Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 40
Перейти на страницу:
I са сцежкі ўбок саскочыў Трус бялявы і, на лапкі Стаўшы заднія, прамовіў Паляўнічаму малому Жартаўліва і нясмела: «Не страляй, о Гаявата!»
Іх не слухаў Гаявата,— Нібы сонны, крочыў лесам, Думаў толькі пра аленя, У сляды яго ўглядаўся, Што па сцежцы ўніз да рэчкі Прывялі яго тым часам.
За алешынай густою Дачакаўся ён аленя: Меў ён рогі, як галіны, Меў два вокі, як маланкі, Дзве наздры, як подых буры; Да ракі алень спускаўся, Ад лістоў — у ценях-плямах, I ад сонца — ў плямах светлых Звера ўбачыўшы на сцежцы, Наш стралок закалаціўся Сам, як лёгкі ліст бярозы.
I, прыпаўшы на калена, Ён нацэліўся ў аленя, Ледзь крануў рукой галінку, Як алень насцеражыўся, Гучна тупнуў капытамі, Скочыў, нібы ад удару, Скочыў, быццам нечакана На стралу нагой наткнуўся. Як аса, страла звінела, Як аса, ў яго ўпілася!
Мёртвы ўпаў ён каля броду; Сэрца біцца перастала У рагатага аленя; А затое ў Гаяваты Ледзь не выскачыла сэрца, Як дамоў ён нёс здабычу; Нёс, а Ягу і Накоміс Гучна пляскалі ў далоні.
I пашыла плашч Накоміс Паляўнічаму са скуры, Для гасцей-суседзяў з мяса Смачных страў нагатавала, Частаваліся суседзі, Гаявату называлі Сон-джы-тэгэ! — хлопец дужы, Ман-го-тэйзі! — малайчына.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)