чашнікаў) Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1902 г. скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1909, Чарнігаўская губерня) працаваў выкладчыкам у гарадскіх і пачатковых навучальнях Украіны, Беларусі, Расеі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921-1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клімавічы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923-1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілеўскай медыцынскай навучальні (1927-1934). У 1934 г. пераехаў у Менск і стаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны ў 1937 г. пакінуць працу. З 1941 г. і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам і ў Полацку. Сябра СП СССР з 1939 г.

Памёр 07.01.1964 г.

З 1902 г. друкаваў этнаграфічныя нарысы ў газеце «Витебские губернские ведомости». Першы верш па-беларуску апублікаваў у 1909 г. у газеце «Наша ніва». Аўтар зборнікаў паэзіі «Заранкі» (1924), «Ясныя шляхі» (1959), «Вершы» (1970), «Роднае» (1980), «Мая песня» (1984) і кніжак вершаў для дзяцей «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959). У 1950 г. выйшлі Выбраныя творы.

Пераклаў на беларускую мову раман Ф.Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930).

Жыгуноў Алесь, нарадзіўся 27.11.1954 г. у вёсцы Тройца Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Навабрашчынскую сярэднюю школу (1970), працаваў дырэктарам клуба ў вёсцы Боркі Шклоўскага раёна. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) - настаўнік беларускай і расейскай мовы і літаратуры Чарневіцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. З 1980 г. - карэспандэнт-арганізатар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 г. - загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 г. працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1982 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1972 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка вершаў «Матчына вышыванка» (1984).

Жыжэнка Ўладзімір, нарадзіўся 23.01.1931 г. у горадзе Дарагабужы Смаленскай вобласці (Расея) у сям'і настаўніка.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)