Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 221
Перейти на страницу:

Жалязоўскі Анатоль, нарадзіўся 05.02.1943 г. у вёсцы Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 5 у Воршы (1962) паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. З другога курса прызваны ў Савецкую Армію (1963-1965). З 1965 г. працягваў вучобу ў інстытуце (скончыў у 1968), працаваў у спартыўнай школе моладзі ў Воршы (1968), загадчыкам аддзела Віцебскага абкома камсамола (1968-1971), інструктарам ЦК ЛКСМБ (1971-1974), інструктарам па турызму і экскурсіях у сістэме Белсаўпрофа (1974-1975), намеснікам дырэктара Менскага экскурсійнага бюро (1972-1979), загадчыкам лабараторыі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1975-1983), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР. З 1987 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1989 г. - сакратар праўлення СП БССР, з 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1986 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1975 г. Аўтар дакументальнай кнігі «Озеро Палик помнит» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Пералом» (1981), «Горкі хлеб» (1985), аповесці «Іду на канфлікт» (часопіс «Маладосць», 1990).

Жамойцін Алесь, нарадзіўся 17.08.1955 г. у вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння Пружанскай сярэдняй школы-інтэрната (1972) працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973-1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Зноў працаваў слесарам (Наваполацак), матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» (Пінск). У 1982 г. скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976-1977 гг. - лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977-1978 гг. - апілоўшчык (Баранавічы), у 1978-1985 гг. - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985-1987 гг. - механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (Вільня). З 1988 г. - навуковы супрацоўнік, з 1989 г. - загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф.Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Сябра СП СССР з 1989 г.

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку з'явіліся ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся - не скамянею» (1989).

Жарнасек Ірына, нарадзілася 17.01.1953 г. у вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.

Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборніка апавяданняў «Ліст да сына» (1986).

Жарскі Генрык, нарадзіўся ў 1902 г. у горадзе Варшаве (Польшча) у сям'і фельчара.

З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце польскай кампартыі. Быў зняволены ў варшаўскі астрог «Павіак». Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе «Рэно». Высланы за межы Францыі за арганізацыю забастоўкі рабочых. Па накіраванні Польскай секцыі Камінтэрна прыехаў у СССР, дзе быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут журналістыкі. Працаваў у Саратаве ў абласной газеце, затым у пугачоўскай раённай газеце. У 1932 г. пераведзены ў Беларусь. Быў намеснікам рэдактара, затым рэдактарам польскай газеты «Орка» («Ворыва»). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны 14.10.1937 г.

Літаратурнай працай займаўся з другой паловы 20-х гадоў. Апублікаваў на расейскай мове аповесць «Без языка» (газета «Пионерская правда», 1927). У газеце «Орка» выступаў з публікацыямі на польскай мове. У «Альманаху літэрацкім» (Менск, 1934) апублікаваў шэраг празаічных твораў. Асобным выданнем на польскай мове выйшла кніжка апавяданняў для дзяцей «Парашок для чыхання» (1935). Незадоўга да арышту падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў, які не выйшаў у свет.

Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандар), нарадзіўся 19.08.1910 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Займаўся ў аспірантуры пры АН БССР. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)